Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Пугачоўскі цырульнік
Пугачоўскі цырульнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пугачоўскі цырульнік

Электронная книга - «Пугачоўскі цырульнік». Краткое содержание книги:

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 137
Перейти на страницу:

Тор

1.05.2011. У кінатэатры «Rubin Plaza 3D» разам з сынам і ягонымі сябрамі паглядзеў фільм «Тор». Напачатку галоўны герой, якога завуць Тор і які жыве ў далёкай галактыцы, практычна бессмяротны: неверагодна дужы, можа лётаць і ў яго ёсць молат, які кантралюе буры. Але так здараецца, што ў адзін дзень Тора за ваяўнічасць выганяюць на Зямлю, дзе ён павінен жыць сярод людзей. Апынуўшыся на Зямлі ў пустэльні, Тор трапляе пад калёсы машыны астрафізіка Джэйн Фосцер (Наталлі Портман). А далей пайшла і паехала прыгожая паэтычная фантастыка для падлеткаў. І ўсё ж некаторымі сцэнамі яна кранала мяне да слёз...

Валянціна Коўтун і Леся Беларуска

1.05.2011. На пачатку лета 2008 года да мяне ў выдавецтва прыйшла Валянціна Коўтун і прынесла рукапіс кнігі Лесі Беларускі, у існаванне якой, дзякуючы публікацыям Валянціны Міхайлаўны, я верыў. Кнігу мы адразу запланавалі, і яна павінна была выйсці ў пачатку наступнага года. Але праз пару месяцаў у выдавецтва зноў прыйшла паэтка і сказала, што Леся Беларуска — гэта яна, і з’явіліся людзі, якія гэтае імя і творы хочуць прысвоіць, таму «кніжку трэба тэрмінова выдаць пакуль я жывая». На жаль, тэрмінова выдаць Лесю Беларуску ў нашым выдавецтве не атрымоўвалася і Валянціна Міхайлаўна рукапіс забрала. Маю просьбу нікому больш не прызнавацца, што Леся Беларуска — гэта Валянціна Коўтун, Валянціна Міхайлаўна праігнаравала і на адной з вечарын сказала, што Леся Беларуска — гэта яна. І сваім прызнаннем Валянціна Коўтун разбурыла самой жа створаны цудоўны вобраз паэткі­змагаркі, у якую ўжо многія паверылі, а я нават і «Баладу Лесі Беларускі» напісаў:

Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўнена, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, нібы Храмы, берагла, Таму і снег, нібы анёл, ляціць, Цябе, заледзянелую, цалуе За Беларусь далёкую, жывую, Якую не клялася ты любіць, А ўсё жыццё яе любіла ты, Хаця і ненавідзець права мела... Паэзія — зняможанае цела, Якое не пакінуў дух святы,— Была з табой і жыць натхняла ўсіх І верыць, што і гэта ўзвея пройдзе, І застанецца кветкамі на лёдзе Калючы дрот з крывёй сяброў тваіх, Бо ты стрывала ўсё і ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўнена, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, нібы Храмы, берагла...

Учора і сёння

2.05.2011. Учора сыну споўнілася 18 гадоў. А сёння яму з самага ранку прынеслі павестку ў ваенкамат «для уточнения учетных данных»…

Радаўніца

3.05.2011. На Радаўніцу звычайна бывае сонечна. І сёння ў 11 гадзін пасвятлела, нібыта нашы продкі паглядзелі з неба на нас…

Вазоны і грады

4.05.2011. Гэты тыдзень наша выдавецтва не працуе, і ўсім супрацоўнікам выпала па дзесяць дзён выхадных. У нас у кожным пакоі шмат вазонаў, якія трэба, хоць зрэдку, паліваць. І, каб вазоны не пасохлі, я прапанаваў жанчынам, каб яны пакінулі ў прыёмнай ключы, а я ў вольны час падыду і палью іх расліны. Сёння хадзіў у выдавецтва. Паліваючы вазоны, узгадалася школьная практыка, калі ў час летніх канікул трэба было тыдзень пахадзіць у школу і паліваць грады. Часцей за ўсё грады я паліваў адзін…

Аднаму страшна…

4.05.2011. Патэлефанаваў сябрук. Пагаварылі пра жыццё-­быццё. Сябрук узгадаў Янку Сіпакова: «Як ён там цяпер ляжыць у зямлі? Аднаму ж, відаць, страшна?»

Градуснік

9.05.2011. Пяты дзень як хварэю. Сёння прачнуўся ў сем гадзін. Захацеў памераць тэмпературу, а градусніка няма — на тумбачцы ляжыць пусты футлярчык. Стаў шукаць. Усё перабраў, што можна. Няма. І, калі сеў адпачыць, раптам адчуў, што градуснік у мяне пад адзеннем на спіне. Шчасце маё, што спаў на баку і не варочаўся пасля таго, як паклаў градуснік пад паху…

Кожнаму сваё

11.05.2011. Іна Фралова ўдзельнічала ў літаратурным конкурсе, што праводзіў Фрунзенскі раён Мінска. Журы конкурсу прызнала яе пераможцай. З Інай мы добра знаёмыя, і яна, атрымаўшы ўзнагароду, прыслала мне па электроннай пошце гісторыю, што адбылася з ёй у час урачыстасцяў: «Мне за конкурс далі гадзіннік з лагатыпам Фрунзенскага раёна, грамату ўручала рэдактар «Маладосці» (паэтычны раздзел) — маладзенькая дзяўчынка. А людзі на лавачках у мяне пыталіся: «Што далі?» Кажу: «Гадзіннік!!!» І паказваю — во, вялікі!!! А яны: «А, г...». А са мной ішлі мае сябры, бацюшка (святар) і матушка. Святар кажа тым людзям: «Дык што вы хацелі, каб ёй літр гарэлкі далі?» Усе паляглі са смеху».

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 137
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)