Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90
Перейти на страницу:

— Не падымецеся болей, мае саколікі, на голас ваяцкай трубы! Мартыне, мой голубе! Вырваўся ты з панскай няволі, і гэты карабін, што лёг на тваю нежывую руку, здабыў ты, баронячы сваю волю. Расплюшч жа, мой голубе, вочы ды зірні: вунь ён, вораг наш, стаіць, апусціўшы вочы. Не ўдалося яму забраць нас жывымі… Спачывайце ж, сокалы мае родныя, і не турбуйцеся: не загіне наша справа, — мы будзем вартаваць яе пільна і дзяцей вашых мы не пакінем.

Дзед Талаш змоўк і нізка апусціў галаву.

— Капайце, таварышы грамада, магілу: пахаваем іх!

Падняў дзед Талаш вочы, зірнуў на польскіх салдат.

— А вы, сынкі, што? Паны ці панскія слугі, што прыйшлі занявольваць нас, гаралашніцкую галечу?

З натоўпу палонных выступіў салдат.

— Бацька-камандзір! Вярні мне волю і стрэльбу: з вамі плячо ў плячо я буду ваяваць.

I яшчэ выступіў адзін з палонных. Падышоў да Панаса.

— Ці пазнаеш ты, хлопчэ, мяне? — запытаўся і ўважна паглядзеў Панасу ў вочы. Панас паглядзеў на яго і радасна ўсміхнуўся.

— Бацька! Вось ён, той самы салдат, што выпусціў мяне з астрога!

Зірнуў дзед Талаш на пана Крулеўскага.

— Бачыш, пан: твае салдаты на наш бок пераходзяць, і ўсе яны пяройдуць, калі дазнаюцца праўду.

I яшчэ адзін чалавек стаяў адзінока ў лесе, наглядаючы гэту сцэну. Ён хацеў падысці сюды і сказаць сваё слова, але не адважыўся. Чалавек гэты быў Саўка Мільгун.

Вастраносы човен шыбуе ўпоперак Прыпяці. Два чалавекі сядзяць у чоўне. Адзін малады, курносы, з узбітым чубам, не спяшаючыся, рытмічна, узмах за ўзмахам гоніць човен. Другі важна сядзіць на пярэдняй частцы чоўна. Пад пахаю ў яго партфель. Шмат гадоў запісалі часы ў маршчынах яго твару. углыбокіх складках на высокім ілбе. Удумлівапазіраюць кудысьуглыб. відаць у мінулае, яго цёмныя, яшчэ жывыя і вострыя вочы. Гэта — дзед Талаш, старшыня сельсавета. Човен гоніць яго сакратар, Самок з Вепраў. Адпачывае дзедава "настаяшчая" стрэльба, ужо астыўшая ад гарачыні зацятых боек па дзікіх трушчобах Палесся. Цяпер у дзеда Талаша другі клопат, іншыя мыслі, але гэта шырокая Прыпяць будзіць дзедавы ўспаміны аб нядаўнім мінулым.

— А помніш, Самок, як лоўка вырвалі мы батальён таварыша Шалёхіна з польскіх лап і пераправілі на той бок?

Самок весела падымае шэрыя вочы, і ў вокнах іх іскрыцца смех.

— Паднеслі ім, называецца, дулю пад нос… Ну, дзівіліся ж яны, куды зніклі чырвонаармейцы!

Дзед Талаш толькі ў вус пасміхаецца.

— Ну, а як ты мяркуеш, голубе: ці пойдзе наша гуртовая гаспадарка?

— А чаму не пойдзе? Зямля ёсць, коні ёсць, рабочых рук хапае… Пойдзе! — і ўпэўненасць чуваць у сакратаровым голасе.

— Эге ж! I я думаю, што пойдзе. — Па справе "гуртовай" гаспадаркі едуць яны ў валвыканком, каб аформіць яе. Гуртам надумаліся залажыць яе. Яна практычна развязвае цэлы клубок турботных пытанняў аб дапамозе сем'ям забітых партызан: Мартына Рыля, Кандрата Буса і іншых. У гэту гаспадарку адводзяцца землі Кандрата Біркі і Сымона Бруя. Іх судзілі пралетарскім судом і засудзілі на высылку. Войта Васіля Бусыгу ў "расход" вывелі, як зацятага контррэвалюцыянера. Аўгіня не захацела аставацца на Васілёвай гаспадарцы, аддала "грамадзе" ўсю маёмасць і падала заяву, каб і яе прынялі ў "гуртавую" гаспадарку. Абмеркавалі заяву, узялі пад увагу Аўгініную заслугу перад партызанамі і пастанавілі — прыняць.

Шуміць і гамоніць Савецкае Палессе, і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот і шэпча зялёнай жорсткай траве на купінах аб тым, што ідзе сюды новы, савецкі чалавек, каб парушыць іх зняменне, каб абярнуць іх у багатыя лугі і нівы. Гуляе вецер над купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны над свежымі курганамі-магіламі, параскіданымі на высокіх пясчаных выспах, і толькі ён адзін, гэты вольны. баян, апявае славу пахаваных у курганах-магілах ды складае людзям песні аб сейбітах буры і змагання.

Над дрыгвяністым балотам узнімаецца выспа, на выспе — курган. Высокі і шырокі слуп, старанна ачэсаны партызанскаю сякераю, вартуе гэту магілу-курган. На дубовым слупе выразаны рукою няхітрага разбяра два словы: "Мартын Рыль". На магіле ляжыць просты вянок з жывых кветак Палесся. Сюды зрэдку, у вольныя дні, прыходзяць дзве жанчыны: маці і дачка. Адкрыла маці дачцэ сваю тайну, праўду аб тым, хто яе бацька. У засмучэнні падымае Алеся сваю чарнявую галоўку на высокі дубовы слуп. Гэта яна прыносіць на магілу вянок жывых кветак. Моўчкі ідуць яны ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленні, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)