Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Час second-hand - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Час second-hand

Электронная книга - «Час second-hand». Краткое содержание книги:

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 185
Перейти на страницу:

— «Назад! У стойла!» — сказалі нам. І мы пайшлі.

— Дзермакраты! Разбурылі ўсё… валяемся ў гаўне…

— Усё забылася… і каханне забылася… А вайну памятаю…

— Два гады ў партызанах. У лесе. Пасля вайны гадоў сем… восем… наогул не магла на мужчын глядзець. Наглядзелася! Была такая апатыя. Паехалі з сястрой у санаторый… Да яе заляцаюцца, яна танчыць, а я хацела спакою. Позна замуж выйшла. Муж быў маладзейшы за мяне на пяць гадоў. Як дзяўчынка быў.

— Пайшла на фронт, таму што верыла ўсяму, што пісала газета «Правда». Страляла. Гарачае было жаданне — забіваць! Забіваць! Раней хацела ўсё забыць, але не магла, а цяпер яно само забываецца. Адно памятаю, што смерць на вайне па-іншаму пахне… пах забойства асаблівы… Калі не многа, а адзін чалавек ляжыць, пачынаеш думаць: хто ён? Адкуль? Яго ж хтосьці чакае…

— Пад Варшавай… Старая полька прынесла мне мужава адзенне: «Здымі з сябе ўсё. Я памыю. Чаму вы такія брудныя і худыя? Як вы перамаглі?» Як мы перамаглі?!

— Ты давай… без лірыкі…

— Перамаглі — так. Але наша вялікая перамога не зрабіла нашу краіну вялікай.

— Я памру камуністам… Перабудова — гэта аперацыя ЦРУ па знішчэнні СССР.

— Што засталося ў памяці? Найбольш крыўдна было тое, што немцы намі пагарджалі. Як мы жылі… наш побыт… Гітлер называў славян трљсамі…

— Немцы прыехалі ў нашу вёску. Вясна. На наступны дзень яны сталі рабіць клумбу і будаваць прыбіральню. Старыя дагэтуль успамінаюць, як немцы кветкі садзілі…

— У Германіі… Мы заходзілі ў дамы: у шафах шмат дыхтоўнага адзення, бялізна, забаўкі. Горы посуду. А да вайны нам казалі, што яны пакутуюць пры капіталізме. Глядзелі і маўчалі. Паспрабуй пахваліць нямецкую запальнічку або ровар. Загрыміш па пяцьдзясят восьмым артыкуле за «антысавецкую прапаганду». У адзін момант… Дазволілі адпраўляць пасылкі дадому: генералу — пятнаццаць кілаграмаў, афіцэру — дзесяць, салдату — пяць. Пошту завалілі. Маці піша: «Пасылак не трэба. Праз твае пасылкі нас пазабіваюць». Я ім запальнічкі паслаў, гадзіннікі, шаўковы адрэз… Шакаладныя вялікія цукеркі… яны падумалі, што гэта мыла…

— Нятрахнутых немак ад дзесяці да васьмідзесяці не было! Так што тыя, хто нарадзіўся там у сорак шостым, — гэта «рускі народ».

— Вайна ўсё спіша… яна і спісала…

— Вось яна — перамога! Перамога! Усю вайну людзі фантазіравалі, як добра яны будуць жыць пасля вайны. Два-тры дні пасвяткавалі. А потым захацелася нешта есці, трэба нешта апрануць. Жыць захацелася. А нічога няма. Усе хадзілі ў нямецкай форме. І дарослыя, і дзеці. Шылі-перашывалі. Хлеб давалі па картках, чэргі кіламетровыя. Злосць вісела ў паветры. Чалавека маглі забіць проста так.

— Памятаю… увесь дзень грукатала… Інваліды ездзілі на самаробных платформах на шарыкападшыпніках. А брукаванкі — каменныя. Жылі яны ў падвалах і паўпадвалах. Пілі, валяліся ў канавах. Жабравалі. Ордэны мянялі на гарэлку. Пад’едуць да чаргі і просяць: «Дайце купіць хлебчыку». У чарзе адны стомленыя жанчыны: «Ты — жывы. А мой у магіле ляжыць». Гналі іх. Як крыху лепш зажылі, наогул сталі пагарджаць інвалідамі. Ніхто не хацеў вайну ўспамінаць. Ужо ўсе былі занятыя жыццём, а не вайной. У адзін дзень іх прыбралі з горада. Міліцыянты знаходзілі іх і закідвалі ў машыны, як парсюкоў. Мацюкі… віск… піск…

— А ў нас у горадзе быў Дом інвалідаў. Моладзь без рук, без ног. Усе з ордэнамі. Іх дазволілі разабраць па хатах… афіцыйны быў дазвол… Бабы засумавалі па мужчынскай пяшчоце і кінуліся іх забіраць: хто на тачцы вязе, хто ў дзіцячым вазку. Хацелася, каб у хаце мужыком запахла, каб павесіць мужчынскую кашулю на вяроўцы ў двары. Неўзабаве павезлі іх назад… Гэта ж не цацка… і не кіно. Паспрабуй гэты кавалак мужчыны палюбіць. Ён злосны, пакрыўджаны, ён ведае, што яму здрадзілі.

— Этот день Победы…

жаночая гісторыя

— А я пра сваё каханне раскажу… Немцы прыехалі ў нашу вёску на вялікіх машынах, толькі каскі наверсе блішчалі. Маладыя, вясёлыя. Скублі дзевак. Першы час за ўсё плацілі: за курыцу, за яйкі. Расказваю гэта, і ніхто мне не верыць. Чыстая праўда! Плацілі яны дойчмаркамі… Што мне вайна? У мяне — каханне! Адно ў галаве: калі я яго ўбачу? Прыйдзе, сядзе на лаўцы і глядзіць на мяне, глядзіць. Усміхаецца. «Чаго ты ўсміхаешся? — «А так…» Да вайны мы разам у школе вучыліся. Бацька ў яго памёр ад сухотаў, а дзеда раскулачылі, выслалі з сям’ёй у Сібір. Успамінаў, як мама пераапранала яго маленькага ў дзяўчынку і вучыла, што, калі па іх прыйдуць, каб ён уцёк на станцыю, сеў на цягнік і з’ехаў. Іван яго звалі… А ён мяне: «Любачка мая…» Толькі так… Не было нам зоркі, не было нам шчасця. Прыехалі немцы, і хутка вярнуўся яго дзед, злосны прыехаў, вядома. Адзін. Усю сям’ю на чужыне пахаваў. Распавядаў, як іх везлі па сібірскіх рэках. Выгрузілі ў цёмнай тайзе. На дваццаць-трыццаць чалавек далі адну пілу і сякеру. Лісце елі… кару грызлі… Камуністаў дзед ненавідзеў! Леніна і Сталіна! З першага дня пачаў помсціць. Паказваў немцам: гэты камуніст… і гэты… Кудысьці гэтых мужчын забіралі… Я доўга вайну не разумела…

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)