Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 207
Перейти на страницу:

Война была временем небывало обнаженных чувствований — резких контрастов во взаимоотношениях людей, — говорит писатель. — Нигде и никогда не проявлялась с такой очевидностью человеческая сущность, как на войне. Пусть же никогда не черствеют наши сердца к завоеваниям и ранам войны. Нельзя строить будущее без памяти о прошлом, нельзя пренебречь величайшим из человеческих потрясений — всенародным подвигом, преподавшим людям настоящего и будущего — памятный урок свободолюбия и величия духа.

Интервью вел М. Татаринов.

[1966]

Выступленне на V з’ездзе СП БССР

Можна шмат гаварыць пра поспехі беларускай літаратуры ў духу некаторых учарашніх дакладчыкаў, але мне здаецца, што наш з’езд Саюза пісьменнікаў усё ж не юбілейны, і таму лепей гаварыць пра іншае.

Шкада, але я не магу пагадзіцца з выказаным тут аптымізмам адносна выдатных дасягненняў нашай літаратуры. Усім вядома, як крытыкавалася літаратура на XXIII з’ездзе партыі. Два гады запар камітэт па прэміях не прысуджае прэміі ў галіне літаратуры. Літаратура не толькі траціць павагу да сябе з боку кіраўніцтва, але і губляе сілу ў барацьбе за чытача, якога сотнямі тысяч адбіраюць у нас стадыёны ў якасці нечуванай, я б сказаў, ганебнай, для цывілізацыі з’явы — арміі агалцелых балельшчыкаў. Не ведаю, як каго, мяне ж гэтыя факты наводзяць на сумныя развагі. I сапраўды, як гэта атрымалася, што наша літаратура, якая заўжды ўражвала чалавецтва геніяльнасцю сваіх твораў, дажылася да таго, што за два гады не знаходзіцца кнігі, якую можна было б адзначыць Дзяржаўнай прэміяй? У чым справа? У чым справа таксама, што нашы нацыянальныя прэміі, мякка кажучы, зусім не ў пашане, і то прысуджаюцца, то пра іх нібыта забываюць, і месяцы не чуваць, што вылучана і калі будзе прысуджэнне.

Па ўсім відаць, нашая літаратура перажывае крызіс. I гэта, можа, каму-небудзь падасца дзіўным: столькі пра яе гавораць, праяўляецца такі клопат. Чаму ж тое дзіця такое хілае?

Мне здаецца, што прычыны таго заняпаду ляжаць якраз там, дзе планаваліся поспехі. Адбылася вельмі простая з’ява: у адносінах да літаратуры дзесьці згублена мера, ёю закіравалі, яе заняньчылі.

Калі ў гаспадарцы валюнтарызм неяк асуджаны, дык у літаратуры ён дагэтуль у пышным росквіце. У народнай гаспадарцы ўжо не так камандуюць, як у літаратуры. Вытворчыя адносіны там памагаюць ладзіць з некаторай натуральнасцю і заканамернасцю. Літаратура ж застаецца тым, чым была сельская гаспадарка ў нядаўнім мінулым, — кожны мае да яе адносіны і пры выпадку не супроць патаптаць яе і без таго не надта ўрадлівы агарод.

Але вельмі і вельмі памыляюцца тыя, хто лічыць, што ў мастацтве і літаратуры няма няўмольных законаў, што іх можна папіхаць, як захочацца. На жаль ці на шчасце, такія законы ёсць.

Галоўная цяжкасць для мастака заключаецца ў тым, што законы мастацтва нярэдка не супадаюць з дзеючымі на кожным этапе законамі грамадскага жыцця. Больш таго, яны амаль заўсёды ў супроцьстаянні. У жыцці ідэальнае грамадства тое, дзе як мага меней канфліктаў, а ў мастацтве наадварот. Для жыцця найлепей характары роўныя і празрыстыя, а для мастацтва — складаныя і супярэчлівыя. Мастак у творы або раздвойваецца паміж гэтымі рознаскіраванымі мэтамі, або схіляецца ў нейкі адзін бок. Вось чаму нават для самага вопытнага празаіка пісаць кожную новую кнігу — значыць пачынаць усё спачатку. Увесь яго ранейшы вопыт траціць сваё значэнне, ён заўжды бездапаможны, калі новы жыццёвы матэрыял увасабляецца ў пэўныя мастацкія формы. Прытым немагчыма падпарадкаваць законы мастацтва законам жыцця, таксама як і наадварот. Патрэбна гармонія, мера, тое, што прынята называць мастацтвам і што вызначаецца толькі талентам мастака. Ажыццяўляць дыктат у гэтай справе абсалютна немагчыма без таго, каб не задушыць мастацтва.

Але ці ўсе ў нас разумеюць гэтую даволі банальную ісціну? Баюся, што далёка не ўсе. У жыцці на кожным кроку мы сустракаем горкае неразуменне літаратуры, неразуменне, якое выклікае сум і роспач, асабліва калі вядомыя ідэалагічныя рупліўцы пачынаюць рабіць паспешлівыя палітычныя вывады.

Дзіўна, што ў наш час, на 49-м годзе Савецкай улады, у адносінах да літаратуры грэбуюць тым, што некаторым трэба б засвоіць яшчэ ў школьным дзяцінстве. I я перакананы, што высокія аўтарытэты, ідэйныя абгрунтаванні, хоць бы і спасылкі на вайну ў В’етнаме, тут абсалютна не маюць рацыі. Усе беды тут — ад непісьменнасці, нізкай эстэтычнай культуры, а то і дыпламаванага абскурантызму тых, хто прыстаўлены кіраваць літаратурай.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)