Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 150
Перейти на страницу:

Вось так молада мы адгарэзавалі вясну, лета i раннюю восень, а пазней мае каханне да Клавы перайшло ў клопат, пяшчоту да яе: яна была дяжарная, пачала стамляцца ад сваёй важкасці, a часамі нават аж млець.

У снежні, калі ўжо толькі дзе-нідзе на дрэвах матляліся асобныя лісткі, скаваў зямлю мароз i ўбяліў прасторы снег, трывала ўлеглася зіма, Клава ўжо не працавала, сядзела дома, чакаючы сваёй пакутлівай i радаснай хвіліны мацярынства. Я ж працаваў ужо «паўнацэнным» настаўнікам, выкладаў рускую мову i літаратуру, чым вельмі радаваў i цешыў Клаву.

У сярэдзіне снежня (я добра помню той дзень, лепш сказаць, вечар, тыя гадзіну i хвіліны), калі мая мілая ад блізкага мацярынства Клава стракацела ручной машынкай, а я пісаў рабочыя планы, у нашыя дзверы пастукалі.

Да нас даволі часта стукаліся наші суседзі, з якімі мы жылі досыць мірна, але пры гэтым стуку мы абое ўздрыгнулі, зірнулі адно на аднаго з нямым, але з палахлівым запытаннем, спалатнелі: стук быў нібы нясмелы, падазрона перасцерагальны, нібы толькі для нас адных, каб не ўчулі нават нашы найбліжэйшыя суседзі.

Я схамянуўся першы — пайшоў да дзвярэй, адчыніў ix. За парогам стаяў стройны цывільны чалавек сярэдняга росту ў чаравіках, у зімовым паліто з каракулевым каўняром i ў каракулевай вушанцы-папасе, але не гэтая заможнасць на незнаёмцу кінулася мне ў вочы, а адразу ж уразіў позірк ягоных вачэй — пільны, глыбокі i нібы двайны, i той, другі, што ішоў з душы, быў цёмны, цяжкі. Я ўжо ведаў такі адмысловы позірк такіх людзей, якія жывуць патайным жыццём, шмат ведаюць цёмнага, але гавораць пра гэта толькі паміж сабою.

Я моўчкі адступіў — чалавек, абдаўшы пахам марозу, снегу i цыгарэтнага дыму, моўчкі зайшоў у пакой, сам зачыніў за сабой дзверы; як я i чакаў, тут жа, у прыхожай, палез рукой пад паліто, дастаў адтуль кніжачку, разгарнуў яе перада мной — мне аж засляпіла вочы ад ягонага фотаздымка, пячаткі i страшных літар.

Я звяў. Кажуць, чалавек можа быць моцны, непахісны перад ворагам альбо перад непрыяцелем (не ведаю, з ворагам-чужынцам мне не прыходзілася сутыкацца, а вось са сваімі непрыяцелямі, з тымі ж зэкамі-блатнякамі я не раз ламаўся, але i не раз устонваў), але, мусіць, далека не кожны будзе разважлівы i смелы перад сваёй уладай, калі яна гне цябе ў крук. Цяпер я ўжо разумеў, чаму зацята маўчаў мой былы цесць-генерал, калі першы раз арыштоўвалі мяне ў ягоным доме. Яго гняло непраціўленне сваёй уладзе ды страх за жонку i дачку.

Сюды, да нас, выйшла Клава, сашчаміла на поўным жываце накінутую на плечы цёплую хустку. У яе позірку было запытанне: гэта, Алесь, твой знаёмы? Калега-настаўнік?

— Мы слухаем вас, — сказаў я госцю.

— Таварыш С., вам трэба зайсці да нас, — у тон мне прамовіў той. — Ёсць патрэба пагутарыць.

— Гэта — куды? У райана? — запытала Клава.

Той не адказаў.

— Не, Клава, — прамовіў я. — У органы.

Я, прадчуваючы бяду, наўмысна падказаў ёй, дзе, калі што якое, мяне шукаць.

— Чаго? — зацерабіла хустку дрыготкімі рукамі Клава.

— Таварышы хочуць пагутарыць са мной, — сказаў я як мага спакайней. — Відаць, ім трэба час ад часу гутарыць з такімі, як я.

— Так точна, — пацвердзіў маю імправізацыю лейтэнант.

— Але чаму так позна? — здзівілася яна.

— Такая наша работа. Найбольш вечарам i ноччу, — шчыра адказаў госць.

— Вы будзеце рабіць вобыск? — запытаў я ў яго.

— Не.

— Паверце, Алесь нічога дрэннага для ўлады не думае i не робіць, — пачала загадзя закідваць за мяне добрыя словы Клава. — Ён — наш, савецкі.

— Мы ведаем гэта, — згадзіўся з ёй той. — Ніякіх прэтэнзій да вашага мужа не маем.

— Апраніся цяплей, — пачала, як i заўсёды, выпраўляючы ў школу, даглядаць мяне Клава. Паправіла шалік на шыі, каўнер паліто, прытулілася. — Вяртайся, буду чакаць.

— Не хвалюйся толькі, — папрасіў я. — Сама ведаеш, табе зусім непатрэбныя моцныя ўзрушэнні.

(Толькі праз шмат гадоў ад нашых з Клаваю суседзяў я даведаўся, што Клава, як толькі я выйшаў за дзверы, а яна засталася адна, аж устрапянулася: ды я не проста пазіраў ёй у вочы, a спрабаваў запомніць яe назаўсёды i быў вельмі ж белы, як палатно, з халоднымі як лёд вуснамі. «А я, дурная, — казалі, плакала яна, — адразу не здагадалася, што тут i да чаго, нават не сабрала для яго клунак».)

На крыху асветленым ад лямпавага святла двары я запытаў у лейтэнанта:

— Гэта — арышт?

— Арышт, — адказаў ён.

— За што? — з болем выдыхнуў я. — Я ж цішэй вады i ніжэй травы. Я адпакутаваў ужо ўдосталь за некалішнія свае неасцярожныя словы. Я адрокся нават ад таго, дзеля чаго марыў жыць, — ад роднай мовы i паэзіі. Каб, не дай Бог, нідзе i ніяк не падумаць, не ступіць так, як не трэба... Але я i цяпер не без душы. Жонка, цудоўны чалавек, адагрэла мяне як чалавека. Я хацеў прынесці людзям карысць. Як настаўнік i выхавацель.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)