Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Парастак радка, галінка верша
Парастак радка, галінка верша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парастак радка, галінка верша

Электронная книга - «Парастак радка, галінка верша». Краткое содержание книги:

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 108
Перейти на страницу:

Бэла Ахмадуліна, «дачка і ўнучка маскоўскіх двароў», як называе сябе паэтэса, з плеяды, з кагорты, што пра сябе заявіла шумна, далёкачутна, нават стадыённа-гулка. Згадаем Яўгена Еўтушэнку, Андрэя Вазнясенскага. У кожнага з іх свой голас, свая адчайная смеласць выхаду да аўдыторыі, да спажыўцоў нервовага слова. Голас Бэлы Ахмадулінай гучыць і, я сказаў бы, аглушае роздумнай цішынёй, у якой душа слухае самую сябе. «Гэты голас, што роўны душы, на запас берагчы я не ўмею». Гэта не фраза на цытату, гэта самараскрыццё, самавыкрыццё свайго пачуцця.

Голас паэзіі Бэлы Ахмадулінай не імкнуўся ніколі нікога перакрычаць, перагучаць, ён інтэлектуальна стрыманы, пашанліва прыглушаны, можа, крыху салонны ў традыцыйна высокім значэнні гэтага слова. Гэта забыты пецярбургскі гаварок. Гэта ад Пушкіна, ад Лермантава. I не выпадкова ў Бэлы Ахмадулінай падкрэслена многа вершаў і ўпамінанняў пра вечных паэтаў рускамоўнага свету. «Рабом рамяства» называе маладзейшая чалядніца свайго вялікага прамайстра Пушкіна, сама як бы прымяраецца да галераў паэтычнага слова.

Алхімік слова, яна можа ўгадаць у слове тое, што і само слова не ведае пра сябе. Яна дапамагае слову выказацца, яна чаруе над словам, вядзьмуе над словам, пра вечнае ўмее сказаць сучаснаму сэрцу, сучаснаму чытачу. Космас пачуцця і думкі Бэла Ахмадуліна лучыць з канкрэтнай зямной адзнакай жыцця. У традыцыйнай восені ўгледзець можа яна, як «ударяется яблоко оземь — столько раз, сколько яблок в саду». I хоць шчыра пакутуе спаконнай пакутай майстроў — «пісаць, як хачу, я не ўмею, пісаць, як умею — нашто?», сама здзіўляецца сваім жа вершам, дзіву з'яўлення, нараджэння іх:

Когда сей миг и прошлое мгновенье соединятся, будто медь и медь, их общий звук и есть стихотворенье.

Бэле Ахмадулінай Андрэй Вазнясенскі, таксама, як і яна, Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, прызнаецца па-рыцарску:

Я кідаў табе ў ногі Парыж, аўгусцейшы абдзіртыш, салоўка!

Вялікі чыліец Пабла Нэруда, сябра Федэрыка Гарсія Лоркі, у «Элегіях», прысвечаных нашай краіне і яе выдатным дзеячам, так чытае Бэлу Ахмадуліну:

...гэта не лямпы ззяюць сінім святлом, а вочы неадумнай пантэры, што з лесу выходзіць з салаўём у зубах... ...сірэна, якая толькі што выйшла з мора, і яе запрашаюць плаваць у пустыні.

Калі Бэла Ахмадуліна была ў чарговым сваім наведванні Беларусі ў гасцях у Васіля Быкава, прачытаў я ёй у сваім перакладзе верш Пабла Нэруды пра яе (дарэчы, гэты цыкл паэта выйшаў у нас раней, чым у Маскве), Бэла Ахатаўна на старонцы беларускага Нэруды напісала экспромтам:

Коль впрямь качнулась и упала его хранившая звезда, откуда эта весть от Пабло и весть моя ему — куда?..

Гэта паэты перагукваюцца зорамі, каб святлей было на небе побыту.

Бэла Ахмадуліна — уся такая — жыве паэзіяй, мысліць, думае вобразамі ўзвышана-канкрэтнымі, першастворанымі. Шмат дыскусій пра тое, якая мусіць быць паэзія, каб зразумеў яе і просты чытач, хоць простых ні чытачоў, ні людзей не бывае, і самы вышкалены дэгустатар радка смакаваў. А калі Бэла Ахмадуліна выступала перад калгаснікамі ў славутым сваімі прыбыткамі і каміннай залай калгасе пад крылом Белавежы, дзе старшынёй Бядуля, людзі, прыйшоўшы з нялёгкай працы, забыліся, што трэба спяшацца дамоў, што іх зачакаліся нядоеныя каровы і някормленыя аднасямейцы,— усе да трэціх пеўняў слухалі і амаль незразумелую ім, і зусім родную іх душам паэзію Бэлы Ахатаўны Ахмадулінай.

1985

Заклінальнік і гранільшчык слова

Яго лічыў я сваім самым лютым ворагам больш як год. Нават байку напісаў «Рэдактар і паэт», дзе ў вобразе рэдактара-бюракрата, не чулага да маладых талентаў, вывеў свайго крыўдзіцеля. Але нідзе ніхто не ўзяў і гэтую байку друкаваць. Лёс яе напаткаў такі, як і мой верш, забракаваны нядобразычліўцам.

А ворагам гзтым быў мой цяперашні добры таварыш, дарадца Навум Ктслік, які працаваў тады ў «Літаратуры і мастацтве», да каго я, як усе пачаткоўцы, дужа самаўпэўнены, і прынёс студэнтам-першакурснікам свой верш. Цяпер я ўдзячны Навуму Кісліку і за той суровы разбор верша, і за ўсе пазнейшыя словы адкрытай шчырасці, непрыхарошанай суровасці.

Пазней Навум Кіслік напіша «Распавяданне пра дэбют», дзе выкажа і свой апраметны страх пачаткоўца:

«Я так робел, что просьбу в гардероб сдавать при входе верхнюю одежду, с отчаяньем, оледенившим лоб, прочел как Дантов стих: «Оставь надежду!» А у дверей с табличкой «литотдел» дрожь охватила — почва закачалась так явственно, что весь похолодел, как даже под бомбежкой не случалось».

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)