Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские стихи » Прыгоды памаўзлівай Рыскі
Прыгоды памаўзлівай Рыскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Электронная книга - «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Краткое содержание книги:

У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца нават небяспечнымі для жыцця. Разам з нястомнай на выдумкі Рыскай вы адчуеце вастрыню яе дзівосных авантур не толькі на яе беларускай радзіме, але і пабываеце за мяжой, дзе неўтаймоўная Рысчына цікаўнасць завяршаецца трагічна…
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Раптам з іншай недалёкай норкі выскачыла маленькая шэрая жывёлінка з тонкім даўгаватым хвосцікам. Спачатку абедзве здзіўлена пазіралі адна на адну, нічога не кемячы.

Пасля Рыска моцна пацягнула носам, удыхаючы ўсё той жа невядома-апетытны пах, што зыходзіў ад незнаёмкі. Затым пачала на паўсагнутых лапках набліжацца да яе. Хвастатая незнаёмка не ўцякала.

Калі яны наблізіліся, то спачатку абнюхаліся, а пасля пазнаёміліся:

Мя-аў… Я Рыска, а ты хто? – прамяўкала котка.

А я мышка, пачуўся пісклявы галасок.

І тут у абедзвюх абудзіўся спрадвечны прыродны інстынкт: Рыска лапкай пацягнулася да мышкі, а тая, токам крыві адчуўшы небяспеку, адбеглася.

Але Рыска імкліва падскочыла да яе і пакаціла між сваіх лапак, балюча ўкалоўшы мышку кіпцікамі. Тая моцна піскнула і куляй заляцела-схавалася ў свой трэці выхад з норкі пад вялікім магутным дубам.

Рыска не зразумела гэтай крыўды.

І чаго яна ўцякла? Мы ж маглі так добра пагуляць, пазабаўляцца. Мяў…

Але мышка, відаць, згадала адвечную мудрасць сваіх продкаў: кошцы жарты, а мышцы смерць…

Больш з норкі яна не паказвалася.

Давялося Рысцы шукаць іншы занятак. Балазе, іх тут хапала.

Яна насілася па мякай пахучай траве між высокіх і гонкіх грабаў, беластволых бяроз, таўсматых дубоў, трапяткіх асін і ўсё вынюхвала.

Знайшла нейкі вялікі клубок, хацела з ім пагуляць, але толькі лапкі пакалола. Надзейка патлумачыла, што гэта вожык, і забаўляцца з ім не варта.

А мама дадала:

Ну, вось ты і пацалавала вожыка. Больш табе віза ўжо не патрэбна…

Затым Рыска залезла ў глыбокую лісіную нару. Але яна была пустая…

Надзейка ж разам з іншымі збірала шампіньёны. Дарослыя грыбы вялікімі белымі шапкамі ўзвышаліся над зялёнай травой. А маладзенькія ледзь-ледзь вытыркаліся з зямлі, а то і зусім хаваліся ў ёй. Былі яны невялічкія, белыя, з круглымі шапачкамі.

Рыска абыякава назірала за гэтым сумным для яе заняткам.

Пасля яна зноў бегала між дрэў, абнюхваючы норкі і вялікія трухлявыя карчы. Адбіла ўсе ногі, але нічога цікавага не знайшла.

Толькі зноў у прыгоду трапіла.

Каля старога карча Рыска заўважыла цэлую сямейку белавата-ружовых мячыкаў. Яна ляпнула лапкай па самым вялікім. А той як лопне, як выбухне нейкім рыжым пылам!

Гэты пыл пафарбаваў котцы ўсю пыску, набіўся ў ноздры. Ледзьве Рыска яго вычхала.

Мы, грыбы-порхаўкі, галоўныя ў лесе. І мы не любім, калі з намі абыходзяцца непачціва… – пачула Рыска адразу некалькі галасоў і адбеглася: далей ад бяды…

Раптам Рысчын прагны нюх злавіў новы пах. Спачатку яна ўткнулася носікам у невялікі патрэсканы грудок зямлі. Пасля разграбла яго.

З-пад мінулагодняга лісця паказалася белая круглая галоўка. Навучаная горкім вопытам, Рыска ўцягнула кіпцікі ў лапку і лёгенька стукнула па ёй. Затым пачала качаць знаходку па траве, але галоўка развалілася. Давялося Рысцы шукаць новую.

Гэты Рысчын занятак заўважыла Надзейка.

Мама, хадзі сюды! – паклікала яна. Паглядзі, што Рыска робіць. Яна ж шампіньёны адкопвае…

Мя-аў. Шампіньёны? – здзівілася Рыска. – А я і не ведала, што гэта грыбы такія… Я думала, што порхаўкі галоўныя ў лесе… Мяў…

Якія табе порхаўкі?! – папракнула Надзейка. – Ты лепш шампіньёны збірай…

І Рыска пачала ахвотна шукаць грыбы. Яна вынюхвала патрэбны грудок, разграбала яго, а Надзейка ножыкам зразала круглую шапачку.

Неўзабаве кошык у яе быў поўны.

Тата з мамай пахвалілі Надзейку.

Гэта не я адна назбірала, адказала дзяўчынка. – Мне Рыска дапамагала…

Рыска моўчкі апусціла запэцканы зямлёй і грыбамі носік і горда выгнула спінку, што азначала: “Я яшчэ і не гэта магу…”

Калі вечарам Рысцы прапанавалі пакаштаваць грыбы, яна адмовілася: смажаныя шампіньёны пахлі не так апетытна, як свежыя.

Мяў… Няхай Надзейцы дастанецца мая доля, прамовіла Рыска, стомлена кладучыся на свой дыванок. Я яшчэ назбіраю свежых шампіньёнаў…

СМЯРОТНА-НЕБЯСПЕЧНАЯ ЦІКАЎНАСЦЬ

Пасля першага паходу ў лес і асваення прыдуманай ёй тэхналогіі збору шампіньёнаў Рыска стала заядлым грыбніком. Не было той суботы ці нядзелі, каб яна разам з усімі не выбіралася ў грыбны замежны лес.

Пра свае лясныя паходы і прыгоды Рыска ахвотна расказвала Джону. Той спачатку не даваў веры Рысчыным байкам, бо сам ён, хоць і даўно жыве тут, але ні разу не быў у лесе. Аднак, калі Рыска пачаставала Джона смажанымі шампіньёнамі, якія яму вельмі спадабаліся, той адразу паверыў і нават папрасіўся ўзяць яго з сабой.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)