Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 107
Перейти на страницу:

Дывізіі таксама былі перададзены Асецінская пешая брыгада і 8-ы Данскі казацкі артылерыйскі дывізіён. Камандзірам Каўказскай тубыльскай коннай дывізіі быў прызначаны малодшы брат цара, Світы Яго Вялікасці генерал-маёр вялікі князь Міхаіл Аляксандравіч; начальнікам штаба дывізіі — палкоўнік Якаў Давыдавіч Юзэфовіч, якога ў крыніцах называюць літоўскім татарынам. Але, на самой справе, ён быў беларускім татарынам, што віддаць па яго імені і прозвішчу. Паняцце літоўскі ў тыя гады ўжо перайшло ад спрадвечных ліцвінаў (беларусаў) да жмудзінаў (цяпер летувісаў).

У «дзікай» дывізіі такога дзікунства, як біццё морды і стрэл у спіну зненявідлага афіцэра ніколі не было. Хаця канечне экзатычны выгляд каўказскіх вершнікаў падаваўся многім варварскім, але па-сапраўднаму дзікунскім для некаторых страявых афіцэраў было перасоўванне вершнікаў не ў шыхце, а натоўпам, атака на ворага лавай, што, зрэшты, было характэрна і для казакоў.

У прынцыпе, стаўленне да вайны ў каўказцаў першапачаткова адрознівадлася ад стаўлення расійцаў. Афіцэры дывізіі прыгадвалі, што найбольшую адданасць горцы праяўлялі падчас рэйдаў па тылах праціўніка. Мясцовае насельніцтва пры гэтым пакутвала. Кавалерыст Анатоль Маркаў прыгадваў:

Падчас начлегаў і пры ўсялякім зручным выпадку вершнікі імкнуліся адасобіцца ад палка з намерам сцягнуць у жыхароў усё, што кепска ляжала. З гэтым камандаванне змагалася самымі рознымі метадамі, аж да расстрэлу вінаватых, але за два першых гады вайны цяжка было вывесці з іх чыста азіяцкі падыход да баявых дзеянняў як на паход па здабычу…

Часта бывала, што да многіх каўказцаў і не адразу даходзіла і сутнасць іх абавязкаў. Той жа Анатоль Маркаў прыгадвае:

У верасні 1915 года на агляд дывізіі прыехаў камандуючы Дзявятай арміяй генерал Лячыцкі. Перад ім шыхт горцаў — «абадраныя напаўсалдты-напаўразбойнікі на аблавухіх клячах». Генерал раз’юшаны, карыстаючыся выпадкам адсутнасці вялікага князя Міхаіла, ён спрабуе арганізаваць разнос. «Ты, — звяртаецца ён да чачэнца Чантыева, тыркаючы яму стэкам у грудзі. — Табе піка была выдадзена ці не?»

«Выдан, твоя прысхадытэльтсва», — усміхаецца Чантыеў, задаволены тым, што прыцягнуў увагу генерала. «Дык, куды ж ты яе падзей, сукін сын?» «Нам піка нэ нужэн. Наш інгуш, чэчэн кінжал, шашка, вінтоўка маем, а піка наш кінуў к …й мацяры».

Маркаў піша, што ў групе генерала нехта засмяяўся, а

...ў Лячыцкага вочы павылупляліся і твар пачырванеў, але ад абурэння словы спыніліся ў яго на языку. «Дур-рань», — гаркнуў урэшце генерал, як з гарматы, і, рэзка развярнуўшы каня, ад’ехаў да світы, мармычучы нешта ў абурэнні.

Аднак, усё гэта задавальняла расійскіх афіцэраў і, напэўна, задавальняла цара, які спрабаваў выгнаць з арміі яўрэяў.

Праўда, з цягам часу, па словах Маркава, вершнікі

...ўсё больш і больш уваходзілі ў паняцце аб сучаснай вайне, і полк напрыканцы вайны стаў абсалютна дысцыпліванаваным, нічым не горш у гэтых адносінах за ўсялякую іншую кавалерыйскую частку.

Ілья Талстой, сын пісьменніка Льва Талстога, вайсковы журналіст у Першую сусветную, прыгадвае дзікую дывізію:

Я жыў цэлы месяц у халупіне пасярод распалажэння «дзікіх палкоў», мне паказвалі людзей, якія сталі знакамітымі на Каўказе дзякуючы таму, што з помсты забілі некалькі чалавек, — і што ж я бачыў? Я бачыў гэтых забойцаў, якія пеставалі і кармілі рэшткамі шашлыку чужых дзяцей, я бачыў, як палкі здымаліся са сваіх стаянак, і жыхары шкадавалі аб іх адыходзе, дзякавалі за тое, што яны не толькі плацілі, але і дапамагалі сваёй міласцінай, я бачыў, як яны выконвалі самыя цяжкія і складаныя ваенныя даручэнні, я бачыў іх у баях, дысцыплінаваных, шалёна адважных і няўхільных.

Нягледзячы на тое, што царызм не прынёс нічога добрага Каўказу, у 1860-я гады знішчыўшы такую вялізную культурную краіну, як Чаркесія, ад якой засталося толькі 3 % жыхароў і якую італьянскія падарожнікі Сярэднявечча называлі каўказскай Францыяй, насельніцтва Каўказа выяўляла цёплыя пачуцці нават да расійскага цара, якога самі расійцы не любілі. Так, даведаўшыся ў лютым 1917 года аб адрачэнні гасудара, кабардзінцы звярталіся да сваіх камандзіраў: «Рускія выгналі цара. Напішы яму, каб ехаў да нас у Кабарду — мы яго і пракормім, і абаронім».

Дывізія вяла цяжкія баі ля Палянчыка, Рыбнэ, Верхавіны-Быстра.

Асабліва цяжкія і крывавыя баі былі ў снежні 1914 года на Сане і ў студзені 1915 года ў раёне Ломна-Лутавіска, дзе дывізія адбівала наступ праціўніка на Перамышль. У лютым дывізія правяла шэраг паспяховых наступальных аперацый. Улетку і ўвосені 1915 года яна ўдзельнічала ў шэрагу баёў ля Шупаркі, Навасёлка-Касцюкова, у раёне Добраполе і Гайварана, якія па сведчаннях яе камандзіра вялікага князя Міхаіла Аляксандравіча былі ўвянчаны «бліскучымі коннымі справамі»…

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)