Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Птушкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Птушкі

Электронная книга - «Птушкі». Краткое содержание книги:

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
Мілан. Вечар
Частавалі нас кавай ветліва і ласкава, налівалі гарэлку… ці то ангельскі ром? Ля кавярні «Ла Скала» лашчыла-мілавала, абурыўшы суседзяў справа, каленку яе пад сталом.
***
Мы крочылі побач рука ў руку
да пляча плячо твар у твар вочы ў вочы ў рот рот. Так мы ступалі, крочылі нага ў нагу, пакуль ты не збочыла. І цяпер вока за вока, цяпер — зуб за зуб. Усё, што ты з сабою забрала, я выскубу, адгрызу — вярну сабе ўсё, да сябе вярнуся… Забяру сабе свае вочы, з твару змыю твой твар, адляплю ад вуснаў твае вусны, вырву руку з рукі. І калі сэрца сціснецца ад адчаю, я буду шаптаць, як мантру, што ты — родная, баючыся паверыць, што ты чужая.
***
Я называў цябе заяц, ты мяне называла лапка мы былі разам — заяч’я лапка Зая, чыя лапка цяпер я?
***
Забяры мой боль працягні далонь
я табе адсыплю яго з гакам а пасля свой сум ў скрутку прынясу Забяры яго бо я сам не ў стане забяры мой цень абдымі мяне паглядзі як моцна мяне хістае Забяры мой цень Забяры мой сум Забяры мой боль І мяне не стане
***
Я ведаю, што так будзе, што я прачнуся 1-га студзеня адзін дома адзін у горадзе адзін на дварэ до рэ мі фа мі до рэ спяваюць за вокнамі п’яныя, а я ныю, ныю, я завываю, а ты сцябешся, з цябе ж усё роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі я сам вінаваты, што так адбываецца з года ў год. І гэта не лечыцца, і не лічыцца, што быццам бы ёсць нагода — дзве тысячы сем нагод! Я і гарэлка «дзяржава» — такое вось дэжа вю, такі, бляха, новы год.
***
Калі недасканаласць свету заб’е апошнія мары ў маёй галаве
І я прачнуся рана ад шуму дажджу за вакном Ну вось і усё, як кажуць, Game is over. Капец. Гамон. Вазьму тэлефонную слухаўку, пазваню дамоў — я нармальна, мама, нармальна… усё ў мяне. А як там ты? Глядзі, кладзіся спаць рана, перад сном пагуляць схадзі. Пакладу слухаўку. Пагалюся. Раздам даўгі. Гэй! Дайце мне цыгарэту І жоўты шалік даўгі.
***
Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць:
«О Божа, хачу да мамы! да таты хачу на плечы…» каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь — хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукеркі цягаць з буфета ды красці ў суседа слівы …і быць маленькім і лёгкім, і, ёб вашу маць, Шчаслівым. А мне хочацца жыць,
нават калі не хочацца жыць
Калі снег пачынае падаць калі лепіцца ў горле ком не таму што ты хочаш плакаць а таму што зіма вакол калі снег перастаў на вейках таяць, людзі пад ліхтаром танчаць рэгі на слізкіх рэйках і дарма што зіма кругом ты глядзіш з-за высокіх кратаў, а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыць не таму што ты ўжо заплакаў а таму што жыццё імжыць не ідзе, не вальсуе ў танцы, не бурліць, не цячэ-бяжыць. разумееш, што нават зараз хочаш жыць
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)