Высокае неба ідэала
- Автор: Вярцінскі Анатоль
- Год: 1979
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:
Вершы самых старэйшых і самых маладых... Ну, а як выглядаюць у зборніку на гэты раз мае літаратурныя равеснікі?
Разбіраючы колькі часу таму назад перадапошні «Дзень паэзіі» (рэцэнзія была надрукавана ў «Полымі»), я параўноўваў вершы паэтаў розных пакаленняў і пальму першынства аддаў тым, каму за пяцьдзесят. Пра сваіх равеснікаў я пісаў: «Я з прыемнасцю магу адзначыць, што добра працуе маё пакаленне, добра працуе і паспяхова спаборнічае. Але, пры ўсім пры тым, на гэты раз граннры — будзем аб'ектыўныя і справядлівыя! — я яму не ўручаю. Паглядзім, што будзе ў наступным «Дні паэзіі».
Павінен сказаць, што на гэты раз справа абстаіць інакш. Вершы Міколы Арочкі, Сцяпана Гаўрусёва, Васіля Зуёнка, Уладзіміра Караткевіча, Алега Лойкі, Петруся Макаля, Уладзіміра Паўлава, Юрася Свіркі — безумоўна, адны з лепшых у зборніку і сведчаць аб творчым сталенні, аб росце майстэрства іх аўтараў. Мне хацелася б, у прыватнасці, адзначыць такія вершы, як «Каб ажно гай шумеў» С. Гаўрусёва, «Куртка Таўлая» М. Арочкі, «Калі паміралі варагі» А. Лойкі і цікавы сатырычны эцюд П. Макаля «Пудзіла» («Ах, колькі страхаў, колькі страхаў на гэта пудзіла павешана. Надзьмуты ветразямі штонікі шырокія — не ў лад з эпохаю, — надзетыя на дроцік тоненькі... Але галоўнае — палохае!».)
Спадабаліся мне таксама, апрача названых, вершы «А помніш ты, як на Палессі?» Міколы Аўрамчыка, «Я да нудоты не люблю зазнаек» і «Дар бясцэнны» Аляксея Зарыцкага, «На реке» Браніслава Спрынчан, «Вёска Наркавічы» Марыны Барсток (яна ўпершыню выступіла як паэтэса), «На рассвете мой сон...» Аляксандра Дракахруста, «Літоўскі хлеб» Еўдакіі Лось, «Я спавядаўся прад травінкай» Анатоля Астрэйкі і некаторыя іншыя... Але ці не захапіўся я? Ці не супярэчу я таму, што гаварылася пра «Дзень паэзіі» вышэй? Не, думаю, не супярэчу. Па-першае, я не сцвярджаў, што «Дзень паэзіі» не друкуе добрыя вершы і не прыносіць карысць. Відавочна, што ён робіць сваю патрэбную справу. Гаворка ішла пра тое, як зрабіць яго больш цікавым і больш карысным, як адгарадзіць яго ад дрэнных вершаў. Іх жа, трэба сказаць, у новым «Дні паэзіі» зашмат. Не ведаю, наколькі верны быў мне густ, калі я пералічваў добрыя творы, прынамсі, магчымасці на выбар былі. Гэта несумненна. І гэта робіць гонар зборніку. Але ў такой жа меры зніжаюць яго вартасць многія слабыя, недасканалыя, пазбаўленыя мастацкай самастойнасці вершы.
І апошняе, што хацелася б сказаць, гэта звярнуць яшчэ ўвагу на заключны раздзел «Дня паэзіі», дзе змешчаны паэтычныя пераклады з рускай, украінскай, балгарскай, венгерскай, славенскай, польскай, італьянскай і французскай моў. Тут ужо сам пералік гаворыць за сябе. Калі ж яшчэ ўлічыць, што пераклады зроблены пераважна нашымі вядомымі паэтамі і выдатна гучаць па-беларуску, то астаецца толькі парадавацца, што дзень нашай паэзіі пашыраецца, што далягляды яе выходзяць за нацыянальныя межы.
1971
КРЫТЫК - ТАЛЕНТ АСАБЛІВЫ, АБО: ЯК БЫЦЬ З ПРЫНЦЫПОВАСЦЮ?
Крытыка (гр.) — майстэрства меркаваць, ацэньваць.