Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Яго батальён
Яго батальён - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Яго батальён

Электронная книга - «Яго батальён». Краткое содержание книги:

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 71
Перейти на страницу:

— Вы што, камандзір кавалерыйскага палка? — тонам, які не абяцаў дабра, запытаў генерал.

— Ніяк не! Стралковага, таварыш генерал.

— А на якога ж чорта тады ў вас шпоры?

Маёр збянтэжана варухнуўся ледзь-ледзь адным толькі плячом і зноў знерухомеў, не адрываючы позірку ад генерала. А той раптам энергічна ўскочыў са скрынак — шырокі цень ад яго накрыў палову зямлянкі.

— Вы б лепш парадак навялі ў палку! Менш бы дбалі пра свой кавалерыйскі выгляд!

Відаць, яшчэ мала што разумеючы, маёр стаяў «смірна» і яснымі нявіннымі вачмі глядзеў у раззлаваны твар генерала. Той пасля паўзы злосна зірнуў на байцоў, што стоўпіліся ля печкі.

— Ану пакурыце там!

Гутман, Чарнаручанка, баец у бушлаце і разведчык паслухмяна вылезлі ў траншэю. У зямлянцы стала прасторней — генерал адступіў убок, і агеньчык у ліхтары цьмяна асвятліў не малады ўжо, пакутна напружаны твар камандзіра палка.

— Якая ў вас пазіцыя? Дзе вы заселі? У балоце! А немцы на вышынях. Вы што думаеце, яны вам адтуль будуць букеты кідаць? Насовачкамі махаць?

— Я так не думаю, таварыш генерал, — запалым голасам уставіў Гунько.

Генерал з робленым прастадушшам здзівіўся:

— Ах, вы не думаеце? Вы ўжо зразумелі? А вы ведаеце, што ўсе пад'езды да вас прастрэльваюцца кулямётным агнём? Вось палюбуйцеся! — генерал ткнуў пальцам у свой абвязаны бінтам лоб. — Ледзь да архангела Гаўрыіла не адправілі. А «віліс» коламі ўгору ляжыць. Новы вы мне дасце?

— Вінават!

— Што?

— Вінават, таварыш генерал.

Валошын ледзь прыкметна ўсміхнуўся — ужо і вінават! У чым тут ягоная віна, цяжка было нават уявіць, не толькі ў ёй прызнацца. Хутчэй, мусіць, вінаваты генералаў шафёр, які, пэўна, не сумеў праехаць у цемры ды засвяціў фары, і ніхто болей. Але маёр Гунько, відаць, дапяты такой вымовай высокага начальства, гатовы быў прыняць на сваю галаву ўсе папрокі, абы як-небудзь змякчыць генеральскі гнеў. I, мабыць, ён меў рацыю, бо генерал неяк нечакана вычарпаў свой запал і падышоў да печкі, якая без догляду амаль што патухла. Няўмела адчыніўшы дзверцы, ён прысеў і пачаў грэбаць у доле рукой — збіраць суччо. У зямлянку патхнула дымам.

— I вось ён таксама вінават! — Генерал павярнуў галаву да Валошына. — Ён павінен быў узяць вышыню. А не сядзець у балоце.

— Так точна, таварыш генерал!

Гунько раптам нібы страпянуўся і хуценька павяр-нуўся да Валошына, пакутлівы выраз на ягоным твары стаў меншаць, саступаючы месца саманадзейна-патрабавальна-му. Валошын недаўменна паціснуў плячыма.

— Мне не было загадана яе браць.

Генерал устаў ад печкі, за хвораст услужліва ўзяўся ягоны маёр. У печцы загуло, затрашчала, усе яе разгарэлыя шчыліны ярка засвяціліся полымем.

— Во ён ужо другі раз апраўдвае сваю бяздзейнасць адсутнасцю загаду. Па плану камандуючага вышыня ў вашай паласе?

Генерал стаў перад камандзірам палка, які таропка схапіўся за сваю палявую сумку.

— Так точна. Для мяне ўключна.

Трохі паспешлівей, чым трэба было, ён дастаў з сумкі абмусолены аркуш карты, і яны абодва схіліліся над ёй пад ліхтаром. Валошын адчуваў, што тут нешта наблытана, але маўчаў, з пакорнай абыякавасцю чакаючы, што будзе далей. Раптам генерал вылаяўся.

— Дзе ж там уключна? На карце ж у вас выключна. Вы бачыце?

— Так точна — выключна, — з гатоўнасцю пацвердзіў Гунько.

— Дык што ж вы блытаеце? Ці вы не разумееце знака?

— Разумею, таварыш генерал.

— Разгільдзяі! Занадта пра сябе турбуецеся! — пасля паўзы злосна аб'явіў генерал і з пакутаю на твары прыклаў далонь да павязкі. Валошын звузіў цёмныя вочы. Стрыма-насць, якая не пакідала яго за ўвесь час гэтае гутаркі, урэшце пачала здраджваць камбату.

— Спадзяюся, таварыш генерал, да мяне гэта не адносіцца?

Генерал зрабіў крок да парога і спыніўся.

— Адносіцца! Адносіцца і да вас! Вось мы разбяромся — будзеце заўтра браць вышыню штурмам! А то распалажыліся, печкі-лавачкі вам!..

Валошын моўчкі сам сабе вылаяўся: вось табе і на — дачакаліся! Ён адчуваў, што гэтыя генеральскія словы — не пустая пагроза, што вельмі нават магчыма — загадаюць і прыйдзецца штурмаваць, асабліва яшчэ, калі ў справу ўмяшаўся такі высокі начальнік. Але ж столькі патрачана часу! Там, мабыць, ужо пакапаны ўсе траншэі, пазакладзены мінныя палі, заняты ўсе пазіцыі, і цяпер — наступаць! Дзе ж вы былі на суткі-двое раней, таварыш разумны генерал? — думаў камандзір батальёна. Губляючы рэшткі свае вы-трымкі, ён ступіў наперад і як мог спакайней сказаў:

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 71
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)