Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 175
Перейти на страницу:

Хочацца спаць. Падбароддзе паступова асунулася на грудзі, замгліліся вочы. Сама сабе загадала: «Спаць, спаць, спаць!» Хоць так, не па-людску. Стамілася за дзень на рабоце. А больш – дома... Толькі ж сон не слухаецца яе, не адольвае. Было ж адно жаданне –праваліцца ў забыццё, а прачнуўшыся, убачыць нарэшце цвярозага Цэдрыка і, магчыма, плюнуць цяпер яму ўжо ў вочы. Цвярозы ён ніжэй травы, цішэй вады, а вып’е – дурань дурнем.

«Хоць бы мама, ці што, прыйшла? – думае Галя. – Як няма асаблівай патрэбы – дзесяць разоў прыбяжыць на дні. А калі здзекуецца муж – не чуе яе сэрца бяды, не спяшаецца на падмогу».

З Цэдрыкам Галя пазнаёмілася ў тралейбусе. Быў ён у цывільным адзенні, даўгалыгі і белазубы, з густымі брывамі, чорнымі, як смоль, але рэдкімі валасамі. Гаварыць умеў. Улюлюкаў. Неўзабаве яна пазнаёміла Цэдрыка са сваімі бацькамі – на гэты раз жаніх апрануў міліцэйскую форму, яна яму добра пасавала, і маці, з зайдрасцю кінуўшы лагодны позірк на бацьку, паказала ўсім сваім выглядам: здаецца, тое, што і трэба нашай Галінцы! А калі дачка засталася адна, пацалавала яе ў шчаку:

– Выходзь. І не думай. Відны і пры пагонах. А ў міліцыі абы-каго не трымаюць.

Бацька больш маўчаў. «Самі разбірайцеся».

Цэдрык прачнуўся першы. Мітусліва паглядзеў на акно, на жонку, якая, паклаўшы галаву на маленькія кулачкі і падкурчыўшы ногі, спала. Да яго нарэшце дайшло: гэта ж, мабыць, я?.. Усхапіўся. Разамкнуў наручнікі – і Галя лягла спіною на падлогу, паклала збялелыя рукі на жывот: ён ужо прыкметна выдаваўся – у сям’і Цэдрыкаў чакаўся першынец.

– Прабач, Галя!– муж схіліўся над жонкай, прыпаў на калена, прыўзняў яе за плечы. – Паглядзі на мяне. Паглядзі. І даруй.

– Ні-ко-лі,– не расплюшчваючы вачэй, прашаптала Галя. – Ідзі. Ідзі, Міша. Я адна выгадую дзіця. Пакуль бацькі жывыя – не дадуць прапасці. А з тваіх грошай толку мала. Прапіваеш усё роўна. Ды і нядоўга ты пратрымаешся... Раскусяць. Не сёння, дык заўтра. Такімі, хіба, міліцыянеры павінны быць, як ты?..

Цэдрык маўчаў. Ён толькі раз-пораз нервова сціскаў кулакі, узнімаў іх над сабой,і, здавалася, не ведаў, што рабіць з імі далей. Усё ж папрасіў яшчэ раз:

– Даруй. Я больш не буду піць.

– Чула ўжо. І першае, і другое...

– Абяцаю!– Цэдрык прыклаў далонь да грудзей.

– Хто нешта хоча рабіць, той не абяцае, а робіць.

– Вось пабачыш! Слова!

Галя сказала пра развод. Неадкладны. Паабяцала заўтра-паслязаўтра – як толькі збярэ ўсе неабходныя паперкі – аднесці заяву ў суд. Цэдрык моўчкі яе выслухаў, уздыхнуў, моўчкі прыхінуў за сабой дзверы і зацокаў абцасамі па прыступках...

У той вечар ён дамоў не вярнуўся. Але пазваніў і абяцаў зноў прышпіліць Галю да батарэі. Жонка паківала галавой, самотна ўздыхнула:

– Усё ясна... Толькі больш – запомні!– не атрымаецца.

Раптам Галя залілася смехам, вясёлым, гарэзлівым, што, відаць, прымусіла прыпыніць дыханне і разявіць рот Цэдрыка: бач, ажыла і здзекуецца. Чаму, цікава, не атрымаецца? Проста, вельмі проста: больш я цябе не пушчу і на парог. Скардзіся, куды хочаш. Ці, можа, мне першай?

Цэдрык, падалося Галі, працверазеў:

– Не-не! І я не буду! І я!.. Ніколі!.. А там... А там разбяромся. Мне трэба пабыць аднаму. І сапраўды... Чуеш?

Галя першай паклала трубку.

Цяпер часта сядзіць яна на табурэтцы перад акном, а рукі трымае на жываце, у якім нагадвае пра сябе жывая істота, і Галя размаўляе са сваім дзіцём – пяшчотна, цёпла, з мацярынскім замілаваннем, бы дзіця тое сядзіць у яе на каленях, яна гушкае яго, а малеча смокча – хоць бы! – соску і слухае яе:

– А ведаеш, маленькі мой, акно, здаецца, больш не плача. Бачыш, чысценькае яно, блішчыць, ззяе. А вунь і татка твой пайшоў. П’яны. Хістаецца. Не ў форме... з барадой... Стаіць, глядзіць на нас з табой. Давай адвернемся? Вось так. Ага. Вось і правільна. Так лепш. Нам абаім...

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)