Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 84
Перейти на страницу:

Полацкае княства, аднак, ня страціла сваёй самастойнасьці. Найбольш праўдападобна, што княская ўлада ў ім перайшла да Рагнеды, якая, магчыма, была не дачкой, а жонкай Рагвалода. Яе сынам быў Ізяслаў, які адначасна быў адным з тых «двух сыноў» Рагвалода, што быццам бы загінулі разам з бацькам. Як паведамляецца ў летапісах, гэты Ізяслаў памёр у 1001 годзе, таксама ўжо маючы двух сыноў: Усяслава, які памёр у 1003, і Брачыслава. Гэты Ўсяслаў згадваецца, як полацкі князь, што змушае ўгледжваць у ім дарослага чалавека. Дзецьмі, што паміралі рана, тым больш дзецьмі «правінцыйных» князёў, звычайна кіеўскія летапісы не займаліся. Усё гэта змушае адначасна ўважаць і Ізяслава за куды старэйшага, чымся мог быць як сын Уладзіміра й Рагнеды, народжаны дапушчальна ў 981 годзе, г.зн. пасьля гэтак званага зваяваньня Полацкага княства Ўладзімірам і «паланеньня» Рагнеды ў 980 годзе. Аднесьці «паланеньне» Рагнеды да падзеяў 971 году і зьвязаць з гэтым годам і нараджэньне Ізяслава мы ня можам з прычыны маленства ў тым часе самога Ўладзіміра.

Таму дапушчальна, што пасьля сьмерці Рагвалода ў 971 годзе Рагнеда княжыла ў Полацку, у сувязі з чым, ужо будучы пры двары кіеўскага князя, яна не зьніжала тут галавы і дзейнічала энэргічна ці як «царыца». Пазьней, калі Ўладзімір перамог свайго брата Яраполка й прыдбаў славу моцнага князя Кіўскай Русі, дайшло да сужэнства Рагнеды з Уладзімірам. Сужэнства гэтае насіла больш палітычны характар ці прадбачвала палітычна-дынастычную вунію Полацкага княства зь Кіеўскай дзяржавай. У Полацку аднак часова заставаўся княжыць сын Рагнеды - Ізяслаў*. Пасьля 988 году, калі Ўладзімір прыняў хрысьціянства й ажаніўся зь бізантыйскай прынцэсай, вярнулася ў Полацак і сама Рагнеда.

* Ад нейкага часу парадненьне полацкага князя Ізяслава зь кіеўскім князем Уладзімірам Сьвятаславічам дый узалежненьне Полацкага княства ад Кіева робіцца на аснове гэтак званай «пячаткі Ізяслава Ўладзіміравіча». Яна была знойдзеная ў Ноўгарадзе пры архэалягічных раскопках. На ейным пярэднім баку выступае стылізаваны малюнак, які нагадвае ведамы трызуб кіеўскіх князёў (цяпер існуе тэорыя, што родавыя знакі кіеўскіх князёў сымбалізаваліся не трызубам, а сокалам). Ён складаецца з простых геамэтрычных лініяў, нагадваючы контуры будыніны, прастакутная страха якой спушчаная ўніз. Утвораныя гэтым трыкутнікавыя рагі выступаюць у форме вонкавых зубоў. Сярэдні зуб, які крыху выступае ўверсе й апушчаецца да ніжняе лініі будыніны, мае ўнізе форму стылізаванага збанка, а ўверсе закончваецца крыжам. Вонках гэтага малюнку ў верхняй частцы пячаткі захаваліся літары ОЗО і NЗАС. На адваротным баку пячаткі таксама захаваліся літары ГРАД (апошняе Д больш нагадвае Л). Савецкія гісторыкі, асабліва В.Янін, уважаюць, што гэты стылізаваны малюнак «находит свое место в эволюционном ряду знаков ближайших потомков Владимира Святославича», а спалучэньне літараў NЗАС ... ОЗ (О) як бы адлюстроўвае імя Ізяслава. Аднак, па-першае, спалучэньне літараў NЗАС неяк не нагадвае імя Ізяслава, бо ў Х-ХІІІ стагодзьдзях літара N значыла літару Н, а ня И. Па-другое, сам малюнак пячаткі вельмі цяжка ўплятаецца ў сыстэму «трызубаў» кіеўскіх князёў. Найбольш ён можа адлюстроўваць контуры царквы ці «царскіх варотаў» у царкве, стылізаваную форму крыжоў тыпу Барысавых і Рагвалодавых камянёў або бізантыйскіх манэтаў, а можа проста быць складаным знакам-подпісам. З нацяжкай можна дапусьціць, што тое літарнае спалучэньне запраўды значыць імя Ізяслава. Але апошнім мог быць, прыкладам, Ізяслаў Яраславіч, што ў 1052-1054 гадох княжыў у Ноўгарадзе, або Ізяслаў Мсьціславіч, які ў выніку часовага падбіцьця Кіевам Полацкага княства ў 1129-1132 гадох княжыў у Полацку, а пасьля (1146-1154) быў вялікім кіеўскім князем. Ён быў цесна зьвязаны таксама з Ноўгарадам. Ягоны сын Яраслаў у 1148-1154 гадох княжыў у Ноўгарадзе дый сам Ізяслаў Мсьціславіч дзесьці блізу 1148 году выдаў адмысловую грамату ноўгарадзкаму Панцялейманаву манастыру, пячатка якой можа быць тэй пячаткай, пра якую тут гаворка.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)