Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Багун - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багун

Электронная книга - «Багун». Краткое содержание книги:

Багун Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага Полацкага ляда. Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 100
Перейти на страницу:

— Ну што, Ваня... пайду, — вырвалася зь Лябёдкавай грудзіны, — а то мяне таксама дрыжыкі бяруць.

Калі за Лябёдкам зачыніліся дзьверы, Іван пакруціў у руках слоік і нечакана заплакаў. Ён і сам ня мог зразумець — адкуль зьявіліся гэтыя сьлёзы, што завілымі раўчукамі зьбягалі па скронях, і кот Барыс, які сядзеў на печы, са зьдзіўленьнем пазіраў на яго, сьвецячы ў паўзмроку сваімі зялёнымі вачыма.

ГЭМІНГУЭЙ

апавяданьне

Кульнуўшы чарку гарэлкі і агораўшы талерку гарачай капусты, кандыдат філялёгіі Іван Барсучонак здаволена адрыгнуў і, пад стоенае жончына буркаценьне (“Талерку ніколі за сабой не памые”), падаўся з кухні. На двары згасаў суботні адвячорак, сківіцы раз-пораз крывіў адчайдушны позех; Іван ужо гатовы быў плюхнуцца на канапу, ды тут у вітальні зазваніў тэлефон і жонка — яна якраз узялася мыць бялізну — зь недарэчным спалохам крыкнула:

— Міжгорад!

Па выхадных днях тэлефонныя званкі гучалі надзвычай рэзка і адрывіста, яны зьбівалі сардэчны рытм, руйнавалі жыцьцёвыя пляны, а таму Іван, перш, чым падхапіць слухаўку, незадаволена крахтануў і памацаў далоньню тое месца, дзе білася млявае сэрца.

— Вань, ты?! — прагучала зусім блізка; Іван нават азірнуўся, выглядаючы — ці не гукнуў Лёнька Холад аднекуль з-за сьпіны.

У слухаўцы штосьці бомкнула, і той самы Лёнька Холад, ашчаджаючы тэлефонны час, загаварыў без прэамбул:

— Мы тут канфэрэнцыю ладзім. Дваццаць пяць удзельнікаў, і ты ў іх ліку. Так што вылазь, стары барсук, з нары...

— А што за тэма? — з робленай цікавасьцю запытаўся Іван, паціраючы далоньню няголенае падбародзьдзе.

— “Славянскі лёс Эрнэста Гэмінгуэя”.

— Вас там што, настальгія апанавала? Які Гэмінгуэй? На яго даўно ўсе забыліся...

Лёнька Холад такіх аргумэнтаў як і ня чуў:

— У цябе там пра Гэма артыкул быў... вось яго і вязі... Заезд шаснаццатага. Не прыедзеш — будзеш сьвінь-нь-нёй з трыма “эн”! — і не пасьпеў Іван згадаць пра хранічны бранхіт, як Лёнька, гукнуўшы: — Прывітаньне Любе! — зьнік у тэлефонных глыбінях, пакінуўшы па паверхні бурбалкі — кароткія гудкі.

Жонка Люба выйшла з ваннай, выцерла рукі прыполам халату.

— Холад званіў. На канфэрэнцыю запрашае.

— Ну дык як... паедзеш?

Іван не адказаў. Пайшоў у залю, плюхнуўся ў фатэль і, сашчаміўшы пальцы за патыліцай, стаў глядзець у нізкую столь. Глядзеў доўга, з прыкрасьцю — ехаць нікуды не хацелася, — але неўзабаве вочы ягоныя летуценна бліснулі, і жонка Люба, цягнучы на гаўбец мокрую бялізну, прамармытала:

— Ну што сядзіш, як поп на прычасьці?

Ён схамянуўся, кашлянуў у далонь, паспрабаваў вярнуць у душу панылую звычайшчыну, ды ня здолеў: скурчаная душа нечакана выпрасталася, яе крануў халодны ветрык успамінаў і ўваччу паўстаў Гэмінгуэй — той самы, усьмешлівы, у швэдры грубага вязаньня, якога ён некалі абагаўляў, якога спрабаваў чытаць у арыгінале і якому прысьвяціў тры старонкі кандыдацкай дысэртацыі. І яшчэ згадаў, як колісь, прыканцы шасьцідзясятых, езьдзіў у Піцер і тры гадзіны стаяў у чарзе — на Неўскім праспэкце, наўзбоч Дома кнігі, — каб набыць партрэт свайго куміра. Тады, памятаецца, быў сакавік, ад зыркіх капяжоў калола скроні, і ўвушшу зьвінела ад ляманту кагарак, што лёталі над каналам. Апанаваны неспакойным пачуцьцём — ці то крыўды, ці то нейкай недарэчнай страты, Іван пайшоў у вітальню, узьлез на хісткую табурэціну, з заклапочаным тварам стаў поркацца ў антрэсолі. Поркаўся доўга, выкідваючы долу розны хломазд: раман-эпапэю Ільлі Гурскага “Вецер веку”, важкую, пазначаную колам гарачай патэльні, таміну выбраных артыкулаў і прамоваў П.М. Машэрава; трымаючы за шнур, спусьціў на падлогу перагарэлы прас і, нарэшце, выцягнуў з глухіх антрэсольных лёхаў прапылены гэмінгуэеўскі партрэт. Выцершы кардоніну рукавом, Іван піхнуў яе за шкло кніжнай шафы, а перахапіўшы жончын позірк, прадэклямаваў Робэрта Джордана, гэмаўскага героя: — “Сьвет — добрае месца, і за яго варта біцца”.

— Куды ўжо табе біцца, — выдыхнула жонка і, йдучы на гаўбец, незаволена грукнула медніцай.

Ля багажнага вазка, што стаяў упоперак плятформы, натоўп расьцякаўся на дзьве плыні. Адны ішлі да вакзалу, другія — іх была большасьць — рушылі на пераходны мост. Ня ведаючы — куды ісьці, Іван прыцішыў крок, азірнуўся і ў тую ж хвілю шапка, што надзейна сядзела на патыліцы, зьехала на вочы і за сьпінаю незадаволена выдыхнулі: — Стануць, як загароды...

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)