Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
П'яўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

П'яўка

Электронная книга - «П'яўка». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 130
Перейти на страницу:

Дзеля задавальнення сваёй цікавасці я перадусім спытаў Мойру пра тэму палітдня і пачуў, што будуць абмяркоўвацца маючыя хутка адбыцца першыя спробы пераносу свядомасці на штучны камп’ютарны носьбіт і набыццё такім чынам бессмяротнасці. Даўняе, цяжкае пачуццё безвы-ходнай нянавісці раптам агарнула мяне. Гэта ж трэба, стагоддзямі так каварна марнаваць жыццё мільёнаў ідыёцкім трызненнем. І нават цяпер, калі льды Антарктыды амаль растаялі і катастрофу ўжо аніяк не завернеш назад, усе працягваюць жыць па хлусні. Увесь нікчэмны, духоўна ад-рынуты свет зрабіўся гаспадаром становішча, і цяперашні крызіс самы цяжкі і ганебны з усіх. Скончылася веліч антычнай Еўропы, пражыла сваё маруднае падзенне Еўропа хрысціянская. А сёння падышоў канец Еўропы ўвогуле. І канец гэты можна параўнаць хіба толькі з пасмешыш-чам. Калі ў чалавецтве штучна запушчаны механізм генетычнага і сацыяльнага выраджэння, то запушчаны дзеля таго, каб людзі з развітай свядомасцю маглі з ім змагацца, спыніць яго і, у рэшце-рэшт, узяць канчатковую ўладу над “людзьмі-ценямі”. Але цяпер усё праблематычна, думаў я, бо гісторыя — гэта часта непрадбачаныя наступствы мэтаскіраваных дзеянняў. Урэшце, жыццё настолькі хуткаплыннае, што мне, у прыватнасці, варта проста здзейсніць, пра што не аднойчы згадваў, сваю даўнюю мару: уладкавацца дзе-небудзь у ціхім месцы ля ракі, у якой водзяцца рыбіны, назіраць, як лётаюць птушкі, чытаць старажытныя кнігі і штодня бачыць побач любімую жанчыну. Але да гэтага яшчэ вельмі далёка, бо праз суткі з Мегаполіса ў паселішча паедзе Ёхан Цынк, былы галоўны дзяржаўны ідэолаг, якому інфантыльныя продкі, увесь той вырод, дазволілі дажыць да смешнага ўзросту беспакараным, і толькі цяпер, праз дзесяцігоддзі, свядомая жанчына рыхтуецца здзейсніць свой прысуд. Не, — думаў я, — забіваць — ні ў якім разе не жаночая справа, і мая задача цяпер — не дазволіць, каб гэта адбылося.

Я пакарміў Барбі і крыху паеў сам, праверыў і пачысціў рэвальвер, пасля чаго выйшаў з флігеля і пайшоў да цэнтра паселішча.

Кароткачасовая прахалода — а сонца раптам знікла за цяжкімі, шчыльнымі хмарамі, якія прынёс вецер, — выціснула з баракаў і хат вялікую колькасць дэгенератыўных асоб розных колераў скуры. Яны вяла соўгаліся сярод памыяў і смецця. У руках некаторыя з іх трымалі пластыкавыя бутэлькі са слабым алкагольным напоем, што прыцягвала да іх шматлікіх, хто пакутаваў на смагу. Там-сям, не саромячыся, спраўлялі патрэбу.

Я хутка прамінуў гэты раён і звыкла апынуўся ў цэнтры паселішча, дзе было адносна чысцей.

Як і раней, з нязменнасцю, якая мяне нават уражвала, на самым бачным месцы — Дошцы кандадатаў на бессмяротнасць з’явілася чарговая налепка. На мой погляд, яе дый такія ж папярэднія паранейшаму ніхто не чытаў. Хоць я, можа, і памыляўся.

“АБ ЛІЧЫНКАХ МУХ”

Калі дапусціць існаванне нейкага гіпатэтычнага

Начальніка Сусвету, то яму наша людства можа нагадваць, няхай сабе і з пэўным перабольшваннем,

нешта кшталтам гноеадстойніка, запоўненага лічынкамі мух. Як вядома, муха пакаёвая (Musca

domestica) нася комае атрадад вухкрылых.

Касмапаліт. Сінантропны арганізм, які ўсутыч звязаны з чалавекам, адзін з най-больш пастаянных насельнікаў жылых і гаспадарчых памяшканняў.

Значыць, муха — сябра ча-лавеку? Лічынкі мух —

усёедныя, развіваюцца ў гноі, кухонных адкідах,

памыйных ямах і на падле.

То та і яно. Ніхто інакшы, як чалавек разумны,

здолеў за лічаныя тэрміны пераўтварыць месца свайго абітання ў засмечаны гноеадстойнік. Дык,

можа, мы існуём, каб дагаджаць мухам? Тады і вечнасць — гэта лічынкі мух, якія завіхаюцца ў гноі?

Аказваецца, м ожна параўнацья кога-небудзь народна-партыйнага правадыра, функцыянера,

альбо ўплывовага ліхвяра уладальніка найвялікшай у свеце яхты, самай разбэшчанай шлюхі і незлічонага багацця (а менавіта такія асобы,

правакуючы ўсялякія крызісы, здаўна засмечвалі свет) — з лічынкай пакаёвай мухі? Бо менавіта лічынка не можа супрацьстаяць сваім інстынктам і не здольная прагназаваць дастаткова аддаленай будучыні, што памылкова лічыцца разумнасцю.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 130
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)