Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Камандзiроўка ў Вішанькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Камандзiроўка ў Вішанькі

Электронная книга - «Камандзiроўка ў Вішанькі». Краткое содержание книги:

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 139
Перейти на страницу:

Колькі тых снапоў і папацягалі, а ўжо і абед. Волечка і Уліма, абтрэсшы ватоўкі, паджгалі дадому, а яна, цётка Марыля, засталася прыждаць Гэлі — брыгадзірка абяцалася зазірнуць перад абедам. Засталася адна, і тут на яе як сверб нейкі найшоў. Асабліва як агледзела, што ў кішэні ватоўкі мяшэчак скручаны ляжыць. Тоненькі такі, чысты зрэбны мяшэчак.

Пашыла яго неяк цётка Марыля з рэшты палатна, што засталося ад тканага яшчэ калісь маткай-нябожчыцай. Валяўся той кавалачак у куфры, перакідваўся з месца на месца, пакуль яна не даўмелася пашыць мяшэчак — хай будзе, мо спатрэбіцца пад боб ці пад ячмень, бо пад бульбу ён і малы занадта, і шкада яго пад бульбу, хай будзе чысты ў хаце. Так і ляжаў той мяшэчак на прымурку, за комінам, неўжываны.

А тыдні са два зайшла да цёткі Марылі суседка, Ганна Ныркова, і папытала, ці няма ў яе торбы якой ці мяшэчка малога — гэта ж яе хлопец з Юркам Хрыстыніным збіраюцца заўтра нацямочку ў Даўгінава, дык жа не з пустымі рукамі туды ісці, мо раптам купіць якога паўпуда мукі ці ячменю на крупы. Яна, цётка Марыля, і дала Ганне той мяшэчак. А Ганна як забылася ўсё адно, тыдні са два не аддавала. А ўчора вечарам, калі цётка Марыля вады ішла да калодзежа, раптам Ганна вынесла яго, на вуліцы аддала ёй той мяшэчак. Дык цётка Марыля, не хочучы вяртацца ў хату, скруціла яго тужанька і ў кішэню запхнула, а пасля забылася выняць, так, з мяшэчкам у кішэні, і на работу прыйшла.

І от там, у пуні Франусінай, агледзела яго. Зняла ватоўку з калочка ў сцяне, каб пыл і асцюкі абабіць, аж бачыць — мяшэчак у кішэні ляжыць. І засвярбела душа ў яе: умецця ўзяць! Вунь колькі наадграбалі яны яго граблямі. Гэта ж як знойдзецца. У ім жа якое каліва і зерня будзе, хоць панюхаць будзе цялушцы ці парасяці. Сёлета ж яны з Паўлюком узбіліся ўрэшце на цялушачку і парасятка і радаваліся, як дзеці. Самі ўжо, такой бяды, неяк бы і яшчэ год-другі пракідаліся, але ж Калюня і Тоня на поснасці той зусім засмяглі, свіцяцца наскрозь. Хутчэй бы прыждаць конаўкі малака і якой-небудзь скварчыны! А ці ж лёгка прыждаць? Цялушачка, праўда, нішто сабе, гладзенькая, вясёленькая, на другое лета мо і набегаецца ўжо, а парасё без малака і без мешанкі, на адной бульбе і траве, як і дзіця тое — укаржанела, згорбілася, хрыбцінка тонкая, як у ката. Добра будзе прыгаршчы ўмецця ўкінуць у гаршчок з травою — глядзіш, і з'есца смачней.

Так яна і зробіць — насыпле ў мяшэчак. І зробіць ціха, пакуль няма нікога, каб не было лішняй звягі, бо і так звягаюць, што чалавек яе ад коней крадзе, дамоў носіць, а ёй жа ніколі ні разочку нічога нават у кішэню не ўсыпаў — курам на ласунак.

І як бы цвярозасць нейкая на яе найшла, на цётку Марылю. Тут жа прыкінула, як яна тое зробіць. За Франусінай пуняй — Юстынін шнурок. Юстына яшчэ не прыбрала з мяжы бульбоўнік — ляжыць учарнелымі кучкамі. Дык яна, цётка Марыля, прыхавае мяшэчак над крайняй кучкай бульбоўніку, каб не шукаць пасля, а як ацямнее — падыдзе па яго. Загуменнямі, вішаннікам, хоць амаль і голым, неўпрыкмет будзе дома, балазе і вуліцы пераходзіць не трэба — гэта ж пуня Франусіна па іхнім баку стаіць.

І ўкленчыла цётка Марыля на таку, распластала мяшэчак і нагарнула прыгаршчамі ў яго вузкую гарлавінку... не, не ўмецце, а жытцо, хоць і не з таго, чысцейшага, боку, а адтуль, ад умецця. Пагарнула жытцо, бо думала не так пра цялушку і парасё, як пра Калюню і Тоню, пра гарачы і пульхны блін для іх раніцаю ці пра скавароднік-праснак, з акрайчыкам якога куды спраўнейшай будзе міска грыбной поліўкі ці капусты. І грэбла хуценька-хуценька халодна-цёплае зерне ў гарлавінку свайго чысценькага, тонкага, зрэбнага мяшэчка...

Потым паднялася, абтрапала даланямі спадніцу, закруціла, туга перавязала мяшэчак прышытай завязкай-шнурком. Падняла яго не адразу. Спачатку выйшла з пуні, зірнула сюд-туд — ні душы нідзе. Тады, супакоеная, вярнулася, узяла мяшэчак аберуч на жывот і, ужо не азіраючыся, трушком матлянулася за пуню, да Юстынінага бульбоўніку, упала там на калені, апусціла мяшэчак не на мяжу, а ў разору пры мяжы, зверху на яго перакуліла кучку бульбоўніку, а пасля і другую. Паднялася, агледзелася — усё добра, з ніводнага боку не відаць. Проста — ляжыць кучка бульбоўніку, адно што спаўзла троху з мяжы ў разору. Паволі ўжо ў пуню пайшла.

Там пасядзела троху, пачакала Гэлі. Тая чамусьці не ішла. Тады цётка Марыля паднялася, спакойна зачыніла абедзве палавінкі дзвярэй, усунула ў прабойчык замочак-самаскок, шчоўкнула ім і гэтак жа спакойна, нават, мусіць, марудлівей, чым іншым разам, пайшла дадому. Страху не было...

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)