Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Электронная книга - «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Краткое содержание книги:

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 171
Перейти на страницу:

СЛОВА АД ДВУХ СВЕДКАЎ

«І зноў зманіў летапісец… І Бельскі напісаў так… А было не так. Не жылі мы і надалей у спакоі. Не кінулі масак сваіх на шчасце для людзей, на гора для нас».

РАЗДЗЕЛ ХХІІ УЗДЫХ ІОСІФА АРЫМАФЕЙСКАГА

І, высунуўшы язык, ён закруціў вачыма, як паміраючая каза.

Рабле

Калі яны ўздыхалі — сцены хат надзімаліся, як бычыны пузыр… Такіх цяпер няма. Вывеліся.

Казка

Пі, але закусвай.

Старажытная народная мудрасць

Сядзелі яны ля карчмы, і большасць лічыла сінякі.

— Плач і скрогат зубоўны, — сказаў жанчынападобны Ян. — Не наследуй злу, але дабру.

— Калі вока тваё спакушае цябе, — мацаў здаровы ліхтар Пятро.

А Тадэй выняў з рота зуб і сказаў сумна:

— Фокусы можна было б паказваць.

Пятро ўзарваўся:

— Што ж гэта, кожны раз нас так біць будуць? Куды ж такая работа?!

— Сказана бо: «Будуць біць вас у сінагогах», — сказаў Мацей.

— Пры чым тут сінагога, казёл?! — узлямантаваў Раввуні.

— Не, — усё яшчэ не мог супакоіцца Пятро, — як так далей жыць?! Ты, Езус! Ану, давай нам грошы і ежу, раз вучняў набраў! Хоць нарадзі, хоць з калена выламі, а дай.

— Гандляваць трэба, — сказаў Баўтрамей. — Унь царква індульгенцыямі гандлюе, зноў жа, мошчамі, і ніхто іх не б'е.

— А дарэмна, — сказаў Хрыстос.

— Ну? Дык што? Што?!

— Чакайце, — стомлена сказаў Ісус. — Ёсць план.

…Праз некаторы час прыйшлі яны ў Наваградак і там, не плацячы наперад, бо не мелі грошай, але спадзяваліся іх здабыць, размясціліся ў гасцёўні, што ў парафіі святой Тройцы. Ляглі з малітваю аб удачы замест вячэры.

Магдаліна ж, паказаўшы каму трэба пярсцёнак, дабілася вернага слугі і перадала з ім Ратму, што стаіць у гасцёўні. Яна вельмі спадзявалася, што ён з'явіцца адразу, і не памылілася ў сваіх спадзяваннях.

Ратма прыйшоў і цяпер стаяў у гэтым пакоі, румяны ад хвалявання. Глядзеў на вартую жалю мэблю, на скупое святло свечкі. Гэта была святая сціпласць. І, аднак, ён бачыў, што перад ім знатная дама. Магдаліна паспела выцягнуць з сакваў парчовае пакрывала, распяцце слановай косці і ружанец з рубінаў.

Яго здзіўляла такая сціпласць. Ён быў ад яе без памяці. Гэта была не Ганорыя з Валевічаў.

— Вы… прыйшлі. Вы абяцалі мне… і не падманулі.

— Я не падманваю ніколі… І асабліва такіх людзей… Прашу прабачэння, я нават не магу паднесці вам келіх віна. Я тры дні пасцілася, і вось мы спазніліся сюды, хаця пост мой скончыўся з захадам сонца. Крамы на замках, рынак пусты, у корчмах згас агонь. Міжволі мне давядзецца аддаць Богу і гэтую ноч. Я збіраюся не спаць. Добра, што вы падзеліце неспаннё са мной.

— Божа мой! — сказаў юнак. — Якая сціпласць! І, вы думаеце, я дам вам пасціць лішнюю ноч? Богу досыць і таго, што ён атрымаў. Я хачу вячэраць з вамі… Вы будзеце мяне слухаць… Ну!

І ён пазваў слугу Хроля і загадаў, каб той прывёз усяго патрэбнага і віна, што хутка было выканана, а пасля яны сядзелі побач, і елі, і суцяшаліся віном.

— Бачыце, я вам падчынілася, — сказала яна. — Хаця гэта і не кажа на карысць кабеты: сядзець уначы ў адным пакоі з мужчынам. Але я веру вам… Вось, адпіце з майго кубка. Гэта будзе прычасць вечнага нашага сяброўства.

І засумавала:

— Хутка мы ідзём далей за сваім святым.

— І вы кінеце мяне? — збялеў ён.

— Дурнік, гэта абяцанне. Але я вярнуся, — яна паклала руку яму ў далонь. — Як толькі давяду яго да ягонай мэты. Магчыма, мы сустрэнемся ізноў.

— Але, — у яго раздзімаліся ноздры. — Іначай мне хаця не жыць.

— Які вы. А ваш шлюб?

— Я дашлю іх да апраметнай!…

— Што вы?! — з жахам прашаптала яна.

— Прабачце, я забыў, хто вы… Але я дашлю іх… Я ненавіджу сваю так званую нявесту… Мне цяжка і страшна з ёю. Усё жыццё я шукаў такую, як вы… Як я доўга шукаў!

«Доўга, — падумала яна. — Колькі табе там было яшчэ шукаць?»

Ён быў у гневе, але ён нават рукі не працягнуў да яе.

— Я хачу вас… Я хачу жонкаю толькі вас… Я памру, калі гэтага не будзе… Я даб'юся гэтага… Заўтра ж.

— Вы небяспечны, — уздыхнула яна, нібы з сілаю адводзячы вочы.

Рукамі яна нібы адштурхоўвала яго, і ён міжвольна схапіў гэтыя рукі.

— Толькі вас… Пашкадуйце!

— Пашкадуйце вы мяне… Мне цяжка… Гэта вышэй за мяне.

У яго калаціліся плечы, зрываўся голас. І гэтым голасам з нечуванай пяшчотай ён прашаптаў:

— Што мне яшчэ зрабіць, каб вы былі маёю?

— Я мяркую, вам трэба замкнуць дзверы, — сказала яна.

Раніцаю ўвесь хаўрус займаўся тым, што штурхаўся па кірмашы, шукаючы, як бы тут змахляваць на ежу. Не было толькі Сымона і Баўтрамея, якія гойсалі загадам Братчыка па гарадскім сметніку, выкопваючы з адкідаў найбольш старыя, крый Божа, не сённяшнія, пляшачкі, бутэлечкі і бутэлькі, а пасля да слёзнай чысціні мыючы іх у рацэ.

Ва ўсіх добра круціла ў жываце ад голаду. У страўніках сядзела нібы гайня галодных ваўкоў.

Магдаліна, што праўда, перадала раніцай Братчыку залаты, але ён не сказаў сябрам, збярог манету. Мала што магло здарыцца. На ягоную прыдумку маглі і не клюнуць.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)