Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзікае паляванне ліхалецця
Дзікае паляванне ліхалецця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікае паляванне ліхалецця

Электронная книга - «Дзікае паляванне ліхалецця». Краткое содержание книги:

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 30
Перейти на страницу:

Яе называлі палескай ластаўкай, светлае і чыстае цуда-дзіця Палесся. Дзяўчынка ў белым на кладачцы цераз ручай. Быў у яе такі фотаздымак. Імкне зайцам, скідвае петлі па зялёным лузе звонкі ручай. А праз яго ад берага да берага цёмная кладачка. I яна на той кладачцы сярод срабрыстай вады ў белай сукенцы, як званочак-рамонак. Скончаны ўніверсітэт, атрыманы дыпломы. Але і без гэтага яна паэтэса ўжо. Не пачаткоўка, а прызнаная, ушанаваная чытачом. Толькі ручай перайсці, з кладачкі на луг крочыць  — усе кветкі будуць каля яе ног.

Не перайшла. Век быў кароткі. Кветкі даводзілася трымаць толькі па святах. Толькі паспела ўсцешыцца Дзяржаўнай прэміяй БССР, выбрацца з напаўскляпення, якога і ўдзень не дасягала сонечнае святло, атрымаць кватэру, адзначыць саракагоддзе  — адляцела ў вечны вырай, у цёплыя краіны палеская ластаўка з восьмага паверха новай кватэры. Перакрыжавала па-зімоваму ўжо настыглае неба летняя ластаўка, што запознена так кінулася ў вырай. Легла на халодную, рана скаваную марозам, родную зямлю. Перад тым як выбухнуць запозненаму хору любові і прызнання, здолела яшчэ падняць галаву, пачула другі ўжо хор і незямныя галасы, да смерці напалохала позіркам ужо адтуль прахожых, што марна бавілі час і нічога не ведалі, нават не здагадваліся, як паміраюць сапраўдныя паэты, сярод якіх пакут і болю яны жывуць.

Каго тут вінаваціць, на каго кідацца з кулакамі, якую сцяну бурыць, біцца аб яе лбом. I ці ёсць сэнс. Колькі ж хто ні біся, ніколі і нікому той сцяны не праламаць, не прабіць. Ніхто з-за яе голасу не кіне, не адгукнецца і назад не вернецца. Уся бяда ў тым, што, здаецца, і самой сцяны няма, як няма і вінаватых. Ні тут, ні там, тым больш там: «Не знаю скверных, не знаю подлых, все люди правы, не понимают они друг друга  — их доля злая. Мои услады для них отрава, я презираю, благословляя». Здаецца, гэта з таго свету звяртаюцца да нас паэты, заклікаюць нас, даруюць нам паэты. Але кожнае такое дараванне  — гэта і пакаранне. Пакаранне не зямной, а самай высокай міласэрнасцю. Гэта і ёсць, павінна з’яўляцца найвышэйшай мерай пакарання. Таму што ўсё ж было, было прадчуванне бяды ў тыя яе апошнія восеньскія, лістападаўскія дні. I сам дом той, дзе яна атрымала кватэру, толькі што справіла ўлазіны, быў пабудаваны на касцях і смутку, жалобе людской. На былых могілках. На занядбанай нашай гісторыі. Згодна з паданнем, на магілцы Марыны Мнішак. Мо сама яна, Марына Мнішак, і паклікала яе ў нашу шматпакутную гісторыю дзеля аднаўлення і адраджэння яе, як кліча гісторыя наша кожнага з нас. Усе мы, жыццём і хатамі сваімі, топчам і зневажаем тое, што павінны памнажаць, берагчы і ўслаўляць.

Так што было адчуванне бяды ўжо на ўлазінах. I сцяна была. Узведзеная не ўяўленнем, а самая сапраўдная. Жахлівая менавіта гэтай сваёй нябачнасцю. Кожны раз вось яна, здаецца, перад табой, і жыццё сваё, мазгі ты згодны размазаць па ёй, толькі б наступніку твайму было крышачку больш лёгка, каб ён ніколі нічога не ведаў пра яе. Але толькі падрыхтаваўся, разагнаўся, выставіў наперад лоб  — пустата, туман, прывід, вата. Тыя самыя, ад якіх потым у галаве пуста, свядомасць ледзь мігціць, нібыта хоць і аб вату, туман, а ўдар усё роўна адбыўся. I мазгі ад таго не прэч, а куды горш  — набакір. I ты ў тумане, як ва ўтаймавальнай камеры, абкладзены з усіх бакоў ватаю. У насланні, у краіне не людзей, а прывідаў, і сам, здаецца, не чалавек, а прывід.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)