Кроза: вершы
- Автор: Атрошчанка Ганна
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Ковчег
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Кроза: вершы». Краткое содержание книги:
Зборнік “КРОЗА” цікавы тым, што займеў незвычайную назву. А кроза – гэта мара, летуценне… Новыя вершы паэтэсы – таксама своеасаблівыя летуценні. Яны, нібыта разнаколерны вяночак з палявых і лугавых кветак, дзе можна пачуць сэрцам меладычныя гукі роднага слоўка, глыбокі філасофскі роздум. І непадроблены сум па родным мясцінах, па далёкім дзяцінстве і юнацтве, дзе ўсё мроілася светлым і радасным. Выданне мае два раздзелы. Кожны чытач зможа знайсці для сябе шмат чаго карыснага і цікавага.
Перейти на страницу:
* * *
Не вер ты палкаму агню –
Вярбіна скіне пазалоту,
Я восень жоўтую люблю,
Калі фарбуе зноў лістоту.
* * *
Стала прычоска мая беласнежнай,
Плечы сануў у дугу горкі лёс.
Фініш жыццёвы такі непазбежны,
І не схавацца між белых бяроз…
* * *
Скіну з плеч я адзіноту
І звярнуся да Хрыста:
– Забяры маю самоту,
Бо навокал – пустата…
* * *
Спявалі звонка капяжы,
Звінелі ручаіны,
І свет вясною зноў ажыў,
Стаў сонечным і мілым.
* * *
Планіда, нібыта знарок
Дарыла нам усмешку,
І адлюструе, мой радок,
Душы самотнай песню…
Ноты
Перейти на страницу: