Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Перад геніем лёсу
Перад геніем лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Перад геніем лёсу

Электронная книга - «Перад геніем лёсу». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 143
Перейти на страницу:

А Яна маўчала... Паказвала, што эпізод жыцця вычарпаны? Ставіла кропку?

...Раптам яна ўстала, падышла да бара i вярнулася з пачкам цыгарэт. Працягнула яму адкрыты пачак.

— Не памятаю, каб...

— А я не збіраюся паліць, я арганізоўваю мізансцэну...

Яна кідала яму выратавальны круг! Ухапіцца!

— У якім акце мізансцэна? I якога жанру п’еса?

— Пакуль не ведаю.

— A прыблізна?

— Прыблізна... Я баюся...

— Вадэвіля? Трагіфарса?

— Меладрамы — таксама. — Ну, чаго там ... Замыслім поўнамаштабную трагедыю, скампануем паводле ўсіх класічных канонаў.

Яна папярхнулася дымам цыгарэты:

— Буало, ці што?

— Ну, трыадзінства неабавязковае...

— Але ж трагедыя — кроў, ахвяры...

— То будзем драму маскаваць пад назвай камедыі.

— Пачнем гаварыць пра тое, якая спёка ў Афрыцы...

— І паўтараць: „У Маскву! У Маскву!”

— Гэта ўжо „з іншай оперы”... I ў Маскву я не хачу.

— Я — таксама... A калі махануць у Парыж?

На тую пару гэта было на ўзроўні фантастыкі. Вось так, самапасам, без характарыстык розных грамадскіх арганізацый i рашэнняў розных інстанцый... Аднак Яна падхапіла думку.

— Ідэя! Сцэна, дзе ўсё ўзнікае стыхійна...

— I жыццё больш, як дзе, выдае тэатрам...

...Яны яшчэ доўга сядзелі ў кавярні, тасавалі словы, як карты, перакідваліся словамі, як тэніснымі мячыкамі, рассыпалі словы — нібы канфеці. З пункту погляду фармальнай логікі ўсё было на месцы. Двое абмяркоўвалі нейкія навіны – і ix схільнасць да асацыятыўнага мыслення была неаспрэчнай, яны злацешыліся з наведвальнікаў кавярні i ix рэплікі не сапсавалі б які сцэнар або п’есу. З дыялогамі ўсё было выдатна. I мізансцэны, хаця i статычныя, глядзеліся калі не як гатовыя кінакадры, дык як неблагія пробы. Але, дзейныя асобы ці не з розных п’ес? Не было той шчаслівай смеласці, калі імгненны погляд, нават позірк вызначаюць больш, як пяшчота абдымкаў, вабяць больш прызыўна, як канкрэтыка слоў i ўчынкаў, клічуць мацней за крык i стогн. Не было імгнення радасці жыцця — з бліскавак вачэй, сэнсу жэстаў, бяссэнсіцы слоў...

Яна ці то разбурала ўзніклы паміж імі кантакт, ці то будавала сцяну... I з нейкага моманту ён пачаў прымаць правілы гэтай гульні. Ці то разбураў, ці то будаваў. Хаця — бездань нельга ні разбурыць, ні збудаваць... Яе можна —- стварыць... i беспаветраную прастору — таксама.

— Kaлi Вы ад’язджаеце? — Праз дзень.

У Францыі яны былі на „ты”. Тут яна адразу прапанавала халаднавата-выхаванае „Вы”.

— На „чайцы”?

— На ёй.

Назаўтра ён пару разоў спрабаваў тэлефанаваць Яне. Тэлефон маўчаў. Праз дзень Тадэвуш выехаў на вакзал загадзя, задоўга да адыходу цягніка Яны i нават да пасадкі. І адразу пабачыў на пероне Яну. Паводле яе слоў, яна прыехала ў камандыроўку не адна. Гуртам, некалькі чалавек. Тадэвуш уладкаваўся каля лесвіцы, што вяла на перон з падземнага пераходу. Калі прыйдуць яе калегі? Хто яны? Абвясцілі пасадку. Яна неяк без асобай ахвоты стала ў канец чаргі. Адна? Ну, у камандыроўку ездзяць i без кампаніі. Але чаму яна пэўніла яго, што ix тут многа? Значыць, адна. I — мільганула думка — можа, i не ў камандыроўку? Тадэвуш вокамгненна апынуўся каля Яны.

— Трагар не патрэбны?

Яна ўзняла на Тадэвуша вочы. Ёлупень! Недавярак! Разявяка! Круглы дурань! Ясны блакіт вясёлкавай абалонкі яе вачэй пра гэта сведчыў неаспрэчна. I відавочна выдаваў яму індульгенцыю. За ўсе грахі — ўчарашнія i будучыя. Ён пачуў яе смех. I паплыў у бязважкасць... Але рэчаіснасць нагадала пра сябе рыпучым голасам вакзальнага дынаміка: „Праважаючыя, не забудзьце ў сябе білеты ад’язджаючых!” „Я прыеду!”- выдыхнуў ён. Потым доўга махаў услед цягніку i адразу набыў білет на бліжэйшую суботу.

Аднак у інстытуце яму паведамілі, што ён едзе заўтра са студэнтамі у калгас, збіраць бульбу. I ён кожны дзень цэлы месяц пісаў лісты, a незадаўга перад ад’ездам паштальёнка прынесла яму стос канвертаў: з тутэйшай скрынкі ніхто пісьмаў не вымаў – іх або апускалі ў горадзе, балазе, якіх 20 кіламетраў, або ў скрынку паштовага аддзялення сельсавета. Тадэвуш хацеў паслаць бандэроль з усімі лістамі, але распячатаў адзін ліст, другі — перачытаў, i падаўся сам сабе недарэчна сентыментальным i смешным. Ён зноў набыў білет. Але тэлефон Яны не адказваў.

Раптоўна памёр яго сябар i калега. Да лекцый Тадэвуша дадаўся яшчэ адзін цыкл, да якога трэба было рыхтавацца на хаду: семінары, новыя дыпломнікі, новыя курсавыя. Ён проста загруз у будзёншчыне. Тымчасам яе тэлефон пачаў адказваць. Яны абменьваліся гіранічнымі рэплікамі i ўзаемнымі кепікамі. Ён „пагражаў” прыездам. Пасля зімовай сесіі выдарыцца люфт, i ён рушыць у „маненькі Парыж”.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 143
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)