Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пякельны рай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пякельны рай

Электронная книга - «Пякельны рай». Краткое содержание книги:

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 144
Перейти на страницу:

Татачка, харошы мой татка! Вось чаму цябе прыгнятала цяжкое прадчуванне! Ты ўжо колькі дзён ведаў, што жыць табе заставалася зусім мала... І таму як сведку смерці сваёй узяў мяне з сабою ў храм. Сведку не толькі сваёй смерці, а і Сафійкі — ад крыважэрнага маскоўскага забойцы... Я і праз стагоддзі, колькі і будзе жыць мая душа, кожны раз засведчу тое, што бачыла на свае вочы. Засведчу, як па калені ў крыві хадзіў ён, расейскі цар, адчуваючы сваю беспакаранасць. Анафема табе, анафема!

Толькі пад вечар я спусцілася ўніз. Забегла ў каморку, хацела забраць торбачку, што прынёс раніцай бацька. Не знайшла яе там. Нечакана пачула стогн. Агледзелася. На падлозе варушылася рыззё. Пад ім нехта хаваўся. Адкінула ашмоцце і ўбачыла скрываўленага Юзафа Анкудовіча. Ён адзін і выратаваўся ад каранаванага ката і яго вылюдкаў...

— Я прытварыўся, дачушка, забітым, а потым адпоўз сюды... — плакаў святар, размазваючы кроў і слёзы па твары. — Божа літасцівы, што робіцца на белым свеце... Азіяцкі тыран, а не цывілізаваны манарх, прабач мне, Гасподзь, за грахі мае... Пакліч, Парасачка, каго з дарослых, у мяне кішкі з жывата выпаўзлі... Табе няможна глядзець такое...

Анкудовіча ўратавалі.

Глыбокай ноччу дабралася я да сваёй хаты. Да былой хаты. Яна дагарала на маіх вачах, а мамка, скрываўленая, ляжала на градах і ледзьве дыхала, не адчувала холаду мёрзлай зямлі...

І тут гора. Усюды — гора.

Па ўсім княстве — вялікае гора і няшчасце...

Нас звязалі вяроўчынамі і пагналі, як быдла, да астатніх людзей, што тоўпіліся і сядзелі на выгане.

Салдаты вязалі нас, білі палкамі, як валоў, якія не слухаліся. Яны і лічылі нас, палачанаў, за быдла, а не за людзей. Бо дзе ж гэта, у якой іншай дзяржаве абыходзіліся так з мірнымі паланёнымі, з родам чалавечым?!

Мо таму і самі былі як звяры. Горш за звяроў...

Нас багата. Нас — шмат. Нас столькі, што здавалася, усё княства сагналі ў гэты паднявольны гурт, зрабіўшы з нас рабоў. Стогне ад пажараў мая зямля. Стогнуць ад болю і здзекаў людзі, прывязаныя адно да аднаго царскімі вяроўчынамі — расейскія грэнадзёры як не для кожнага ліцвіна нарыхтавалі іх...

Спачатку маці, а потым і я страціла прытомнасць...

Мяне нехта падтрымаў, не даў упасці, а мо і пранёс, высільваючыся з апошняга, з якой паўвярсты. Потым даў пажаваць скарыначку хлеба... Смаку не адчула, як не адчувала ўжо пякучага болю ў руках і нагах...

Напачатку было холадна, бо пасціраліся мае пасталы і я ўжо амаль босымі нагамі краналася ўмёрзлай зямлі...

І тут да маёй свядомасці даляцеў нечы голас — ці то браточка майго, ці то суджанага, не ведаю. Папытаўся, дзе я і што са мной. Янінкай чамусьці назваў. А я ж Парасачка...

Адказала, што ў палоне. Што вядуць нас у маскоўскае рабства. Далёкі нейкі голас чуўся. Трывога была за мяне. Але памагчы мне не выпадала — як тое можна было зрабіць?

Мы далёка адышліся ад родных мясцін. Усе ведалі, што ніхто з нас ужо болей не вернецца дадому, не ўбачыць мілых і родных краявідаў, роднай Полаччыны...

Зноў спыніліся на спачынак. Пападалі адразу там, дзе хто стаяў. Ногі ўжо не трывалі.

Тады ж і прыскакалі да нас царскія вершнікі. Спыніліся, агледзелі, колькі нас засталося.

Не злазячы з коней, абвясціў адзін з іх зычным голасам:

— Слушайте все царский указ — мемориал Петра Первого, императора всероссийского! Дабы вы все не усомнились в доброте и милосердии Богом посланного великого российского государя Петра Великого...

Мы маўчалі. Усцешвала хіба невялікая перадышка. Льга было прымружыць вочы, хоць трошкі адпачыць.

Гучны і пранізлівы голас на чужой мове абвяшчаў:

— «...Униатские духовные непрестанно с неприятели шведы и сапежницы имеют тайную корреспонденцию и опасные намерения противу войск царского величества. Однако ж его царское величество, уничижая те их злобы и снося великодушием своим, никакой противности им учинить не повелевал. Не последи, егда случилось его величеству итти мимо их костела и желая видеть их церемонии, пошел с несколькими знатными особами двора своего, когда помянутые злочестивые не токмо его величества с подобающею честью не приняли, но наипаче со всяким безчестием... Еже царское величество, однако ж, по благоутробию своему снес и пришед к некоторому ту паче прочих украшенному образу, вопрошал их: «Чей то образ?» Но сии злочестивцы ругательно отвещали, что сей образ священномученика их Иосафата, которого-де ваши единоверцы еретики и богоотступники и мучители, как и вы, убили. За которую мерзкую хулу возъярившися, повелел его царское величество при себе тогда обретающимся людям оных хульников и уличенных изменников взять и принесть за арест для осуждения, изшед сам вон от сих богомерзких...

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)