Міг маладосці
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:
—О божа! — уздыхнуўшы, прашаптала збялелая маці, азірнулася i хапілася рукою за левую грудзіну.— Думала, што зачэпімся ля дарогі, станем, убачыць гэта каторы — i бабахне ў спіны... Цяпер жа наш чалавек як муха... I ніхто вінаватага шукаць не будзе... Як во i за Навіцкага...
—Ціха, — сказаў бацька, саскочыў мякка на зямлю i прыслухаўся: па лесе кацілася грукатлівае рэха, чулася, як гудуць матацыклы.
—Але ж ты i адчайны...
—Лепш тут галадаць, спаць пад акрытым небам, чым у чужыну ехаць, — адказаў бацька.— Пастаім ці паедзем?
—Давай ад'едземся яшчэ ад дарогі, — сказала маці.— Не дай бог агледзяцца, пойдуць па следзе...
—Слядоў не будзе: на гары i збоку дарогі трава была...— супакоіў яе бацька.— Паедзем... Можа, ружэвіцкі дзядзька твой прыме нас? Ружэвічы ж, гаварыў Шыдлоўскі, не будуць паліць.
—Надта ж ён скупы ды звяга вялікая, гэты дзядзька...— адказала маці.— Задушыць нас работаю...
—Што ж зробіш. Мы ўжо не гаспадарэ, а пагарэлыя бежанцы... Трэба думаць, як выжыць, дзяцей выратаваць...— з сумам прамовіў бацька, падышоў да хвоі, упёрся i адцягнуў ад яе задок калёс.— Але, дасць бог, можа, як выжывем. Ды i барадаты парцізан гаварыў, што ў бядзе нас не пакіне, аддзякуе...
Бацька, як адвалок ад хвоі калёсы, нагнуўся, выцер аб высокі верас рукі, цмокнуў на каня i пакіраваў яго далей ад дарогі, туды, куды пазіралі вочы i цягнуўся сіні горкі дым...
Стаў новым свет, а губы пахлі дымам,
Бо мы з снарадных конавак пілі...