Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Вуліца ў месячным святле
Вуліца ў месячным святле - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вуліца ў месячным святле

Электронная книга - «Вуліца ў месячным святле». Краткое содержание книги:

Вуліца ў месячным святле
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:

Цягнік мой адыходзіў у дзевяць гадзін вечара. З жалем пакідаў я горад. Насільшчык падняў мае рэчы і, ідучы паперадзе, панёс іх да вакзала. І раптам на адным скрыжаванні вуліц нешта быццам токам ударыла мяне, і я спыніўся: я пазнаў папярочную вулічку, якая вяла да таго дома, загадаў пачакаць насільшчыку - ён спачатку не зразумеў нічога, але тут жа ўхмыльнуўся з нахабнаю фамільярнасцю - і пайшоў зірнуць яшчэ раз на вуліцу, на якой са мною здарылася гэтая прыгода.

Было цёмна, цёмна, як учора, і ў цьмяным месячным святле паблісквалі зашклёныя дзверы таго дома. Я хацеў яшчэ раз падысці бліжэй, але тут нешта заварушылася ў змроку. Са страхам пазнаў я ўчарашняга знаёмага; ён сядзеў на парозе і знакамі падзываў мяне падысці бліжэй. Мяне ахапіў жах, я хуценька падаўся назад, з-за маладушнай боязі, каб не ўблытацца ў якую-небудзь гісторыю і не спазніцца на цягнік.

Але, падышоўшы да скрыжавання, я, перш чым завярнуць за вугал, яшчэ раз азірнуўся. Калі мой позірк спыніўся на ім, ён ускочыў, кінуўся да дзвярэй і рэзка рвануў іх на сябе. Нешта металічнае бліснула ў яго руцэ: я здалёку не мог разгледзець, манеты ці лязо нажа гэтак па-здрадніцку бліснулі ў месячным святле...

1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)