Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пякельны рай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пякельны рай

Электронная книга - «Пякельны рай». Краткое содержание книги:

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 144
Перейти на страницу:

У зале, было выразна бачна, нараджалася дадатная аўра — залатым німбам узвышалася над намі. Агульная малітва за Ліцвінію нараджала касмічную энергію Дабра.

«Багаславі таксама нашы дачасныя дастаткі, не дай гінуць марна тым талентам, якія Ты ссылаеш у наш народ, але дай ім свабодна развівацца і закрасаваць. Табе на славу, а ўсяму людству на карысць. Багаславі працу сялянства на раллі, працоўных на фабрыках, вучоных ува ўсіх галінах навукі і тэхнікі, творцаў у мастацтве, каб за іх помаччу ліцвінскі народ мог разумна і прыгожа жыць ды развівацца.

Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся да нас, а Ты, святая Еўфрасіння Полацкая, — патронка Ліцвініі — ды ўсе святыя заступнікі ліцвінскага народа, апякуйцеся намі, каб мы сталіся народам святым, выконваючым Волю Божую і сваё пасланство, каб прычыніліся да агульнага дабра тут, на зямлі, а ў прошлым жыцці атрымалі вечнае шчасце, і Табе, прадвечнаму Валадару, прыносілі славу, чэсць і паклон на векі вечныя. Амін».

На мяне глядзелі людзі, якія сядзелі за сталом. Я адчуваў іх падтрымку і радасць за мяне. Тое мяне ўсцешвала.

— Сядай, спадар Антон Клімовіч, між нас ты цяпер роўны.

Голас у князёўны Ліцвініі быў прыемны і роўны, як перазвон чыстай паляшуцкай крынічкі.

Мы з Янінай паселі адно каля аднаго...

Роўным сярод роўных адчуў я сябе не адразу.

Як і не адразу ўсвядоміў тое, што ў гэтым свеце значу.

На тым вялікім сходзе Касмічнай Рады мне на ўсё раскрыліся вочы. З поспехам я прайшоў першыя прыступкі, даказаў прысутным, што асвоіў першыя азы свайго ўваходжання ў іншае вымярэнне. Я ператвараўся ў іншую істоту, якая валодала незвычайным уменнем пераўвасабляцца, пераносіцца ў прасторы, быць нябачнай, жыць пад вадой, чытаць думкі людзей, лячыць, жыць у любым стагоддзі мінулага і будучага часу...

Слабыя здагадкі мяне наведвалі і раней, калі я прачынаўся пасля дзівосных сноў, калі мяне насіла ў паднябессі, калі я змагаўся ў нейкай бітве, уцякаў ці даганяў свайго ворага... Тады і пытаўся ў самога сябе: «Адкуль тое прыходзіць да мяне? Хто кідае ў водаварот гісторыі? Для чаго? І каму тое патрэбна?»

І вось мае здагадкі пачалі пацвярджацца. А потым ператварацца ў жыццё...

Задача Касмічнай Рады не адно стагоддзе была скіравана на тое, каб навучыць чалавека разумнага адчуваць сваю годнасць, навучыць вяртацца да першапачатковых вытокаў яго існавання і існасці. Каб ён, ліцвін, у душы займеў гонар называць сябе грамадзянінам сваёй вольнай і незалежнай радзімы, і не прымаць тую, бястварную і бяздушную, якая даўно прыгнечана і акупавана заваёўнікам...

Таго хацеў у першую чаргу Прадвечны Валадар.

Чалавек, які ўзнік на зямлі шмат тысяч гадоў таму, вельмі ж адрозніваўся ад сённяшняга. Жылі ў тыя далёкія часы людзі і па трыста, і па пяцьсот сонцаваротаў...

Столькі, колькі вызначыў кожнаму Бог, даўшы ў спадчыну мову і культуру, розум і талент, мужнасць і гонар. Яшчэ — чыстую зямлю і паветра. Празрыстую і чыстую ваду.

Кожны глыток тае цудадзейнае вады даваў чалавеку магчымасць прадоўжыць сваё жыццё на пяць — дзесяць гадоў.

А зямля і сонца давалі яму сілу і моц. Ад таго ён рабіўся яшчэ больш магутным і ўпэўненым у сабе, у сваёй перамозе над стыхіяй, над ворагам.

Чалавек вучыўся ў прыроды і жыў з ёю ў згодзе і адзінстве. Калі што ў яе забіраў, то і аддаваў абавязкова. Вяртаў як мага больш, каб не ўгнявіць яе.

Чатыры «кіты» былі ў чалавека, на якіх ён трымаўся, якія давалі яму сілы і даўгалецце.

Першая ўмова — здаровы лад жыцця. Другая — чалавек абавязкова павінен дыхаць чыстым паветрам і ўмець дыхаць пад вадой. Трэцяе — харчаванне натуральнымі стравамі.

І — апошняя ўмова: чалавек заўсёды павінен не толькі думаць пра добрае, а і рабіць яго, жадаць не толькі самому сабе доўгага жыцця і здароўя, а і ўсім людзям. Чалавек не павінен нічога баяцца, ні пра што трывожыцца.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)