Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
Не ведаю, ці хацела яна паднесці руку да маіх вуснаў, ці проста працягнула яе для рукападіскання на англійскі манер, а можа, рука проста здрыганулася, але я ўзяў яе кволыя пальчыкі і пачціва паднёс іх да вуснаў. Можа, я нават затрымаў іх даўжэй, чым трэба было: я ж быў павінен трошкі выкупідь гэты грэх апушчаных вачэй.
Калі я апусціў руку, у вачах гэтай дзяўчыны - не, нават дзіцёнка - з'явілася нешта ліхаманкавае, балючае, дзіўнае.
Яна ўсё так, як раней, моўчкі паказала мне рукою на крэсла перад камінам. Я, аднак, не сеў, пакуль не села яна. І зноў той самы дзіўны выраз у вачах. І тут я прыпомніў, як дрыжала яе рука ля маіх вуснаў, і зразумеў, што яна проста не ўмела яе падаваць, што ёй ніколі не цалавалі рукі. А папраўдзе, чаго можна было чакадь ад гэтай выклятай Богам балотнай дзіркі сярод лясоў?
...Калі тая самая ахмістрыня з падціснутымі вуснамі прынесла нам вячэру і пакінула нас адных, я спытаў, з кім я размаўляю.
- Я гаспадыня Балотных Ялін. Надзея Яноўская.
- Прабачце, можа, мне трэба было прадставіцца раней. Я, сам таго не жадаючы, падмануў вашу ахмістрыню. Я зусім не купец...
- Я ведаю, - вельмі спакойна сказала яна, - купцы не такія, а я вас ужо бачыла. Там, над дзвярыма, ёсць... высока... непрыкметныя ваўчкі, каб глядзець. Калі да нас прыязджае хтосьці, я адразу бачу, кожны раз. Толькі вельмі, вельмі рэдка прыязджаюць да нас людзі. І яны баяцца. І я таксама мала каго магу пусціць да нас. Вы не такі, як іншыя... Рэдка ў нас бываюць вартыя даверу людзі.
Мяне непрыемна ўразіла такая, мякка кажучы, адкрытасць. Што гэта? Тонкі разлік або наіўнасць? Але колькі я ні глядзеў на гэты перакрыўлены твар, я не мог заўважыць на ім нават водбліску нейкай задняй думкі.
Твар быў прастадушны, дзіцячы. Але найбольш пераканаў мяне голас. Ён быў павольны, лянівы, абыякавы і адначасова трапяткі і перарывісты, як голас начной птушкі.
- І, да таго ж, я наогул бачыла вас... раней.
- Дзе? - шчыра здзівіўся я.
- Не ведаю. Я многіх людзей бачу. Мне здаецца, што я вас бачыла ў сне... Часта... А магчыма, і не ў сне. Вам не здаралася адчуваць такое... як быццам вы жылі калісьці, даўно... і зараз адкрываеце, знаходзіце зноў многае з таго, што бачылі... даўно-даўно.
Я чалавек здаровы. І я яшчэ не ведаў тады, што такое бывае часам у знерваваных людзей, людзей з вельмі тонкім успрыманнем. У іх неяк парушаецца сувязь паміж першасным успрыманнем і наступнымі ўяўленнямі памяці. Падобнае ім здаецца тоесным, яны адкрываюць у прадметах, якія ім зусім не знаёмыя, нешта даўно вядомае. А ўсведамленне - адвечны рэаліст - супраціўляецца гэтаму. Таму і атрымліваецца, што прадмет адначасова і цалкам незнаёмы, і таемна знаёмы.
Паўтараю, я не ведаў гэтага. І ўсё ж ні на хвіліну не закралася ў мой мозг думка, што гэта жанчына можа хлусіць, такой шчырасцю і абыякавасцю веяла ад яе слоў.
- Я вас бачыла, - зноў паўтарыла яна. - Але хто вы! Я не ведаю вас.
- Мяне завуць Андрэй Беларэцкі, пані. Я вучоны-ф алькларыст.
Яна зусім не здзівілася. Здзівіўся я, даведаўшыся, што гэта слова ёй знаёма.
- Што ж, вельмі цікава. А чым вы зацікаўлены? Песнямі, прымаўкамі?
- Легендамі, пані. Старымі мясцовымі легендамі.
Я перапудзіўся не на жарт. Яна раптам выпрамілася, як быццам яе катавалі электрычным токам, твар збялеў, павекі закрыліся, але я згодзен быў пабажыцца, што за імі вочы яе закаціліся.
Спуджаны, я падтрымаў яе галаву і паднёс да вуснаў шклянку з вадою, але яна ўжо апрытомнела. І тут вочы яе заіскрыліся такім абурэннем, такім невыказным дакорам, што я адчуў сябе апошнім мярзотнікам, хоць і не ведаў, дзеля якой прыгоды я павінен маўчадь пра сваю прафесію. Я адчуў толькі, што тут нешта звязана са старым правілам: "У доме павешанага не размаўляюць пра шворку".
Перарывістым голасам яна сказала:
- І вы... І вы таксама... Нашто вы мяне мучыце, нашто мяне ўсе...
- Гаспадыня, пані. Дальбог, я не думаў, я не ведяю... Глядзіде, вось пасведчанне ад акадэміі, вось ліст губернатара. Я ніколі не быў тут. Даруйце, даруйце мне, калі я вас чымсьці балюча закрануў.
- Нічога, - сказала яна. - Нічога, супакойцеся, пан Беларэцкі. Гэта так... Я проста ненавіджу гэтыя цёмныя стварэнні дзікунскага розуму. Можа, і вы калісьці зразумееце, што гэта такое, гэта цёмнае. А я зразумела даўно. Толькі перш ніж зразумець да канца - я памру.
Я ведаў, недалікатна было б распытваць далей. Я змаўчаў. І толькі пасля, калі яна відавочна супакоілася, сказаў:
- Прабачце, калі я вас уразіў, пані Яноўская. Я адразу зрабіўся вам непрыемным. Калі вы хочаце, каб я ад вас паехаў? Мне здаецца, лепей зараз.