Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 153
Перейти на страницу:

Не дабраўся. Загінуў пад коламі машыны.

Потым я напішу пра яго эсэ...

Смерць — геніяльны суаўтар

Далёка за горадам па начной дарозе ішоў малады чалавек. Пэўна, ён аб нечым думаў, але напэўна не аб тым, што сучасныя дарогі створаныя зусім не дзеля начнога шпацыру. Кіроўца "Мерсэдэса" таксама пра гэта не думаў, бо заўсёды ведаў, што па дарогах не ходзяць, тым болей - ноччу. Таму яны і перастрэліся на паваротцы. І маладога чалавека не стала.

Звалі яго Андрусь Белавокі. Ён пісаў вершы, прозу, эсэ.

Калі хлопца пахавалі, яго сябры (сяброўкі) з усяго гэтага выштукавалі кніжыцу "Лесвіца ў нябёсы з адной прыступкі" (назва верша Андруся). Фармальна кніжыца не асабліва рознілася ад падобных выданняў іншых пачаткоўцаў, якія збіраюць пад адну вокладку ўсё, што паспелі накрэмзаць за сваё кароткае літаратурнае жыццё. Але бадай кожны ўдумлівы чытач, прагарнуўшы трохі старонак, пачынаў здагадвацца, што тут сапраўды, як кажуць, "нешта ёсць". І так думаць ён будзе зусім не таму, што да напісанага дадаўся геніальны суаўтар - смерць. Хоць апошняе, звычайна, змушае нас надаваць тэкстам сэнсы ды вартасці, якія былі б зусім невідочнымі ў іншым выпадку.

Справа, бадай, у тым, што Андрусь насамрэч быў - як найменей трохі - геніяльным. Гэтае досыць рызыкоўнае азначэнне цяжка давесці простай канстатацыяй, але чытача не аднойчы скалане ад слова, радка, думкі, вобраза, якіх ён ніколі не сустрэне ў проста таленавітага літаратара. Прынамсі, са мной падобнае здаралася раз-пораз, працытую хаця б эпітафію на помнік, якую Андрусь падрыхтаваў сам сабе, калі яму не было яшчэ і дваццаці гадоў: "Мяне заўсёды мучыла пытанне: у чым сэнс смерці? Цяпер я ведаю, а вы - не".

Дарэчы, мяркую, Андрусь быў пэўны, што ў кожным разе яго кніга некалі з’явіцца. Звернем увагу на адзін з апошніх запісаў у дзённіку.

"Мы жывем аднойчы. У любы момант можа здарыцца што заўгодна: трамвай. Я жыву толькі для тых, хто вакол мяне: бацькі, сябры. А яшчэ для таго, каб напісаць КНІГУ. У ёй павінна быць пра ўсё: пра свет і пра Сусвет, пра Беларусь, пра каханне. ПРА УСЁ. Калі я не змагу гэтага зрабіць ці не паспею, я абавязваю таго, хто чытае гэтыя радкі, паспрыяць стварэнню такой кнігі ці напісаць яе самому: шмат хто з маіх знаёмых можа.

Прывітанне з таго свету".

Цяпер, калі ўсё гэта здарылася - і смерць, і кніга, я думаю, што, можа, інакш яно і быць не магло. Можа толькі так, праз смерць, ён і мог спраўдзіць уласную Кнігу як самую вялікую мару свайго жыцця.

***

Акрамя Бяздонкі, мы выпраўляліся на Нёман (у розныя месцы), Вяллю, Іслач, Радашковіцкае вадасховішча, Вязынку... Між іншым, там у лесе побач з водаканалам на адной з яшчэ нядаўніх вандровак мы абмяркоўвалі маю чарговую прыдумку: "Што (хто) будзе, калі чалавека ўжо не будзе?"

- Мы ўжо навучыліся жыць без Бога, - казаў я. - Цяпер нам трэба будзе навучыцца жыць і без чалавека. Бог і чалавек - гэта спараджэнне метафізічнай цывілізацыі, якая доўжылася тысячагоддзямі. Але на нашых вачах яна саступіла месца тэхналагічнай цывілізацыі. Цяпер спрэс пачынае дамінаваць не дух, а лічба. Аблічбаваны дазвання чалавек будзе нечым зусім іншым ад уласна чалавека. Ён нават паміраць не будзе, а толькі абнуляцца.

Гаворка была надзвычай плённай. А суплёт прапанаваных варыянтаў будучыні без Бога і чалавека цешыў сваёй эўрыстычнасцю. Шкада, што ўсё тое нагаворанае маладыя валацугі не запісалі на свае лічбавыя кайданкі...

Натуральна, шмат (і шмат) чаго яшчэ просіцца быць згаданым, бо кожная вандроўка - гэта заўсёды прыгоды. Аднак паводле рэгламенту маіх хронік я ўжо мушу спакваля згортваць свой аповед не толькі пра "Філасософскія вандроўкі", а і пра сам калегіюм.

Разам з тым мяне ніхто б не зразумеў, каб я хаця б і ў жанры статыстыкі не нагадаў пра агульны плён нашай працы.

Напачатку гаворкі пра калегіюм я казаў пра фантастычны корпус выкладчыкаў аддзялення філасофія/літаратура, але ж і студэнты былі не зломкі. Яны стварылі (паасобку ці калегіюмскімі хаўрусамі) пяць часопісаў ("Паміж", "Праўнік", "Палітычная сфера", "Макулатура", "ПрайдзіСвет"), чатыры з якіх (акрамя "Праўніка") існуюць і сёння...

Выдалі каля паўсотні кніг паэзіі, прозы, эсэістыкі...

Ні адзін нацыянальны конкурс, улучна з "Гедройцам", за гэтыя гады не абмінуў іх увагай... Я ўжо не кажу пра актыўны ўдзел нашых студэнтаў у самых розных інавацыйных праектах краіны (Глеб Лабадзенка далёка не адзіны таму прыклад). Што да персанальна таленавітых паэтаў, празаікаў, мысліўцаў, якія пачыналі свой творчы шлях з калегіюма, то і распачынаць не буду, хаця вельмі карціць лічыць іх ды пералічваць. (Прабачце, мае дарагія.)

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)