Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Зорны спеў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зорны спеў

Электронная книга - «Зорны спеў». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага Песня пра зубра, пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 158
Перейти на страницу:

Гэты верш друкаваўся ў адным з заходнебеларускіх часопісаў і сціпла лёг, як адна з эпітафій, у журботную нізку твораў, прысвечаных памяці ахвяр вызваленчай барацьбы. У творчым набытку амаль кожнага прагрэсіўнага паэта той пары знойдуцца падобныя па тэмах і настроях вершы. Адны — больш таленавітыя, як у Міхася Васілька,— сталі літаратурнымі з'явамі, другія — сціплыя па мастацкіх якасцях, як гэты,-— засталіся толькі вершаванымі дакументамі часу, каб лішні раз пацвердзіць тыповасць і змястоўнасць тых лепшых і фактам свайго існавання адзначыць сацыялыіа-псіхалагічную тыповасць падзей і перажыванняў саміх паэтаў, пародненых з вызваленчым рухам.

Калі чытаеш аўтабіяграфічныя нататкі і рукапісы вершаў Івана Пышко (Праменя), то заўважаеш менавіта гэта знамянальнае падабенства. У Праменя, як і ў Жальбы, карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства, не менш суровага юнацтва і ўжо зусім жорсткай мазольнай і барацьбянай сталасці. Пра сталасць піша ён так:

Ішло змаганне з капіталам, З варожай панскаю навалай, Чын не малы меў і не велькі — Падпольшчык, сакратар ячэйкі56.

Расшыфроўваючы скупы вершаваны тэкст, аўтар ва ўспамінах гаворыць: «Да Грамады ў нашай вёсцы Зачэпічы цягпуліся звычайныя шэрыя будні. Грамадаўцы сталі прысылаць беларускія часопісы, газеты і кніжкі. Мы іх прачытвалі ўсе, і яны аказаліся будзільнікам, які будзіў ад сну...

...У 1931 годзе на вясенняга Міколу ў вёсцы Нагародавічы быў фэст. I краглянскія падпольшчыкі ўгаварылі многіх хлопцаў і дзяўчат пайсці ў вёску Краглі да іх на вечарынку, дзе меліся іграць надта ўжо добрыя музыканты. У самы разгар гульняў, калі музыка прыпынілася паміж танцамі, у хаце з'явіліся два чалавекі. Яны папрасілі слова. Усе заціхлі. А яны пачалі расказваць пра здзекі польскіх улад над беларусамі, клеймавалі ўрад Пілсудскага і ў заключэнне кінулі лозунг: «Няхай жыве Савецкі Саюз і Камуністычная партыя Заходняй Беларусі!» На гэта ўся моладзь адказала воклічамі: «Няхай жыве!» — і доўга апладзіравала.

Пасля масоўкі познім вечарам у хаце сакратара Краглянскай партячэйкі КПЗБ Палікарпа Мілейкі адбыўся сход, на якім была заснавана наша зачэпіцкая ячэйка. Сакратаром абралі мяне, членамі сталі Івашэвіч Іван Пятровіч і Пышко Антон Канстанцінавіч. Неўзабаве арганізацыя папоўнілася новымі членамі, у Кампартыю ўступіў сярод іншых малады яшчэ ў той час хлопец і пачынаючы паэт Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў.

...У 1932 годзе праваслаўны вялікдзень прыпаў на 1 Мая. Я атрымаў па сувязі ад Мілейкі два кілаграмы камуністычнай літаратуры і загад раскідаць лістоўкі ноччу напярэдадні 1 Мая. Літаратуру мы размеркавалі паміж камуністамі, ухвалілі план дзеяння.

Калі мы прыйшлі на ўсеначную, там ужо было нямала народу. Неспадзявана прыехалі з Беліцкага пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»57.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 158
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)