Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Суд у Слабадзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Суд у Слабадзе

Электронная книга - «Суд у Слабадзе». Краткое содержание книги:

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79
Перейти на страницу:

– Маё месца, – сказаў ён Грыбу і Халяве, якія разам з ім капалі магілу. – Тут ляжаць усе мае Сучкі. Тутака хацеў і я ўладкавацца. Зараз жа няхай ужо лажыцца ён. 3 дзецьмі яму весялей будзе. Усё ж не аднаму. На гэтым пагорку скрозь Сучкі ляжаць, дзеці, мае і чужыя, нашы, вясковыя. Няхай і ён сярод дзяцей. Барані толькі нас бог каго-небудзь патрывожыць з іх. Ну, ды калі бязгрэшны ён, а дзеці ўсе бязгрэшныя, нічыіх костачак не кранём і мы.

Але яны ўсё ж скранулі чыесьці косці. Скранулі, калі магіла была ўжо амаль што выкапана. Заставалася толькі падчысціць яе. І Захар'я ўжо шчыра радаваўся, што заступ не стрэў ні дамавіны, ні костачкі спарахнелай. І тут Грыб закрануў штосьці на дне ямы. Закрануў і застыў. Захар'я патурыў яго з ямы, прысеў у кутку, закурыў і толькі пасля гэтага рукамі абгрэб тое месца, дзе спатыкнуўся заступ Грыба. Адчысціў, абцёр, абдуў ад зямлі маленькі дзіцячы чэрап.

– Грэшны не ты, Лецечка, не. Грэшны я, грэшная ў мяне рука, патрывожыў дзіця... Ты не гневайся, не гневайся, дзетка. Хацеў як лепей... І ўдваіх вам будзе тут не цесна... Яно ж лепей і атрымалася. Ты дзіця, і ён дзіця, духу ад яго будзе не многа. А вось палажылі б тут мяне...

І Захар'я замоўк. У кутку выкапанай толькі што магілы адкінуў трохі жвіру і пахаваў чэрап.

– Ляжы, ляжы, не гневайся. Ён хлопец неблагі, усё добра, на першым часе будзеш за павадыра яму, пакажаш усё тут, раскажаш...

І на пагорку, які добра прадуваўся ветрыкам, у жвіры, на пагорку, дзе было цесна ад маленькіх дзіцячых крыжоў, палажылі Лецечку. І паставілі яму не крыж, а, як салдату, – абеліск з чырвонай пяцікутнай зоркай. А праз некалькі тыдняў непадалеку ад абеліска быў пастаўлены і вялізны дубовы крыж Захар'і.

Ён памер, як і абяцаў, калі паспелі ўжо яблыкі.

Васька Козел памёр увосень таго ж года.

Стасю Марусевічу – Дзыбатаму ў Маскве, аднаму з першых у краіне, была зроблена аперацыя на сэрцы. Ён пражыў пасля гэтага яшчэ дзесяць год.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)