Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькі не гавары маёй маме
Толькі не гавары маёй маме - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькі не гавары маёй маме

Электронная книга - «Толькі не гавары маёй маме». Краткое содержание книги:

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Перейти на страницу:

Як равуць гiпапатамы, мне давялося чуць у пе­расоўным заацырку. І скажу, што страшна яны равуць. У Мiнск прывезлi перасоўны звярынец, была там i гiпапатамава самка, што цэлымi днямi сядзела ў вялiзнай балеi. Гiпапатамы любяць ваду i балота. Але нiхто ж i думаць не думаў, што 1 кастрычнiка ляснуць маразы. Вада ў балеi вымерзла, а самка гiпапатама прымерзла да жалезнае сценкi. Як яна раўла! Яе бок, ададраны ад балеi, быў пяшчотна ружовы, як чыстае неба марознага ранку. А яе густы рык выкочваўся з самых глыбiняў вялiзнага чэрава, i не было яму нi канца, нi краю.

Адкуль у хударлявым маладзёне ўзяўся звярыны рык, я не высвятляў. Я скамянеў, сказаўшы самому сабе чароўнае слова «замры». На мне ўжо былi: майка даволi нармалёвая, трусы амаль да каленяў, шорты, удвая меншыя за трусы, i кашуля невядомага памеру, бо трымаў я яе разам з вiсланосым Мiхасём з Нясвiжа. Ён за рукаво, а я за каўнер. Маладзён у форме прымусiў нас зняць усе апранахi i скласцi зноў на лаву, а потым выдаў кожнаму больш-менш адпаведныя памеры.

У артэкаўскай лазнi я ўсё ж прамучыўся недарма, бо зрабiў для сябе генiяльнае адкрыццё: вопратку, асаблiва форму, трэба браць на памер большую. У такой, крыху завелiкаватай (затое нiдзе не цiсне i не рэжа) форме давялося з гадзiну прасядзець каля лазнi ў начным скверыку на лаўцы, пакуль пульхная важатая не загадала пайсцi за ёю.

Стомлены за два днi дарогi, я ледзь валокся за вельмi загарэлай жанчынкаю з доўгiм, падобным да жолуда, тварам. А думалася мне пра тое, што добра было б знiкнуць у стракатлiвай крымскай ночы дый з’явiцца ў кватэры 44 на восьмым паверсе ў доме 68 па вулiцы Апанскага ў горадзе Мiнску, карацей — хацелася дамоў. У мяне засмактала пад лыжачкай, у грудзях узнiкла пустата i холад, у носе заказытала, а на вачах навярнулiся слёзы. Плакаў я бязгучна. Крочыў за пульхнай жанчынкаю дый крадком выцiраў шкарпэткамi мокрыя шчокi. Але ты i сама ведаеш, цi мала каму што захочацца i зажадаецца.

Маркота знiкла зусiм нечакана, у той момант, калi мы зайшлi ў ярка асветленае фае вялiкага пяцiпавярховага будынка. Падобны да жолуда твар павярнуўся да мяне, наблiзiўся i сказаў: «Запа­мi­най... Твой лагер — Горны, твая дружына — Крыштальная, твой атрад — Пяты, твой паверх — Трэцi, твой пакой — Трыста адзiнаццаты. Паўтары!» Я паўтарыў. А чаму, зрэшты, i не паўтарыць, калi просiць маладая жанчынка з хай сабе i нязграбна павязаным на шыi пiянерскiм гальштукам. Мне нават падабаўся пах сухое кастрычнiцкае лiстоты, якi сыходзiў з-пад праса, калi я павольна сунуў яго па шаўкавiстым, добра намочаным чырвона-памаранчавым трохкутнiку. Далiбог. А ў важатай, якая сказала, каб iшоў адпа­чываць, замест хрусткiх ражкоў целяпалiся над высокiмi грудзямi вялыя матузкi.

Пакуль я шукаў свой 311-ты пакой, дык быў цалкам упэўнены — там поўна неграў i кiтайцаў. Я ж не ведаў, што мiжнародная змена з мурынамi, iндыйцамi ды iндзейцамi бывае толькi раз на год у лiпенi. І ўявi сабе маё здзiўленне, калi, цiхенька адчынiўшы дзверы, я пабачыў самотнага, цалкам белага (нават бровы ў яго былi светлыя) хлопца, якi сядзеў у позе пакрыўджанага воiна на адным з пятнаццацi ложкаў каля акна.

Белагаловы, кучаравы хлопец быў Вiця з Вi­цеб­ска. І трэба ж было ехаць у няблiзкi свет, каб пазнаёмiцца з вiцебскiм Вiцем?! З тым самым Вiцем, што меў крэпкiя вузлаватыя локцi i каленi, з тым, з якiм я моцна пабiўся з-за палiчкi ў тумбачцы. Пасля знаёмства мы адразу ж падзялiлi тумбачку: у мяне нiжняя палiчка, а ў яго верхняя. І розная драбяза накшталт зубной шчотачкi ды паштовак увесь час падала з Вiцевай палiцы на маю. А я такога не любiў нiколi. Маё — гэта маё, мне чужога не трэба, але за сваё я i галаву адарваць, фiгуральна кажучы, магу. Зразумела, я папярэджваў, што, калi яшчэ раз ягоныя брудныя i смярдзючыя рэчы апынуцца на маёй чыстай палiцы, павыкiдаю iх у акно. А акн­о ў пакоi было проста гiганцкае, не акно, а цэлая шкляная рассоўная сцяна, за якою разгортваўся экзатычны марскi краявiд. Сапраўднае неба, сапраўдныя горы i скалы, сапраўдныя кедры, а не фоташпалеры. І не пацэлiць у такое шырокае акно я не мог, ружовая Вiцева мыльнiца паляцела ў бок хiсткiх смарагдавых кiпарысавых вершалiн.

Гаспадар выкiнутае мыльнiцы спачатку смяяў-ся, як i ўсе прысутныя ў пакоi, а потым, зразумеў-шы, што рагочуць не з мяне, а з яго, зусiм збялеў, а ягоныя балотныя вочкi пазелянелi, як вiцебскiя азёры ў жнiўнi. Ударыў першы ён... Вiця ўдарыў мяне першы, i ўдарыў нагою па маёй назе, калi я бег па акуратна засланых ложках. Можаш сабе ўявiць, як мне давялося грымнуцца на дубовы паркет, як абадралася i пабiлася сцягно, месяц не сыходзiлi сiнякi. Ты ж ведаеш, у мяне вельмi белая i далiкатная скура, пальцам ткнi, i расцячэцца лiловая плямiна. І яшчэ была адна праблема са скураю: я вельмi кепска загараю. Калi выязджаў з Артэка, дык быў самы незагарэлы, а на руках i нагах вёз найбольшую колькасць сiнякоў i драпiнаў. Знарок лiчылi: 43 сiнякi i 18 драпiнаў. Толькi ад падзення на дубовы паркет да развiтання з лагерам Горны было яшчэ далёка.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)