Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 268
Перейти на страницу:

— Так, пакуль не здаваць. Няма такога загаду здаваць.

— Дзела яснае, — змрочна ўздыхае Кротаў. — Дзела яснае, што дзела цёмнае. Ну і чорт з ім! Хай!

Ён адчайна лаецца і адыходзіць убок, сваім выглядам даючы зразумець, што абыякавы да ўсяго і не баіцца нічога. Камбат устае з капца і выцягвае голаў, зазіраючы ў хвост калоны.

— Ну, дзе там Касенка? Не дачакаешся!

Касенка, якога ён чакае, камандзір узвода разведкі, і я пачынаю думаць, што, можа, і яго пашлюць з намі ў тылы палка. 3 Касенкам, вядома, было б весялей, хлопец ён таварыскі і гаваркі. Толькі ці накіруюць яго ў тыл: цяпер, калі ідзе наступленне.

Тым часам над стэпам пачынае прыкметна цямнець. Сціхае ад самалётнага гулу зімовае неба, больш чутны робіцца шорхат кукурузы на ветры. На ноч бярэцца мароз, і я настаўляю каўнер свайго шынялька — вушы хоць і прыхаваны пад бінты, але памалу заходзяцца ад сцюжы.

Камбат чакае. Аднак замест Касенкі на дарозе з’яўляецца разведчык. Зухавата ляснуўшы абцасамі, ён спыняецца за пяць крокаў перад начальствам.

— Таварыш капітан, лейтэнант Касенка каня не даюць. Камбат шчыра дзівіцца.

— Як гэта не даюць?

— Не даюць, і ўсё. Кажуць, хутар трэба разведаць. Хутарок там наперадзе.

— Хутар, хутар! Во і на гэтым разведае, — тыцкае ён на мухортага старшыновага коніка. — Чым не рысак! А то вылупляецца яшчэ! Тожа мне кавалерыст!

Разведчык пераступае з нагі на нагу, на ягоным круглявым расчырванелым твары наіўная збянтэжанасць — маўляў, мне што: лейтэнант не дае, а я тут пры чым? Але камбат, здаецца, гэтага не разумее і, нахмурыўшы вочы, строга глядзіць на байца.

— Яны кажуць, хай старшына Шашок на сваім здыхляку і ездзіць, калі лепшага не ўмеюць прыдбаць.

— Вы мне пакіньце гэтыя разгаворчыкі! — злуецца камбат і з сілай пырае бадылінай у снег. — Я загадваю! А яго дзела выконваць. Паняў?

— Я-то паняў, — ахвотна згаджаецца разведчык.

— Дык выконвайце! — амаль што крычыць камбат.

Побач стаяць, слухаючы гэтую не зусім звычайную сварку, байцы, немцы. То на камбата, то на разведчыка водзіць вачыма старшына, я цярпліва чакаю і думаю, што Касенкаў конік, відаць, ужо здох. А нішто сабе быў трафейны скакунок у белых панчошках на пярэдніх нагах! Аднак мінуў час — адкрасаваўся на ім наш спрытны ўзводны. Калі ўжо гэтым у вочы кінулася, дык пішы прапала, ураз адбяруць. Не ведаю, як на што другое, а на такія штукі яны майстры.

Збоку тайком я пазіраю на старшыну, той строга падцінае недарэчна тонкія на мясістым твары вусны, і нешта рашучае з’яўляецца ў ягоных вачах. Тут жа ён паварочваецца да мяне.

— Ладна, вы ідзіце. Бярыце тых, — ківае ён на немцаў, — і ідзіце напрамкі. Я даганю.

Ён даволі па-таварыску кажа гэта, і я не ведаю, як разумець яго: ці то як заяўка на сяброўства, ці мо ён лічыць мяне за старшага. Але ж Кротаў старшы па званню, і пасада ў яго сталая, не тое што ў мяне — часовага ротнага. Я запытальна пазіраю на камбата, той незадаволена кідае: «Ідзіце», і я паварочваюся да акалелых немцаў.

— Ану, марш! Марш, фрыцукі пархатыя!

4

Праз хвіліну мы ідзём у кукурузе па каляінах ад добра ўціснутых у снег танкавых гусеніц: Кротаў і я — па правай, а трое немцаў побач — па левай. Кротаў, відаць, ніяк не можа змірыцца, што знялі з роты, і злосна лаецца. Гнеў яго, як і заўжды, мае канкрэтны адрас і цяпер скіраваны на нашага камбата.

— Абармот! Лакейская морда…

Немцы пакорліва тупаюць побач. Акулярысты ў мундзірчыку — наперадзе, за ім той, што без шапкі — ваўкаваты і чарнабровы хлопец, з твару зусім не падобны на немца. Стары з натугай шкандыбае ззаду, часам адстае, усё шморгаючы вялікім прастуджаным носам. У палон ён добра падрыхтаваўся, адразу відаць гаспадарлівага чалавека — на дзязе лязгае кацялок, фляжка, цераз плячо перакінута згорнутая ў скатку коўдра, на баку вісіць падобная на паляўнічы ягдташ брызентавая сумка. Не дзіва, што і адстае, гэтак нагружаны, і я, час ад часу азіраючыся, са знарочыстай злосцю прыкрыкваю:

— Шнэль, шнэль, фрыц!

Пярэдні ў акулярах тады паварочваецца і, нібы старшы сярод іх, нешта гергеча на апошняга. Я разумею толькі:

— Шнэлер, камарадэ…

Стары трохі прыспешвае хаду, целяпаючы заснежанымі поламі доўгага шыняля, і бурчыць паціху. Здаецца мне, у тым сэнсе, што, маўляў, добра табе, маладому, лёгка апранутаму, а я прыстаў ужо, хачу закурыць ды і наогул па самае горла сыты і вайной і вашым фашызмам. Гэта зусім натуральна ўчуць ад яго, бо ўжо сорак чацвёрты год і немцы на фронце не тыя, што былі ў сорак першым. Але акулярысты не дужа зважае на яго буркатню і з камандзірскаю строгасцю падганяе:

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)