Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сьцяна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьцяна

Электронная книга - «Сьцяна». Краткое содержание книги:

У гэтай кнізе, як спадзяецца аўтар, — дробныя аскялёпкі нашай вялікай праўды, якія, можа, каму-небудзь спатрэбяцца. Для дабра, зразумела.
Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў.
«Сьцяна» прысьвечаная беларускай гісторыі мінулага стагодзьдзя. Кожны твор кнігі — жорсткая сытуацыя, у якой апынаецца чалавек. Гранічная, страшная, калі ад самога цябе ўжо нічога не залежыць. Загнананаму ў пастку чалавеку даецца адна магчымасьць: захаваць сваю годнасьць. Страшнае для Беларусі дваццатае стагодзьдзе, у якім апынаецца і чытач, робячы свой выбар. На старонках «Сьцяны» адвечная праўда — застацца чалавекам у самы жахлівы час.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 114
Перейти на страницу:

— Дык то ж у трыццаць трэцім, — азваўся з-за століка Саўчанка. — На ссылку ўсіх бралі: і старых, і малых.

— А я скуль ведаў: на ссылку ці на расстрэл? Сядзеў зь дзецьмі ў запеччы, каб вобыску не мяшаць, а бацьку яны ля парога з узьнятымі рукамі пад вінтоўкай трымалі. Бачу, гэты Вусаў выцягвае з куфэрка маю будзёнаўку з чырвонай зоркай. Скажу вам, неяк увосень бацька прывез з кірмашу, дужа яна мне падабалася, тая будзёнаўка з маленькімі такімі гузічкамі, таксама з зорачкамі. Я ж змалку да вайсковага прыхільнасьць меў, шкада, праз калецтва не давялося нават да сяржанта выслужыцца.

— Во чаму ты гімнасьцёрку ўпадабаў. Трэці год з плечаў не скідаеш, — ціха пасьміхнуўся Саўчанка.

— А што — паважаю. Але не пра тое гаворка. Надзеў раз тую будзёнаўку ў школу, ну мальцы й наляцелі: дай ды дай памераць. Адзін гузік і адарвалі. Бацька ўвечары пабачыў і адабраў, кажа: сьпярша аблавушку данасі. Крыўдна было, але, думаю, ладна. Ужо хутка дваццаць трэцяга лютага, дзень Чырвонай Арміі, ужо тады ён пра мяне ўспомніць. Выпрашу. Ды во — кукіш, а ня дзень арміі. Вусаў гэты маю будзёнаўку міліцыянту аддаў, кажа: не дамо польскаму шпіёну чырвонаармейскі ўбор кампрамэтаваць. Тая будзёнаўка мне затым два гады сьнілася.

— Таму ты і снайперам стаў? — спытаў Ляплеўскі.

— Не, снайперам не таму. Снайперам — гэта па слабасьці характару. У партызанку, як вока асколкам выбіла, ну трохі загаілася, а тут блякаду немцы распачалі. Загад: усіх інвалідаў у строй. Якраз снайпера нашага Біклагу забіла, вінтоўка з прыцэлам засталася. Каму яе аддаць? Усе адмаўляюцца: то не магу, то ня ўмею. Вядома, дрэйфяць, бо тут адвагі паболей трэба, чым з простым ружжом. Дык камандзір кажа: Івану Ярашэвічу, у яго адно вока спраўнае, а другога няма, то і прыплюшчваць ня трэба. Будзе біць нямецкіх захопнікаў. Во я і біў, як снайпер. Двух паліцаяў шлёпнуў і аднаго захопніка. Як цяпер памятаю: ранічкай на ўзьлеску вылез зь люку на танку, узіраецца ў дальні ўзьлесак зь бінокля. А я праз сто мэтраў пад кустом ляжу. Ну, я яму й гваздануў проста пад бінокаль, так і абвіс у люку.

— Герой! — няпэўна сказаў Ляплеўскі.

— А ты думаў! Мэдаль «За адвагу» ня кожнаму давалі.

— Ну, і камандуй. А мы за табой.

— Лады, мальцы! Тады яшчэ па каліву, і завязалі. А то… Ня знаю, які ён цяпер, а тады ладны бугай быў.

— Ня думай, не зьмізарнеў. Такія не мізарнеюць, — сказаў Саўчанка.

Яны і яшчэ выпілі — на гэты раз моўчкі, ужо агорнутыя новым клопатам, які абрынуў на іх гэты няўрымсьлівы Снайпер. Пасьля Ляплеўскі ненадоўга адлучыўся да плоту і зноў вярнуўся да століка. Іншым разам пара было ўжо і разыходзіцца, усё ж купальская ноч караценькая, ды нейкая сіла трымала іх разам, як змоўшчыкаў небясьпечнае справы, якая немаведама яшчэ чым скончыцца. I яны ўсе сядзелі за столікам, на якім цьмяна шарэла газэта зь дзьвюма парожнімі шклянкамі. Саўчанка нялоўка неяк саўгануў локцем і скінуў кудысь кавалак хлеба, які тут жа палез шукаць у траве. I доўга ня мог знайсьці, пакуль Дубчык не намацаў яго зводдаль на сьцежцы.

— I каб усе разам! Каб ніхто не сачкануў, — папярэджваў Снайпер-Іван.

— А чым мы яго? — прастадушна запытаўся Дубчьж.

— А хто чым. Бяры кол або камень. Нажа няма?

— Нажа няма, — сказаў Ляплеўскі бязь ценю гумару.

— Дык прынясі! Ужо ж у хаце нож ёсьць?

— Не, няма.

— Ну і хазяйства! Нават нажа ня маюць. А калі зарэзаць каго?

Дубчык аж дробненька засьмяяўся ад таго Іванавага досьціпу, а можа, успомніўшы, што і ў яго не было нажа. Можа, гады чатыры, як зламаўся бацькаў саморобны, выкуты ў местачковай кузьні, з драўлянымі тронкамі. У сваёй бабыльскай гаспадарцы Дубчык абыходзіўся сякерай, праўда, таксама старой і заржаўленай, зь нязручнай і кароткай расхістанай ручкай. Яшчэ ягоны бацька, калгасны вартаўнік, зьбіраўся яе паправіць, маці ўсё лаяла яго за няздатны інструмэнт, ды так і не сабраўся да арышту. Тупаючы марознай зімой ля калгаснага сьвірану, ён усё сьпяваў прыпеўкі — недзе пачутыя, а таксама ўласнага сачыненьня, часам бязглуздыя, а часам з пэўным дужа надзённым сэнсам. I хтосьці яго ўчуў. Ці адмыслова падслухаў. Як арыштавалі ўначы, дык гэты Вусаў, мабыць, не стрымаўшыся, працытаваў адну, якая на ўсё жыцьцё ўрэзалася ў памяць падлетка-сына: «У калгасе добра жыць, хто на могілках ляжыць». Бацька тады аж заўсьміхаўся з радасьці ад увагі да ягонай творчасьці. Тады наўрад ці ён прадбачыў, што і сам хута ляжа на нейкіх могілках, і паўміраюць малымі ягоныя тры дачушкі, састарыцца сынок, а тая сякера-інвалід з раструшчаным тронкам усё будзе служыць. Несьмяротная сякера.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)