Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Высокае неба ідэала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высокае неба ідэала

Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 124
Перейти на страницу:
Материю песни, ее вещество Не высосет автор из пальца. И сам бы господь не создал ничего, не будь у него матерьяльца.

Інакш кажучы, паэт спачатку жыве, а потым ужо піша. Спачатку хвалюецца, а потым вылівае сваё хваляванне ў радкі. Спачатку назірае, думае, асэнсоўвае, а потым дзеліцца ў вершах сваіх роздумам. Прычына — жыццё, вынік — верш. Другой залежнасці і паслядоўнасці тут няма. «Материя песни, ее вещество» — гэта і рэаліі акаляючага свету, і назіранні, хваляванне, роздум паэта, яго пераконанні, яго маральны ідэал.

Генадзь Бураўкін — а я вяду размову менавіта ў сувязі з яго новай кнігай «Жніво» — якраз і адносіцца да ліку тых паэтаў, якія свае вершы не высасваюць з пальца і не бяруць са столі. Ён ідзе ад жыцця — грамадскага і асабістага, ён дыхае (адзін з яго ранейшых зборнікаў так і называўся: «Дыханне»), ён жыве ў сваіх вершах. Жыве з сваім характарам, з сваім грамадзянскім тэмпераментам. Сам ён пра гэта піша так:

Колькі ні кляні свой стол пісьмовы, Колькі ні хавайся ў сіні сад, Усё роўна, як суддзя суровы, Зноў вяртае ён цябе назад. І быць можа, ў тым зямное шчасце, Каб, высока ўзняўшы галаву, На пісьмовы стол яе пакласці, Як на прыдарожную траву. Не збаяцца ўласнага адчаю І чужой бязлітаснай рукі, Каб, як бой, плылі перад вачамі Порахам прапахлыя радкі.

Гэты верш, які аўтар напісаў, маючы на ўвазе радкі Пімена Панчанкі: «На пісьмовы стол, нібы на плаху, болей галавы не пакладу», — сведчыць і пра другое — пра сацыяльную скіраванасць і маральную завостранасць паэзіі Г. Бураўкін. Грамадзянскасць — яго стыхія. Яго лірычны герой — а ў дадзеным выпадку лірычны герой, як гэта і павінна быць, неаддзельны ад аўтара, — актыўны ўдзельнік падзей, сумленны працаўнік, бескампрамісны барацьбіт за праўду і справядлівасць.

Не ўсюды роўная, прамая Мяне дарога ўдаль вядзе. І ўсё ж я ўсю яе прымаю — І ў захапленні, і ў бядзе. Прымаю гэты свет раскуты З яго журбой і барацьбой. Іду, гатовы на пакуты, На неспакой і вечны бой.

У другім вершы («Што паробіш, калі ціхманы...») паэт піша пра тое, як ён «не чакае нябеснай манны і вядзе баі на зямлі», як часам нялёгка змагацца з маной, але затое якім радасным бывае вынік.

І, о божа, як я быў рады (Маім ворагам і няўцям), Калі чыстае зерне праўды, Хоць адно, прыносіў людзям...

Пячаткай грамадзянскай баявітасці, змагання за «чыстае зерне праўды» пазначаны такія — адны з лепшых у кнізе — вершы, як «Хлапчукі» і «Кампрамісы». Яны, апрача таго, сведчаць аб уменні аўтара натуральна, непрымушана пераводзіць на мову верша валеныя грамадскія катэгорыі і з'явы.

Ах, кампрамісы, кампрамісы — Малочных рэчак берагі. Давай другім і сам карміся. Кінь сухары — еш пірагі! Табе ваду заменяць супам, Худы сяннік — пухавіком. Ты толькі волю дай уступкам, Сярод ваўкоў завый ваўком. Ты толькі збоч, ты толькі збойся, Зняверся ў нечым хоць на міг — І лоўка прашмыгне забойца Тваіх сяброў, ідэй тваіх.

Наогул, для Г. Бураўкіна як лірыка характэрна здольнасць пісаць пра час, як пра сябе, і пра сябе, як пра час, набліжаць далёкае, канкрэтызаваць маштабнае, рабіць асабіста прысутным агульнае. Аб чым бы ён ні пісаў — пра горад («Мінскі трыпціх»), пра наш век («О, век дваццаты: гэтакія штормы...»), пра ахвяры мінулай вайны («Хатынскі снег») ці пра заўчасную гібель першага касманаўта Гагарына («Паэма расстання»), — ён заўсёды знаходзіць лірычны подступ да тэмы, не баіцца гаварыць ад першай асобы, ад свайго «я», выказваючы такім чынам свае асабістыя адносіны, сваё асабістае перажыванне. Асабліва характэрная ў гэтым сэнсе «Паэма расстання», якая вылілася ў пранікнёны, усхваляваны, па-чалавечаму ўзрушаны рэквіем па героі космасу.

Зборнік «Жніво» адкрываецца радкамі:

Хто раней, хто пазней, Толькі ўсе Зноў і зноў Мы прыходзім Да простых, як хлеб і паветра, Высноў...
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)