Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Зьвяры-суайчыньнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зьвяры-суайчыньнікі

Электронная книга - «Зьвяры-суайчыньнікі». Краткое содержание книги:

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных энцыкляпэдыстаў, або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор'ях навазэландзкіх Альпаў. Ціхія завадзі возера Тэ-Анаў, падобнага абрысамі да раз'ятранага аўсталійскага апосума, яшчэ не забылі маўклівага летуценнага хлапчука, чый продак - беларускі паўстанец 1863 году - ступіў на бераг экзатычнае краіны роўна за сто гадоў да нараджэньня праўнука Сержа.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Але разам з задушэньнем Слуцкага збройнага чыну маскоўскімі бальшавікамі й іх памагатымі больш пра расамахаў у Беларусі ніхто ня згадваў. Яны засталіся толькі ў далёкай Ляпляндыі, далёкай ад няўдзячных людзей.

ПУГАЧ

Атрад совападобных (Strigiformes) налічвае каля паўсотні відаў, што жывуць па ўсім сьвеце, за выключэньнем тэрыторыяў альбо надта малых (выспы ў акіянах) альбо надта халодных (дзе ніхто наогул не жыве). Натуральна, водзяцца совы і ў Новай Зэляндыі. Тут найперш вядомыя Ninox novaeseelandinae, вельмі арыгінальная іголканогая сава, чый начны ўскрык вядомы кожнаму тубыльцу, а таксама ўжо вельмі рэдкая Sceloglaux albifacies, сава-рагатуха.

Паколькі драпежных птушак, у т.л. і соваў, у Новай Зэляндыі наогул не стае, іхныя функцыі пераймаюць часам папугі, якія перанялі нават савінае аблічча. Ёсьць такая kea (Nestor n.), якая атрымала сумную славу забойцы авечак, хоць у дачыненьнях зь людзьмі - гэта забаўная й цікаўная істота. Яшчэ больш падобная да соваў начная папуга Strigops habroptilius альбо какапо. Удзень яна хаваецца ў лесе, дзе ў расколінах скалаў, каранях дрэваў прытулілася яе гняздо, а ўночы яна блукае па кронах дрэваў у пошуках ежы. Ну, рыхтык сава...

Назва папугаў гучыць падобна ў эўрапейскіх мовах (papageien, papegai, papagollo...). У Беларусі найбольш сугучны з гэтымі назоў мае пугач. Гэта ўжо сапраўды совападобная птушка. І самая вялікая з усіх прадстаўнікоў атраду Strigiformes, адна з найбуйнейшых птушак Беларусі. Пугач (Bubo Bubo) - велізарная птушка вагою больш за 3 кг, з магутнымі крыламі (у размаху каля 1,80 м).

Некалі гэтая птушка была даволі звычайнай жыхаркай паўночных краёў. Ёй прысьвечана багата фальклёрных ды літаратурных сюжэтаў. У тым ліку й адзін з найлепшых вершаў у беларускай анімалістыцы:

... Калі атуліць змрок гушчар, Ён будзе цар і гаспадар, А ўдзень узьбіўся ён на сук, Дрыжыць і ловіць кожны гук...

Раней гэтая птушка наводзіла жах на нашых забабонных продкаў. Гэта ня цяжка зразумець, калі хоць раз пачуць сярод ночы ў нетрах старога лесу яе вусьцішны крык.

Удзень пабачыць пугача амаль немагчыма. Пры дзённым сьвятле гэтая птушка стаецца нягеглай, блізкарукай, а таму старанна хаваецца ў пушчах. Нібы ўсялякая істота імкнецца адпомсьціць пугачу за начны жах. Кожная дзённая птушка й нават некаторыя совы імкнуцца падражніць бездапаможнага волата.

Затое як толькі на паўночны лес апусьціцца цемрадзь, сэрцы разумных і неразумных істотаў сьціснуцца ў прадчуваньні яго імклівага цяжкога палёту й жахлівага поклічу. Грызуны, вожыкі й цецерукі, нават вароны стануць яго лёгкай здабычай. Бо суперніка ў вершалінах чорных ялінаў яму няма.

Недзе пад канец сакавіка пугач рыхтуецца займець нашчадкаў. Гнёзды яго ніякаватыя, у любым цяжкадаступным месцы. Пад іх ён часам прыстасоўвае чужыя гнёзды. Вылупляюцца звычайна 2-3 птушаняты, у траўні. Маці вельмі рупліва наглядае за кладкай, пакуль пугач-самец гойсае ў пошуках некалькіх кіляграмаў сьвежыны.

Адметнасьць пугачоў - гэта пух над вушнымі адтулінамі, што нагадвае сувора ссунутыя бровы, якія надаюць гэтай птушцы разумны й мужны выгляд. Сьпіна пугача брунатна-шэрая, а трыбух - жаўтавата-руды з буйнымі вэртыкальнымі й вельмі тонкімі папярэчнымі чорна-бурымі палоскамі на кожным пяры.

Тыя, хто меў у Беларусі зброю, адчуваў хутчэй сымпатыю да пугача, як да калегі. Гэтая вялікая птушка не была ніколі аб'ектам паляваньня. Але ня гледзячы на паўсюднае жыхарства ў халодных краёх, колькасьць пугачоў няўхільна зьмяншаецца, яны ўжо апынуліся ў Чырвонай Кнізе. Для высакародзтва не хапае прасторы. З-за зьнішчэньня старых пушчаў, з-за атручваньня палёў, дзе жывуць грызуны, зьнікае й пугач. Памятаеце,

... Упаў кавалачак кары... Шкрабецца мышанё ў нары... Завухкай з голаду, заплач, Пануры, згорблены пугач!

Некалі інсургенты й партызаны перагукваліся, імітуючы ягоны крык. Ён азначае, што нехта выйшаў на начную сьцяжыну.

ЯШЧАР

Насуперак нашым уяўленьням пра фаўну паўднёвых краінаў, у Новай Зэляндыі толькі тры віды яшчарак: геккон, сцынк ды тая славутая гатэрыя - таўтара з выспаў Чатэм.

Гэтаксама і ў Беларусі толькі тры віды яшчарак з клясы паўзуноў (Reptiliaidae): жывародная, порсткая і адна бяз лапак - вераценіца. Але крыху раней, літаральна некалькі дзесяцігодзьдзяў таму, іх было больш...

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)