Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Прынамсі... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прынамсі...

Электронная книга - «Прынамсі...». Краткое содержание книги:

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкам, з сяброўскім пажаданнем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліна.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 21
Перейти на страницу:

Суседка за перагародкай

Жыццё халасцяцкае — Жыццё гаротнае. Суседка гарачая За перагародкаю.
Ваду суседка Таўчэ ўсё ў стуле. I час не ранні, Яна ўсё тупае.
Настала ўрэшце Ціша лагодная. Масніца жаласна рыпнула. Суседка ў прасціны халодныя Нырнула самотнай рыбінай.
Спаць не хачу я. Ад жонкі пісьмо чытаю. Не спіцца суседцы, Чую. Таксама ўздыхае.

Ні ў сон, ні ў фасон

Палыном — вячэра, I пярына — лубам. На Пятра звячэе Ноч з карчом нялюбым.
Лёг, ляны ваўчыла, Ёлупень пляшывы Да сцяны вачыма, Да мяне плячыма.
Дзень, хутчэй займайся, Як бычок, падбрыквай! Зябка й ночкай майскай Любаму з апрыклай.
Не забыў, магчыма... Cпi ж, мой запальчывы, Да сцяны вачыма, Да яе плячыма!

Лірычны стрэс,альбо закаханы гумар

Цецерукова клятва

Што за стук, Што за грук? Стрэхі крые цецярук?
Кляўся ж на таку цяцерам, Што для кожнай зрубіць церам...
Па вясне — Махнуў хвастом, I прывет суседцы!
У балоце пад кустом Цяцера нясецца...

Чакаю твайго званка

Прыкуў Праметэя Зеўс да скалы. Трымалі рабоў галеры. Усіх пакут Пералік немалы — Прыдумалі ix Да халеры!
Век новы Старыя звычкі кляне. Я — раб Векавога закону. Ты новую кару Прыдумала мне: ПРЫКУТЫ ДА ТЭЛЕФОНА.

Хоць ix уваж!

Хаця раптоўны гром Прывець усмешкай ветлай. Сарвалася са стром Маё цярпенне — ведай!
У хітрай старане Даўно маўчыш зацята. Не хочаш чуць мяне — Яго пачуй хаця ты!
Маланкамі лісты Пішу табе здалёку. Хоць ix ці ўважыш ты З канвертамі аблокаў?!

Згодзен на падзёншчыну!

Твае грахі — мае грахі. Не варта расцвяляць спагаду. Пайду падзённа ў пастухі Твайго ўтрапёнага пагляду!

Марнае старанне

Я думаю ўвесь час Не думаць пра цябе. Лаўлю сябе якраз На думцы, што ў журбе Я думаю ўвесь час Не думаць пра цябе. Даю сабе наказ. Каб верным быць кляцьбе, Я думаю ўвесь час Не думаць пра цябе!

Гэта не я

Гэта не я прыходзіў — Болей не мог адчай мой. Гэта мае нецярпенне Грукалася ўначы. Дзякую той прыгодзе — Радасцю залачае.
Здзіўленае ўтрапенне, Лепей пра ўсё маўчы!

Пакінь толькі!

Я столькі начэй Вачэй не звёў. Дзе ўвагі тваёй світанне? Пазбаў мяне ўсіх правоў — Пакінь мне Права чакання.
За моры бег, Знікаў за бары,— Не знаходжу спакою Нідзе я. Ты дні мае ўсе Забяры — Пакінь толькі Ноч надзеі!

Юначая крыўда

Пляцешся пешшу — доўжацца гадзіны. Спякотным днём Ані адной машыны! Шыбуеш ноччу з дарагой, Адзінай,— Машыны пруць лавінай несупыннай.
Абдымеш толькі любую — Маторы Равуць ля вуха Яўна не ў гуморы! Адважышся крануцца губ губамі — У вочы фары Зыркімі слупамі!
Клянеш тады Нахабністыя фары й Падумаеш: Чаму няма аварый?
Параяць: Не цалуйся на дарогах!
Калі ж да весніх весніц Метраў многа!
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)