Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 101
Перейти на страницу:

— Гэй! — зноў глухі голас Кураглядава. — Даходзіш?

— Сцяпан міжволі заплюшчыў вочы, але некалькі яшчэ хвілін бачыў і вярхоўе, і аблачыну ды неба; Кураглядаў зняў бот з ягонай грудзіны, узяў руку за запясце — здаецца, слухаў ягоны пульс, пасля прыкладаў далонь да ягонага лоба, падымаў павекі і зазіраў у вочы; Сцяпан адчуваў і бачыў гэта ўсё менш ды менш…

…Сцяпана толькі на трэці дзень агледзелі ў лаўжы пастухі. Іх вывелі на прастрэлены некалькімі кулямі труп каровы.

Пахаваў яго Стась Грыгарцэвіч з маці і жонкаю. Ін-шым праводзіць яго ў апошнюю дарогу забараніў Кураглядаў: маўляў, няма чаго наладжваць пышнае пахаванне «ворагу народа», а таксама адному з тых, «хто раба-ваў тутэйшыя магазіны», каго цяпер, штосьці не падзя-ліўшы, «прыбралі яго ж хаўруснікі».

Неўзабаве Марысю з дзіцем адпусцілі дадому. Яна адразу ж пабегла ў Налібакі, да магілак, дзе ўпала на свежы жоўты грудок паблізу маладой бярозкі і доўга га-ласіла наўзрыд.

Акрыяць, трымаць гаспадарку памагаў ёй Стась, а пазней, вярнуўшыся малодшым сяржантам з войска, і яго малодшы брат, Адам. Калі прыйшоў час, Марыся нарадзіла дзіця — як і чакалі са Сцяпанам, дачку. Пазней нямала было да Марысі сватоў, хацелі сысціся з ёю не толькі ўдаўцы з дзецьмі, але і хлопцы, ды яна другі раз замуж не пайшла, паволі састарэла пры дзецях удавою. Цяпер — старая, з глыбокімі маршчынамі, але са знакам былой красы — жыве адна ў сваёй аселай хаціне, сын і дачка — у Мінску. Яны да самага апошняга часу з пакутаю насілі бацькава кляймо крымінальнага злачынцы — з-за яго, гэтага кляйма, сына з вышэйшай інжынернай адукацыяй не прымалі ў партыю і не давалі боль-шай пасады, а дачцэ, якая не бачыла свайго бацькі, нямала прыйшлося пацярпець ад камсамольскіх важакоў у школе і ў педагагічным вучылішчы. Калі Сцяпана рэа-білітавалі, прызнаўшы, што за ім «нет подтвержденного состава преступлення», Марыся і дзеці адразу ж паставі-лі яму помнік, на ім — ніша, а ў ёй — здымак зусім ма-ладога яшчэ чалавека…

Эпілог. Прадмова

Я трошкі разгубіўся, калі летась да мяне, пляменніка Сцяпана Грыгарцэвіча, завітаў Кураглядаў.

Ён асцярожна, нават, бадай, лісліва зайшоў у кабі-нет, з абачлівасцю зірнуў на нашага рэдактара (той, салідны, у акулярах, размаўляў па тэлефоне і не павярнуў галавы), нібы павывучаў яго з хвіліну, на ўсякі выпадак пачціва пакланіўся яму і пальцам паклікаў мяне на калідор.

Я здзівіўся і разгубіўся не зусім выпадкова: скажу шчыра, я не любіў Кураглядава, не ведаў, чаго ён прыйшоў якраз да мяне.

— Давайце выйдзем на двор, — паклікаў ён. — Нам трэба пагаварыць, Адамавіч.

Мы падаліся з друкарскага будынка ў блізкі невялікі сквер, знайшлі вольную лаўку пад густою ліпай, селі. Кураглядаў, нязвыклы да летняй гарачыні вялікага горада, расслабіў старамодны гальштук, што, здаецца, дагэтуль душыў ягоную тоўстую загарэлую шыю, выцер насоўкай невысокі лоб. Калі зняў капялюш, дык я ўбачыў: ягоныя валасы пасівелі, але па-ранейшаму іх шмат. А ў вачах застыла тое, што маюць, бадай, усе былыя і цяперашнія начальнікі: скрытнасць, нейкая незадаволенасць, жорсткасць і да ўсяго страшнаватая глыбінная цемень — мусіць, ад скалечанай уладаю і падначаленнем душы.

— Ты нефармал альбо нават з БНФ? — нечакана запытаў Кураглядаў, пазіраючы на мяне пільна і змрачнавата.

Я зноў здзівіўся: чаму якраз пра гэта ён пытае?

— Хачу ведаць, як з табой гаварыць, — патлумачыў той.

— Не, я не з БНФ.

— Дзіўнавата!

— Чаму?

— Усе, хто гаворыць па-беларуску, нефармалы альбо ў БНФ, супраць КПСС.

Я не вытрываў, усміхнуўся, але ад спрэчкі ўхіліўся. Не хацелася спрачацца пра гэта ў час, калі быў ужо ліпень 1991 года і калі многія ўжо пачалі на тое-сёе глядзець па-новаму. Ды я загадзя ведаў, што можа сказаць госць.

— У нашым гарадку няшмат нефармалаў, але ўсе яны гавораць толькі «на мове», — прамовіў той. — Захмялелі ад волі. Бэсцяць ужо не толькі Сталіна, але і Леніна, сацыялізм. Нават ужо Гарбачову пстрыкаюць па носе: бачыце, добра гаворыць, але мала робіць, не спрыяе разбурыць Саюз!

Я змаўчаў.

— Праўда, калі ішлі выбары, дык мы, ветэраны, змаглі разам з райкомам заваліць кандыдатаў ад БНФ у народныя дэпутаты, — прызнаўся Кураглядаў. — Часамі на мітынгах ледзь не бойка была. Яны нам: «Вы — сталіністы і з імперскімі замашкамі! Далоў вас!» Мы ім: «А вы — нацыяналісты! Пад суд вас!» Браліся загрудкі і нядаўна, перад рэферэндумам. Але зноў мы перамаглі. У нас і цяпер уся ўлада ў руках райкома.

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)