Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Булачка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Булачка

Электронная книга - «Булачка». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне іншых, але ўзнімаюць добры гумарыстычны настрой усім нам. Чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыходзіцца. І не толькі, заўважце, беларусам. З творчасцю Васіля Ткачова могуць пазнаёміцца і рускія чытачы, і ўкраінцы, бо гумар сапраўды не мае межаў. Гумарэскі пісьменніка могуць быць выкарыстаны і ў мастацкай самадзейнасці. 
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 75
Перейти на страницу:

Пайшлі купляць. Ціханчык прыхапіў самую пузатую сумку, запіхнуў у кішэню некалькі цэлафанавых пакетаў.

Людзей у краме – не падступіцца. Штурхаюцца, абражаюць адзін аднаго, дзе там з Ціханчыкавым характарам падабрацца да тавару, каб хоць вокам глянуць, што ён з сябе ўяўляе, за колькі прадаецца. Не раўня яму Капіталіна: бы той вужэлак, прадзіраецца праз любую чаргу, а потым паведамляе мужу:

– Плашч – залюбуешся! Чысты кабардзін! Браць?

– Што, якраз мой памер?

– Твайго не бачу... Ах, дык гэта ж жаночы плашч! Але прыгожы. Вачэй не адарваць.

Неўзабаве Капіталіна вылазіць з новай пакупкай, аддае мужу: трымай! А сама зноў нырае ў чаргу. Не праходзіць і хвіліны, як чуваць яе шчаслівы голас:

– А шапкі, Ціханчык, ні пяром апісаць, ні ў казцы расказаць.

– Андатравыя?

– Гм, захацеў так адразу! З лебядзінага пуху. Каб узяць?

– Бяры, калі андатравых няма, – паціскае плячыма Ціханчык.

– Ціханчык, га, Ціханчык, падыдзі бліжэй, паглядзі, якое шыкоўнае паліто, – кліча Капіталіна мужа. – Возьмем? Пазней днём з агнём не знойдзеш. Ды і ўлічваць трэба – гіперінфляцыя. Каўнер, не, ты глянь, з чаго каўнер! Натуральны пясец.

– Гэта ж жаночае,– міргае вачамі Ціханчык.

– На цябе, даражэнькі, пашукаем яшчэ. Знойдзем. Павінны знайсці.

... З крамы Ціханчык нёс, ажно гнуўся, абновы для жонкі. Капіталіна забягала наперад, стараючыся зазірнуць яму ў вочы:

– Гэта ж трэба так гандляваць! – шчабятала яна. – Невукі! Як грошай няма – для мужчын рэчы выкідваюць, а калі ёсць – толькі жаночыя. Ніякага парадку ў гэтым гандлі.

Ціханчык, выціраючы насоўкай узмакрэлую лысіну, чыкільгаў за жонкай і думаў, што ён вельмі шчаслівы чалавек: няхай яшчэ хто выйграе для сваёй любай жонкі столькі трантаў!

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

Госці прабраліся за сталы. Сядзяць. Чакаюць. Маўчаць.

– Ну, дзе там наша імянінніца, шаноўная, паважаная Клавачка? – устаў Павел Сцяпанавіч, штатны тамада, абвёў прыдзірлівым позіркам стол, які быў густа застаўлены закускай і бутэлькамі з ліманадам і мінералкай, развёў рукамі. – Нешта... кхы-кхе-кхе... нічога не бачу...

А Клавачка трымала ў руках дзве бутэлькі гарэлкі – па адной у кожнай.

– Што ж, пачынайце, госці мае, застолле, – пявучым голасам падала каманду Клавачка. – Ліманад на стале. Мінералка. Налівайце. Ну, а хто хоча гарэлкі выпіць за маё здароўе, пажадаць мне такога горкага, як і яна, жыцця, прашу ўзняць рукі. Ну, смялей, смялей, госцейкі дарагія!

Госці сядзелі моўчкі, баючыся варухнуцца. Нават тамада. Ён толькі разінуў ад пачутага рот.

– А я і ведала, што вы ўсе жадаеце мне толькі салодкага жыцця! Дзякуй вам, даражэнькія мае! – на Клаўчыным твары запалілася ўсмешка, і неўзабаве яна гарцанула на кухню з дзвюма бутэлькаімі гарэлкі.

Той-сёй цяжка ўздыхнуў, нехта запляскаў у далоні, а тамада сядзеў усё яшчэ з разяўленым ротам...

ПРЫЗ

Сцёпчыха заўсёды лютавала, калі размова заходзіла пра Шурку – прывабную адзінокую жанчыну са шматлікімі пярсцёнкамі на пухленькіх пальцах і арыгінальным залатым ланцужком на шыі. Гэтыя жоўценькія вырабы і псавалі ёй, Сцёпчысе, настрой.

– Бач, бач, ідзе як! Х-хы! Каза-а! – амаль штодня праводзіла яна Шурку, крыўляючыся. – Зноў, зноў сёння новую сукенку апранула. І пярсцёнкі новыя начапіла-а! Пачакай, пачакай, напорашся – адарвуць з пальцамі. А што ёй! Выгуляецца на рабоце – і круць-верць азадкам. Каб быў мужык, то пакруціла б. А то што ні дзень новыя транты, з іголкі. Канечне, палюбоўнікі стараюцца. Вунь, вунь іншамарка падкаціла прама да пад’езда. І паехала, і паехала... Цьфу!

Сцёпчыха, правёўшы з балкона сваю маладую суседку на працу, пачынала гатаваць ежу, тапталася на кухні і думала, як ёй насаліць. «Пад носам капіталізм расцвіў!»– не магла супакоіцца яна. А як ушчыпнуць Шурку – не магла даўмецца. Але галава працавала. Актыўна. Напружана. Таму, як толькі Шурка вярнулася з працы на той жа іншамарцы, Сцёпчыха адразу кінулася да тэлефона і набрала «04»:

– Свішча газ! Чакаю! Іначай дом узляціць пад аблокі! Будзе, як там!..

Яна назвала Шуркін адрас і шырокая ўсмешка расплылася па твары: а заўтра «хуткую дапамогу» выклічу, потым аб’явы на слупах расклею, што Шурка быццам прадае халадзільнік... Не будзе ў яе спакойнага жыцця!

Аварыйная брыгада прыбыла даволі хутка. На званок у дзверы выглянула Шурка, а Сцёпчыха прыадчыніла свае і навастрыла вуха.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)