Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Электронная книга - «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча». Краткое содержание книги:

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 84
Перейти на страницу:

— Так і ў жывапісе, — вярнуўся да праціўнікаў маскоўскіх "фармалістаў" Караткевіч. — Трашчаць, пафаснічаюць, фатаграфуюць… І Рэпін, і Ярашэнка — не фатаграфія. І Матэйка з яго "Грунвальдам" таксама… А гэтыя…

— Што ты, Валодзя, сёння нейкі змрочны, — стараўся разрадзіць атмасферу Брыль. — Махні рукой на ўсіх і пішы свае раманы. Пра Багушэвіча хаця б. Пра яго акружэнне.

— Баюся, стары, што гэта пачатак канца. Знак, што мы зноў вяртаемся да ранейшага. Таго самага… А пра Багушэвіча я падумаю… Дайце перш з Каліноўскім разабрацца!

Караткевіч тады нібы ў ваду глядзеў. Сапраўды, у наступным, 1963 годзе "адліга", што пачалася з сярэдзіны пяцідзесятых, імкліва стала змяняцца новымі "замаразкамі". У наступ пайшлі кансерватыўныя сілы, якім па нутру былі сталінскія парадкі. Як праявы фармалізму ці абстракцыянізму сталі асуджацца творчыя пошукі ў змесце і форме, усё наватарскае і неардынарнае. У беларускай літаратуры адной з першых ахвяр "пахаладання" стаў Уладзімір Караткевіч. Крытычныя выказванні Я. Герцовіча і В. Чалмаева рашуча паўплывалі на далейшы лёс яго рамана "Нельга забыць". Яго кніжны варыянт, набраны да друку, у нейкай там інстанцыі (аўтару не казалі, у якой) "не быў рэкамендаваны" да друку. Караткевіч адчайна ўхапіў у выдавецтве карэктурны адбітак і прыхаваў яго да "лепшых часоў".

Нанава раман "Нельга забыць" быў набраны і, на гэты раз, аддрукаваны толькі праз дваццаць год. І аказалася, што ён не састарэў, вытрымаў выпрабаванне часам. Рэцэнзія Міхася Тычыны на кніжнае выданне рамана так і называлася: "Выпрабаванне часам" (Полымя. 1983. № 11). Тое, што раней лічылася скажэннем рэчаіснасці, цяпер называлася яе рамантызацыяй, якая адпавядае спрадвечнай і заўсёды актуальнай патрэбе "ў ідэальным, высокім, вечным". Падкрэслівалася, што раману ўласцівы "высокі грамадзянскі і гуманістычны пафас, бязмежная вера ў магчымасці ўдасканалення чалавека, у магутнасць яго розуму". Андрэй Грынкевіч, ахарактарызаваны Я. Герцовічам як адарваны ад жыцця фармаліст, цяпер называўся "беларускім чалавекам на рандэву", які паказаў сябе "вартым кахання", сцвердзіў у сабе чалавечы, духоўны пачатак.

Час, гэты мудры і справядлівы суддзя, усё паставіў на сваё месца. Раман "Нельга забыць" быў нарэшце ацэнены як буйное мастацкае дасягненне, удастоены ў 1983 годзе Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Адказваючы на пытанні карэспандэнта газеты "Літаратура і мастацтва" Уладзіміра Ягоўдзіка, Уладзімір Караткевіч растлумачыў тады, у чым была прычына ранейшага непрыняцця рамана і сакрэт яго шчаслівага вяртання: "Твор гэты — шматпланавы, у пэўнай меры эксперыментальны. Гісторыя тут суседнічае з сучаснасцю, проза — з паэзіяй, лірыка — з жыццёвым сухім рэалізмам. Такое спалучэнне было тады навіной у нашай літаратуры, дый цяпер яшчэ рэдка сустракаецца. Мабыць, у гэтым адна з прычын, што раман чытаецца… Адна з прычын — але не галоўная, бо, акрамя чыста літаратурных прыёмаў і формаў, чалавек у творы заўсёды знаходзіць яшчэ штосьці сваё, глыбока асабістае…"

Аднак зноў вернемся ў першую палову шасцідзесятых. Прыкладна праз два гады пасля з'яўлення палымянскага варыянта рамана "Нельга забыць" у часопісе "Маладосць" была апублікавана гістарычна-дэтэктыўная аповесць Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", якая і да сённяшняга часу цешыцца вялікай папулярнасцю. Напісана ж яна была нават раней першага рамана — яшчэ да вучобы аўтара ў Маскве.

У аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзімір Караткевіч упершыню паказаў сябе як майстар напружанага, "закручанага" сюжэта. Упершыню тут з'яўляецца яе вялікасць Таямніца. І не адна, а некалькі. Што гэта за "дзікае паляванне", якое, гойсаючы па наваколлі, наводзіць жах на гаспадыню Балотных Ялін Надзею Яноўскую, забівае сумленных людзей, здзекуецца з бедных сялян? І хто ж той Малы Чалавек, які ноччу з'яўляецца ў самых нечаканых мясцінах старога палаца? Хто хаваецца пад воблікам Блакітнай Жанчыны, так падобнай да той, што намалявана на старым партрэце? І якое пракляцце вісіць над Балотнымі Ялінамі? На гэтыя і многія іншыя пытанні трэба даць адказ Андрэю Беларэцкаму, маладому вучонаму-фалькларысту, які дзесьці на пачатку васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя выпадкова трапіў у закінуты старашляхецкі палац. Не раз абставіны ставілі яго, галоўнага героя, у складанае, здавалася б, безвыходнае становішча. Але ён, мужны і кемлівы, заўсёды знаходзіў выхад.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)