Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Касмічная багіня палявання
Касмічная багіня палявання - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Касмічная багіня палявання

Электронная книга - «Касмічная багіня палявання». Краткое содержание книги:

Касмічная багіня палявання
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:

Лазерны прамень імгненна адхапіў галаву няўдачлівай маці. Я спаліла яшчэ жывую галаву серыяй кароткіх плазменных імпульсаў. Потым надышла чарга для тулава, якое працягвала імпульсіўна і хаатычна скалынацца. Знішчала яго метадычна, па частках, выкарыстоўваючы то меч, то плазменныя ўстаноўкі. А калі, нарэшце, з касмазаўрыхай усё скончылася і аднаго толькі плазменнага зараду было дастаткова, каб спапяліць яе асірацелага нашчадка, я раптам зразумела, што не змагу гэтага зрабіць.

Проста не змагу!

Я — паляўнічы, а не забойца!

Але і адпусціць маленькага касмазаўрыка таксама не магла, проста не мела права гэтага зрабіць!

І не таму, што дзіцянё гэтае наўрад ці выжыла б адно ў чужым і жорсткім для яго свеце. Куды важней было тое, што гэта першы жывы касмазаўр, які патрапіў у палон да людзей.

Калі я паведаміла пра гэта ў Цэнтр, там літаральна ўзвылі ад задавальнення. І загадалі ўсяляк ахоўваць малечу да прыбыцця тэхнічнага транспартніка. Пры гэтым нават не пацікавіліся маім самаадчуваннем, крэтыны!

Здароўем пацікавіўся шэф, які адразу ж са мной звязаўся. І, не чакаючы адказу, з захапленнем павіншаваў з новым рэкордам: давядзеннем ліку баявых перамог да круглай лічбы «дваццаць». Але я адразу паставіла яго на месца.

— Васямнаццаць! — прамовіла я такім тонам, што шэф і не думаў пярэчыць. — Гэтая малеча не ў лік, знішчэнне ж першага касмазаўра — цалкам заслуга К-22. Я яго проста дабіла.

— Проста дабіла! — насмешліва хмыкнуў шэф. Потым памаўчаў крыху і дадаў: — Можа, аформіць калектыўную перамогу?

— Ніякіх калектыўных! — гаркнула я ў мікрафон. — Цярпець не магу нічога калектыўнага! Перамогу — карабліку К-22! І ўсё, кропка!

— Як скажаш, Скадзі! — прымірэнча буркнуў шэф. — Рычард і на самай справе малайчына!

І толькі цяпер я ўспомніла, што хлопчыка завуць Рычардам, хоць тады, ноччу, я называла яго проста Дзікам.

— Як ён? — пацікавілася ў шэфа.

— Поўны парадак! Перш, чым канчаткова страціць прытомнасць, адразу ж папрасіўся на паскоранную рэабілітацыю.

— Хто б сумняваўся, — мармытнула я, адключаючы сувязь.

Левая рука гарэла так, нібыта яе ўсё яшчэ працягвала пячы полымем. Можна было б прыняць што-небудзь абязбольваючае, але ў мяне меўся куды лепшы сродак.

Выцягнуўшы з патаемнай шуфлядкі бутэлечку з «Зорным пылам», я адразу ж да яе прыклалася. Адначасова зірнуўшы на экраны, вышукваючы маленькага касмазаўрыка.

А ён нікуды і не дзеўся. Вісеў сабе на ранейшым месцы, у пустой касмічнай прасторы, звыкла спрабуючы прыціснуцца то да аднаго, то да другога абломка. Гэта было ўсё, што засталося ад ягонай пяшчотнай і любячай матулі. Выглядаў маленькі касмазаўрык пры гэтым такім няшчасным і адзінокім, што нават у мяне штосьці здрыганулася ў душы. Міжволі захацелася падвесці караблік ушчыльную да гэтага дзіцяняці, даць яму прыціснуцца да майго карабліка, каб.

Каб што? Замяніць яму маці?

І дзе гарантыя, што гэтая маленькая пачвара не ўспрыме металічную абшыўку карабліка, як чарговы дармавы пачастунак?

І дзе, дарэчы, гарантыя, што нашы высакалобыя карыфеі ад навукі не выпатрашаць малечу, разабраўшы на самыя дробныя кавалачкі?

— Уцякай, дурнічка! — нечакана для сябе самой прашаптала я. — Бяжы, я не стану за табой гнацца!

Але, шэпчучы так, я і сама не верыла ў тое, што шаптала.

Гэта Фрэйя, багіня кахання і прыгажосці, мае права на дабрыню і міласэрнасць. Скадзі ж, суровая і бязлітасная багіня палявання, проста не можа дазволіць сабе падобнай раскошы.

1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)