Адам Клакоцкі і ягоныя цені
- Автор: Бабкоў Ігар
- Год: 2015
- Язык: белорусский
- Год: Логвінаў
- ISBN: 978-985-6991-90-8
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Адам Клакоцкі і ягоныя цені». Краткое содержание книги:
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.
Зрэшты, мне ўжо глыбока за пяцьдзясят. Я тут анікому не патрэбны, акрамя аматараў архіўных успамінаў. Пасьля шпіталю знайсьці добрую працу было складана, урэшце мяне ўладкавалі ў невялічкі прыватны архіў на пасаду звычайнага архіварыюса. Часам мне здаецца, што і я сам ужо — толькі папера зь нейкага забытага фонду.
Твар дзяўчыны на адным з фатаздымкаў Архіву, што патрапіў да нас з новымі эмігранцкімі зборамі, падаўся мне страшна знаёмым. На ім я пазнаў Эўрыдыку з майго дзяцінства. Так, я нічога ня блытаю. Калісьці да мяне туды спусьцілася Эўрыдыка. Мёртвая, на парашуце.
* * *
Гаспадар фатаздымку цьмяна прыгадвае.
— Так, лягер. Вясновы пах, руiны, амэрыканская вайсковая адмiнiстрацыя, прыцiшаная нямецкая гутарка, жаданьне пачаць жыць нанова. Iншым жыцьцём. Часам аблавы з савецкай зоны, калi ўсе выходзiлi зь лягеру, вымушаныя былi хавацца. Яна нiколi не хавалася.
Нягледзячы на галечу, на страх, было адчуваньне дзiкага, забароненага шчасьця, сярод руiнаў, прыгожага, як шыпшына. Мы сьпявалi й танчылi крывiцкiя песьнi. Каханьне. Мы былi зусiм дзецьмi, шаснаццаць — васямнаццаць год... Мы выбраліся зь пекла, мы гэта ведалі. Перад намі быў вялікі сьвет...
* * *
Магдалена Вярбiцкая? Ня ведаю, цi сапраўднае iмя. Тады шмат хто назаўсёды стаўся iншым. Сапраўднае iмя было недаравальнай раскошай. Яе вымаўленьне досыць дзiўнае, я такога нiколi ня чуў раней. Яна прыгожа сьпявала, казалi, да вайны была студэнткай кансэрваторыi ў Менску.
Яе мiнулае? Нiхто не iмкнуўся прыгадваць мiнулае. Усе жылi, як быццам толькi прачнулiся пасьля цяжкога трызьненьня. У яе на руцэ быў нумар зь нямецкага лягеру пад Менскам...
* * *
Наперадзе было жыцьцё, і яго трэба было неяк пражыць. Лёвэн, потым Парыж, Ангельшчына. Потым усе зьехалi ў Амэрыку. Засталося няшмат. Тады шмат было такiх, як мы: бяздомных, закiнутых у сьвет бадзягаў. Сярод зруйнаваных гарадоў жыцьцё яшчэ толькi-толькi прачыналася...
Яна была не такая, як усе. Яе часта бачылi з Багданам, ён выдаваў «Шыпшыну». Паглядзiце падшыўку, магчыма, штосьцi знойдзеце... Там мусiць быць адзiн верш, пра радзiму, ён нас тады моцна ўразiў.
Радзiма? Лёгка забыцца на Радзiму-забойцу. Цяжэй — на сьветлую, далёкую мрою. Зь ёй можна пражыць усё жыцьцё. Яна была iншая. «Сэрца — мая радзiма», — яна казала, i цяжка было запярэчыць.
Мы паклялiся стаяць дарэшты. А потым яна зьехала ў Парыж, з адным букавiнцам, яна называла яго Леа. Ён быў букавiнскiм гэбраем, пiсаў па-нямецку. Яе нiхто не разумеў да канца.
* * *
Наша радзiма — сэрца,
Яно ня здрадзiць нiколi...
* * *
Чаму яна зьехала з Паўлем? Ня ведаю. Яна паўтарала: сэрца — мая Радзiма. Потым яна ўзяла шлюб з Майклам, жыла ў Амэрыцы, потым — з французам...
* * *
Як яна патрапiла ў групу? Нас усiх цягнула да гэтага вогнiшча, як матылёў на вагонь, i мы да канца жыцьця будзем... самыя адчайныя ляцелi напрасткi. Зрэшты, яна так нiколi й не адыходзiла. Гэта было немагчыма.
Яна была лепшай радысткай. Мы ўсе падпiсалi кантракты, трыццаць год маўчаньня. Яна паляцела ў першай групе. На шыфроўку яна выбрала кнiжку вершаў, што выйшла ў Парыжы, па-нямецку, звалася, здаецца, «Мак i памяць».
* * *
Яна пакінула мне дзёньнікі, я іх разгарнуў два гады таму, калі пацьвердзіліся зьвесткі... што яе больш няма...
* * *
«...Сьцены раптам апрытомнелі ад сну. Яны былi жывыя, дыхалi разам з намi. Мы ляжалi аголеныя, маё цела ўздрыгвала. Столь была адзiным аграмадным вокам, яна глядзела на нас, яна спрабавала нас убачыць ва ўсiх падрабязнасьцях. Леа паставiў папяровыя кветкi ў ваду, кветкi ў форме сэрцаў, мы сьмяялiся. Потым я заплакала. Прыгадала Альму. Леа ня ведаў Альму. Я чытала яму на памяць яе вершы, апошнiя, напiсаныя за пару дзён да сьмерцi. Маё сэрца мокрае, як папяровыя кветкi ў гарлачыку, яно сплывае ў акiян немагчымага каханьня, немагчымага таму, што каханьне стаецца магчымым, толькi калi яно немагчымае...»
«Багдан, мiлы, я ня ведаю, дзе ты цяпер, ня ведаю, як гэта назваць, але чамусьцi адчуваю твой позiрк, твае вочы... мы дыхаем, мы ўсе памёрлi. Я зразумела гэта дакладна. Мы ўсе тут шукаем чагосьцi iншага, завем адзiн аднаго забытымi мёртвымi iмёнамi, якiя ўсё яшчэ жывуць у нас. Два самыя дарагiя мне чалавекі, ты i Альма...
але сьвет, як павуцiньне, трымае»
* * *