Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Злая зорка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Злая зорка

Электронная книга - «Злая зорка». Краткое содержание книги:

Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям'і. Малодшы сын Глеб - інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс - афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца. Такі трагічны фінал.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 147
Перейти на страницу:

— Спірт выключаецца, — сказаў Лявонцій Мікалаевіч. — Не будзем спайваць народ.

— Ён сам сап’ецца. Ад нашага глупства. Вёска гоніць самагон — дым каромыслам стаіць. У горадзе выпілі адэкалон, ласьёны, дабіраюцца да лакаў і… да ваксы.

— Да чаго?

— Да ваксы. Для ботаў.

— Не збірайце анекдоты. Народ мастак сачыняць ix. Але кіраўніку вашага рангу ганебна паўтараць фантазіі алкаголікаў.

Не любіў Лявонцій Мікалаевіч вось такіх разумнікаў з ix гульнёй у самакрытычнасць — «ад нашага глупства», «ад нашай бяздзейнасці». Кажа ад на шай, а мае на ўвазе ад вашай, сябе з дурняў, безу моўна, выключав. Во як пад’язджае:

— Аз мясам што рабіць?

Данеслі яму аб супраціўленні гэтага беларускага татарына, хітругана, i некаторых іншых ва ўрадзе ягонай згодзе з рэкамендацыяй маскоўскіх вучоных: завозіць мяса з зоны на дальнія камбінаты i невя лікую частку, да дзесяці працэнтаў, дадаваць ў кіл басы, у кансервы з чыстага мяса.

— Вы гэта пытаеце ў мяне? Я ў вас павінен спытаць. Вы спецыяліст i кіраўнік.

— З рэкамендадыяй Ільіна i Кандрусевіча нельга згадзіцца. Гэта авантура. Дзяржаўнай тайны з мяса не зробіш, народ узнае — i будзе скандал. Больш таго… думка фізікаў. Мартынюка. Абсталяванне… метал i пры малых дозах будзе накапліваць радыяцыю і, накапіўшы, забруджваць чыстую пра дукцыю.

— Хто сапраўдны авантурыст, дык гэта ваш Мартынюк. Кантроль выводзіць гэтых вялікіх фізікаў на чыстую ваду. Яны выкачал i ад Міністэрства абароны сотні мільёнаў рублёў i вынайшлі… пшык, як той гора-каваль. A ў амерыканцаў падобныя ўстаноўкі працуюць.

— Я заўсёды кажу: самае таннае — украсці.

Не любіў Лявонцій Мікалаевіч спасылак на народ, хоць сам часта спасылаўся. I вось такіх жартаў не любіў: думае іншы, што дасціпна, а на самай спра ве — дурнота, студэнцкая балбатня.

Знешне размова як размова, асобныя павароты яе зацікавілі нават шафера, які ўсё чуў i ўсё ведаў, можа, больш, чым само начальства.

Часам маўчалі. Драмалі. Гаварылі пра староннія рэчы, пра міжнародныя навіны. Зноў вярталіся да аварыі, да сухой вясны, да стану пасеваў. Чатыры гадзіны дарогі — вечнасць. Даўно нехта заўважыў, што бег часу ў дарозе адваротна прапарцыянальны хуткасці руху. Добра, што касманаўты не адчуваюць сваёй хуткасці.

Жоўтая «міргалка» расчышчала дарогу «ЗІМу». Адсталі дзве «Волгі» суправаджэння. Але i на такой хуткасці машына награвалася.

Спыніліся напіцца. Шафёр адкрыў багажнік, каб дастаць з паходнай «маразілкі» баржомі. I Лявонцій Мікалаевіч убачыў, што багажнік забіты скрынкамі, пакункамі. Але найбольш уразіла, што багаж убачыў аграпрам i красамоўна ўедліва пасміхнуўся.

— Што гэта? — строга спытаў гаспадар у шафера.

— Абед.

— Каму?

— Вам, — шчыра i наіўна адказаў стары служка.

— I дзе ж мы з табой будзем яго есці? Забяромся ў кусты? — i знаёма для абодвух памочнікаў узлавана грымнуў:— Дурні! Падхалімы! Аддаць гэта, — хацеў сказаць — «дзіцячаму Дому», але ўспомніў, што дзяцей эвакуіравалі, i на міг задумаўся, каму аддаць: — У бальніцу!

Але дурнямі былі б памочнікі, шафёры, маёр ДАІ, каб аддалі камусьці такія прысмакі. Ікорка чорная i чырвоная, балычок, паляўнічыя сасіскі, загорнутыя ў фольгу… А як жа! Атрымаюць гэта хворыя — аблізнуцца… Як толькі Сам падняўся у райком, скрынкі перакачавалі ў іншыя машыны, у багажніку засталіся толькі бутэлькі баржомі.

Для паездкі па раёне Лявонцій Мікалаевіч «карэктна» высадзіў з «ЗІМа» свайго мінскага спадарожніка — запрасіў да сябе сакратара абкома i Пыльчанку. Сакратара — па рангу. А Пыльчанку — за яго нечуваную дзёрзкасць. Бадай, ніхто яшчэ з адказных работнікаў не кідаў вось так галосна, на нарадзе, папрок кіраўніцтву рэспублікі, вобласці ў бяздзейнасці — «заліваем бяздзейнасць вадой». Нахабнік? Трэба прыгледзецца да яго, панюхаць, чым пахне. Пакідаць на пасту ці выгнаць? Месца тут сёння не святое, аднак пустым не будзе, любому прапануем — не адмовіцца. Але кал i гэты Пыльчанка з галавой, то лепш, як кажуць, на пераправе не мяняць, няхай цягне да чыстага часу.

Такім чынам Уладзімір Паўлавіч апынуўся ў машыне, у якой, між іншым, ні разу яшчэ не ездзіў, здзіўлены такой увагай да сваёй персоны. Сінякоў прасіў яго перад візітам «не лезці ў бутэльку». Ён паабяцаў, хоць ведаў, што моўчкі за спінамі абласной світы стаяць не будзе. I іншы час Сіня коў, безумоўна, прыраўнаваў бы да свайго старшы ні — не па рангу «палез у салон», а цяпер нават парадаваўся, што не яму трэба рабіць даклад на чальству. Баяўся хіба трохі, што стары выкіне фартэль. Але ж, можа, не патрабуюць з сакрата ра адказнасці за вальнадумнасць старшыні райвы канкома.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)