Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 120
Перейти на страницу:

Цаглінамі новага света стануць ідэальныя душы – душы беларусаў, апрацаваныя

ўначы намі разам.

Растворам паслужаць сьлёзы, пралітыя ўсімі людзьмі ў імя ўсіх дыктатараў за ўсю гісторыю існаваньня чалавецтва.

А чарнобыльскімі атамамі мы апраменім душы і яны, пасечаныя, зазіхацяць шчасьцем праз дзіркі на ўвесь сусьвет, прыцягваючы ў яго людзей, якія паверылі ў новы сьвет і, зацягваючы тых, хто пакуль не давярае.

Дыктатары нічога не разумеючы, спрабавалі ўявіць сабе свой ідэальны сьвет. А Лепшы спытаў:

-- А зачэм слёзы?

Кашчавая натхнёна тлумачыла:

-- Аснова жыцьця – вада, а аснова новага сьвету, пабудаванага хаўрусам дыктатараў і іхных рабоў, сьлёзы. Ніводная сьлязніка не будзе ўтрымліваць малекулы волі! Толькі часьцінкі пакоры. Крысталы солі ад гэтых сьлёз – сапраўдная соль новай зямлі і толькі яе будуць новыя людзі ўжываць у ежу. У ёй – малекулы бязьмежнай любові да падпарадкаваньня і рабалепства.

Уточылася нябачная ДуППа:

-- Што гэта за хаўрус? Давайце створым калгас, а лепей саўгас. Выберэм брыгадзіраў і старшыню…

ДуППу падтрымалі толькі душы Сталіна і Леніна.

Лепшы спытаў:

-- А дзіравыя душы не прастудзяцца ат скразьняков? Не падхвацят заразу? Ім не гразіць эпідэмія вальналюбства ат віруса свабоды?

-- Не! Праз дзіркі ад чарнобыльскіх атамаў не трапіць унутр ніводная бацыла волі. Дзіркі будуць толькі выпускаць шчасьце ад райскага жыцьця і гнеў супраць ворагаў.

Агаломшаныя мудрасьцю Кашчавай, дыктатары распальваліся жаданьнем утварыць свой сьвет ды яшчэ з чароўным каханьнем. Яны прагна глядзелі на душы, якіх заводзілі ў залу з люка ў падлозе.

Кашчавая ўрачыста абвясьціла:

“Пачынаем утварэньне новага сьвету! Абвяшчаю другі чарнобыльскі выбух! Атамы, што дагэтуль спалі, зараз абудзяцца. Атамы, што дагэтуль толькі казыталі сваімі прамянямі, пачнуць забіваць!”

Ад прагі авалодаць гэтымі душамі Лепшы, Лукапшык і Шклоўскі Ідал аж затрымцелі і вакол іх галоў утварыліся ледзь бачныя німбы. Яны, вібруючы, павялічваліся, сашчапіліся, утварыўшы сьнежную паветраную бабу і пакрысе набылі аблічча Першага Прэзыдэнта, то была яго Душа -- ДуППа.

Яна праляцела над галовамі гасьцей і села на макет шрубалёта, што вісеў над сярэдзінай стала, пільна аглядаючы кожнага госьця. Кашчавая патлумачыла:

-- Вышыня -- любімае месца Душы Першага Прэзыдэнта. Ён любіў лётаць на верталёце над палямі пад час бітваў за ўраджай.

Кашчавая указала на першую партыю беларусаў, якіх даставілі ў ЧаС:

-- Гэта грамадзяне Бабруйска!

Кіраўніцтва горада трымала плакат, які зьнялі з цэнтральнай вуліцы горада: «Политику Президента одобряем!”.

З дзьвярэй пад рэактарам выбеглі дзяўчыны, ўкленчылі, і з енкам пачалі цалаваць чэрапы.

Лепшы да Найбяспечнага:

-- Чаму енчаць?

Найбяспечны гучна патлумачыў:

-- Гэта члены Патрыятычнага Саюза Моладзі (ПатСаМол)! Яны ўзялі вопыт прыхільніц Кім-Ір-Сена і стогнуць ад шчасця, цалуючы Лепшыя сляды!

А на вуха Лепшаму сказаў:

-- Ім паабяцалі заплаціць здельна за кажны пацалунак.

Лепшы ўказаў на свой помнік, які стаяў на атамным рэактары:

-- Ночью мы прайдзем первый Пуць к Свабодзе -- АЧЫШЧЭННЕ. На этам пуці мы ізбавімся ад путав старага – «свабодалюбства» і «гонару» і ачысцім сваі душы для новага – любві і падчыненьня.

Усе зірнулі на статую і ўбачылі, што скура помніка Лепшаму пакрысе варушыцца, быццам дыхае. Госьці мелі біноклі і пільна разглядвалі статую. Па яе паверхні поўзалі дробненькія істоты. А Лепшы адзначыў:

«Эта вшывые блохі с презіденцким вектарам! Бізнесмэны. Палезныя. Вшывых блох с антыпрэзідэнскім вектарам мы давно страхнулі. І штоб народ не заражалі, в цюрэмныя камеры пасадзілі”.

І цех, хто плоха прайдзёт на дэманстрацыю тожа пасадзім…

Кіраўніцтва горада рушыла наперад, за імі хістаючыся крочылі пьяныя душы, а астатнія пазіралі на чэрапы і не зрабілі крока. Насьпяваў скандал.

-- Пугаю іх! – Крыкнуў нехта з гасьцей.

-- Гнаць душы не выпадае, бо яны набрыняюць такім пратэстам, што пасьля іх нічым не апрацуеш. – Адказаў Лявон.

-- Слушна! – адзначыў Шклоўскі Ідал і прапанаваў -- Наперадзе трэба пусьціць кіраўніцтва з народнымі ідаламі на руках і вазах.

-- Каб іх зрабіць, год спатрэбіцца, а у нас адна ноч на ўсё. – Хвалюючыся адказала Сьмерць.

-- Нада цветамі всё засадзіць і душы пайдуць. – Мовіла ДуППа.

-- Покуль чэрапы здымеш, зямлі навязеш ды гною, потым назад чэрапы ўкладзеш і ў дзюркі кветкі ўторніш – лета пройдзе. – Сказаў Лукапшык.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)