Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Электронная книга - «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча». Краткое содержание книги:

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84
Перейти на страницу:

Аднак і тое, што сёння апублікавана, здзіўляе нас як аб'ёмам (разам усяго набярэцца больш трохсот выдавецкіх аркушаў), так і жанрава-тэматычнай шматграннасцю. Бадай няма такога жанру, у якім Уладзімір Караткевіч не спрабаваў бы свае сілы! Раман і аповесць, апавяданне і навела, верш і балада, трагедыя і кінасцэнарый, лібрэта оперы і эсэ… А былі ж яшчэ нарысы і публіцыстыка. Своеасаблівай візітнай карткай нашай рэспублікі, падручнікам па гісторыі і краязнаўству стала кніга "Зямля пад белымі крыламі", перакладзеная ўжо на англійскую, нямецкую, літоўскую і іншыя мовы. Чытаючы яе, здзіўляешся эрудыцыі аўтара, яго уменню вобразна і эмацыянальна паказаць, здавалася б, звычайныя факты. Такое ж яркае ўражанне пакінулі эсэ Караткевіча пра Віцебск і Тураў, Кіеў і Прагу, яго атрыкулы пра Францішка Скарыну і Макскіма Багдановіча, Міхаіла Шолахава і Лесю Украінку, рэцэнзіі на зборнікі Р.Барадуліна, Я.Сіпакова, В.Зуёнка, І. — В.Гётэ, Д.Байрана, публіцыстычныя выступленні ў абарону навакольнага асяроддзя ці помнікаў драўлянага дойлідства. Грунтоўны, даследчыцкі аналіз, навуковая аргументацыя спалучаюцца тут з вобразнасцю і займальнасцю выкладання.

Такім жа шматгранным з'яўляўся Уладзімір Караткевіч як асоба, як індывідуальнасць. Ён быў надзелены не толькі пісьменніцкім талентам. Здымкі некаторых фільмаў засведчылі, што ў яго было "кінематаграфічнае вока", што ён разбіраўся ў рэжысёрскім і аператарскім мастацтве не горш прафесіяналаў. Ён умеў маляваць, пра што сведчаць змешчаныя тут рэпрадукцыі з майго хатняга "Часопіса", і пры жаданні мог бы ілюстраваць свае кніжкі. Ён любіў спяваць — асабліва старадаўнія беларускія песні. Аднойчы, згадвае В.Шчадрына, калі ён у Кактэбелі зацягнуў "Ой, косю мой, косю…", прыціхла, зачараванае, усё курортна-пляжнае ўзбярэжжа… Урэшце, у яго быў акцёрскі талент — яго апавяданні пра розныя забаўныя здарэнні можна было слухаць бясконца. "З Уладзімірам Караткевічам кожная сустрэча была б занадта кароткая", — пісаў неяк у часопісе "Керункі" польскі журналіст Яцак Москва.

Дык якім жа быў ён, адзін з самых папулярных сёння беларускіх пісьменнікаў?

Быў розны — як і яго вочы. Часта вясёлы, гарэзлівы — тады яго нязмушаны смех гучаў гучна, раскаціста. Часам задумённы і сумны — асабліва калі сустакаўся з праявамі чалавечай дурасці і кар'ерызму. Часам — у апошнія гады жыцця — раздражнёны і гнеўны. Але заўсёды сумленны (яму давяралі падлічваць галасы пры бурным галасаванні, лагодзіць канфлікты паміж пасваранымі сябрамі). І высакародны. Колькі яму напсавалі крыві розныя крытыкі-дагматыкі (даходзіла да таго, што Л.Жога ў "Літаратуры і мастацтве" заклікаў Караткевіча пісаць… "сэрцам, а не жоўцю"), аднак ён не апускаўся да дробнай помсты. Часам толькі кіне ў адказ рэпліку з залы або складзе дасціпную прыпеўку.

Аднак непараўнальна больш, чым ворагаў, было ў Караткевіча сяброў. А сярод іх — акадэмікі і леснікі, Васіль Быкаў і невядомы нікому пачатковец, артысты віцебскага тэатра і дняпроўскія рыбакі, зарубежныя паэты-перакладчыкі і калгаснікі з-пад Рагачова… Караткевіч усіх гасцінна прымаў, да ўсіх ставіўся даверліва, часам наіўна — як дзіця. Віктар Карамазаў расказваў мне (а потым і апісаў) такі выпадак. Караткевіч часта хадзіў на Старажоўскі рынак, дзе любаваўся рознай жывёлай. Яго ўжо там ведалі — асабліва прадаўцы сабак і птушак. І вось аднойчы падыходзіць ён да "галубятніка" і абураецца тым, што той трымае такіх прыгажуноў у цеснай клетцы. Гандляр здзекліва адказвае: "Калі шкада — то плаці: выпушчу на волю". "Колькі?" "Па дзясятцы за кожнага!" Караткевіч аддаў тады ўвесь свой ганарар. Браў кожнага голуба з клеткі і трыумфальна ўзнімаў увысь: ляці! А тыя птахі… вярталіся звычным шляхам да гаспадара, у яго клеткі.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)