Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 147
Перейти на страницу:

Я не ведаю: што трэба зрабіць, каб усё гэта было i ў вёсцы, у калгасе. Ведаю адно: рабіць нешта трэба. Бо сёння таксама — я думаю, з гэтым згодзіцца кожны — зямлі патрэбны, побач з нашай новай выдатнейшай сучаснай тэхнікай, паэты — людзі, якія любяць гэтую зямлю, якія не ўяўляюць без яе жыцця, якія адчуваюць сябе тут дома.

Зямлі патрэбны— паэты, якія ёю жывуць i дыхаюць, аб ёй, як аб маці, дбаюць, якія, перш чым з плугам прайсці, думкамі яе саграваюць. Яны яшчэ ў снежні снежным, калі за хатамі свет увесь белы, у галаве раўнютка ўзаруць яе i прабарануюць! Яны яшчэ ў лютым лютым, калі замятае снег зоры, Кожны палетак засеюць зярнят золатам. А потым зноў яго перасеюць, i не раз, a разоў, можа, дваццаць ці сорак. I доўга думаць будуць, дзе жыта пусціць, дзе проса, куды колас вось гэты Паставіць звінець... Адным толькі ім, паэтам (сапраўдным, не вершаплётам), рада Аддаць зямля ў рукі ключы ад залатаносных складаў.

Крытык Р. Бярозкін, прачытаўшы гэты верш у маёй кнізе «Чарназём», зразумеў яго так, быццам я заклікаю на зямлю паэтаў — членаў i не членаў нашага Саюза пісьменнікаў. A ў мяне i ў галаве такога не было. Што ж, значыць, я недастаткова ясна выказаў сваю думку, не здолеў як след данесці яе да чытача.

Пра ўсё гэта думалася мне, калі я тупаў каля клуба, чакаючы прыезду артыстаў.

Нарэшце яны прыехалі. Я ўбачыў знаёмы мне твар Бражніка. Людзі, што стаялі на вуліцы, паціснуліся ў клубную залу, а я падаўся ў свой дванаццаціложкавы пакой — спаць: заўтра мяне чакала новая частка маёй дарогі.

НЯСВІЖСКІЯ НЕБАСХІЛЫ

На «новай зямлі». «Самаяздачка» i акно, расчыненае ў свет. Калгасны «стражнік». «Шпіён». Сонца горада. Сустрэча з паэтам. Попел князёў. Альба — звярынец Радзівілаў. Кацярынінскія бярозы.

Дзень гойданкі па дарозе Доўгае — Яскавічы — Старобін—Слуцк — Капыль, начлег на раскладушцы капыльскай гасцініцы, i вось, сышоўшы чыстым ядраным ранкам з чарговага аўтобуса, я апынуўся ў Кудзінавічах — вёсцы, куды пераехаў з Яскавіч, намерваючыся знайсці на «новай зямлі» сваё арандатарскае шчасце, Аляксандр Кандратовіч — бацька паэта.

Тут, па гэтай зялёнай мураве, па круглых, як маленькія курганкі, купінах, зрашочаных мурашкамі i чмялямі, па беламу i мяккаму (ступіш — i не пачуеш) пяску вуліцы — працягу палявой дарогі — хадзіла некалі маленства Уладзіслава Сыракомлі, тут, забываючы на вячэру, а то i coн, цэлымі днямі гуляў ён з вясковымі хлапчукамі ў «чыжыка» i «свінню», гарцаваў верхам на бярозавым «кані», тут, на зімовых вячорках, як зачараваны, слухаў ён, поўяня суму i жалю, цягучыя песні прыгонных беларускіх сялянак, адсюль, ахоплены прагай аблегчыць долю забітага беларускага мужыка, падаўся ён з набітым кнігамі i сшыткамі ранцам у Нясвіж па навуку.

Вёска Кудзінавічы знаходзіцца якраз на мяжы Нясвіжскага i Капыльскага раёнаў, але ўваходзіць у склад апошняга. Сельсавет — Пацейкаўскі.

Інфармацыю пра вёску даў мне яшчэ ў аўтобусе дзядзька з Кудзінавіч, які вёз з Капыля сетку хлеба. Мы разам з ім i выйшлі на прыпынку.

— А да каго вы ў Кудзінавічах? — папытаў ён.

Я не ведаў, што i адказаць. Моркавалася проста пахадзіць па вёсцы, пагутарыць з людзьмі. Але так вось i сказаць дзядзьку — ён, напэўна, не зразумее.

— Думаю зайсці ў школу, — адказаў я. Відаць, i сапраўды трэба б было пачаць са школы: з дырэктарам ці настаўнікам, якім легка можна растлумачыць мэту майго з'яўлення тут, усё ж лацвей было б знаёміцца з вёскай.

— Але школа цяпер зачынена, — сказаў дзядзька. — I нi дырэктара, ні пастаўніка няма ў вёсцы — паехалі ў Мінск.

Раз так, сказаў я дзядзьку, то зайду да брыгадзіра. Але перш — пагляджу магазін.

У магазіне я папоўпіў свой сакваяж пачкам пячэння i кульком цукерак — хай ляжаць. Калі зноў выйшаў на ганак, убачыў у акне суседняй хаты тры ці чатыры прыплюснутыя да шыбы жаночыя і, здаецца, дзіцячыя насы i столькі ж пар вачэй па-над імі, што былі скіраваны ў мой бок. Ці не мой гэты чорны сакваяж i «дэголеўка» (капялюшык без палёў, які я купіў у Бабруйску, хоць i не ведаў, носяць яго ў нас ці не, ва ўсякім разе ні ў каго іншага, апрача дзяцей, я такога не сустракаў) выклікалі ў людзей такую цікавасць да маёй асобы?

Ідучы па вуліцы, убачыў на лаўцы дзвюх жанчын немаладога веку. Даў «добры дзень», прыпыніўся. Слова за словам — разгаварыліся, я прысеў да цётак.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)