Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 93
Перейти на страницу:

– Я цябе, стараста, задушу сваімі рукамі! Пабачыш!

Хоць і пуставала Ігнатава хата, немцы ў ёй не спыніліся: атабарваліся яны там, дзе былі гаспа-дары – і пры гэтым дбайныя, рупныя: харчавацца ж трэба, а стараста і лыжкі з сабой, кажуць, забраў у лес. Багата і яшчэ на што разлічвалі ворагі, калі пасяляліся ў хатаўнянцаў – каб гаспадыні не толькі ежу гатавалі тады-сяды, але і бялізну мылі. І жанчыны мылі, гатавалі. А куды падзенешся! Не паслухаешся, дык мала не будзе. Каму ахвота, каб на цябе вочка аўтамата нацэльвалі? На, еж, сабака! Лепш кінуць костку, няхай грызе, смокча.

Двух немцаў пасяліў Вітух і ў Юраськавай хаце. Здаецца, людзі як людзі – такія ж рукі маюць, ногі, вочы... Ды усё роўна нейкія не такія яны. І хоць жывуць салдаты ўжо побач з Юраськам цэлы тыдзень, спяць пад адным дахам, быццам нават і ўсміхаюцца яму тады-сяды, калі на іх нападзе нешта, відаць, ён аніяк не можа прымірыцца з думкай, што немцы – людзі... Нават шакаладам, бывае, падлагоджваюць , але хлопчыку не хочацца глядзець на той шакалад. «Трэба ён мне, пахне як нешта нясмачнае!» Асабліва крыўдна робіцца Юраську, што нейкі рыжы і гарбаносы Курт спіць на татавым ложку. Звычайна ранічкай Юраська, калі прачынаўся, адразу глядзеў на татаў ложак, і калі не ўбачыць яго, падымаўся і сам. Па прывычцы ён і зараз не-не ды і кіне позірк на татаў ложак, але ўбачыць на ім раскудлачаную рыжую, бы грэбень у Аксіннінага пеўня, галаву Курта, і яму не хочацца ні спаць, ні ўставаць.

Юраська дзівіўся праз шыбу, што робіцца на вясковай вуліцы. Некуды паехалі немцы на грузавіку, а потым, згорбіўшыся, пратэпаў Лявон Кончык. Праз колькі хвілін ён убачыў сваіх кватарантаў Курта з Францам, былі яны надзвычай вясёлыя – смяяліся, размахвалі рукамі, штурхаліся. Бы дзеці. «Пруцца!»– Юраська адвярнуўся ад акна і не знаходзіў, што яму рабіць: ці ісці з хаты на двр, ці што... Рашыў нікуды не ісці і нічога не рабіць. Падумаеш, фрыцы! Чаго перад імі дрыжаць, хоць яны, канешне ж, і паскуднікі, аднак хто ў гэтай хаце гаспадар? Пакуль тата на фронце – ён, Юраська, значыць. І не турбаваць!

Кватаранты ўваліліся ў хату, адразу ж загергеталі – па чарзе, бы гусі, калі ім не падабаецца нехта:

– О, Юрко! Гут, гут! Карашо!

«Пайшлі вы!» Курт мурлыкаў песню на яму толькі зразумелай мове, а Фрыц стругаў сцізорыкам якраз перад самы носам у Юраські тонкі драўляны пруцік. Потым немец кінуў той драўляны пруток у кут, і Юраська аслупянеў: гэта ж бярозка! Яго бярозка. Хлопчык выбег на вуліцу, і здагадка пацвердзілася: на тым месцы, дзе летась пасадзіў ён дрэўца, тырчэў толькі абрубак... «Гады!» Як яшчэ хлопчык устрымаўся, не заплакаў, але сваім кватарантам нічога не сказаў, а толькі патрымаў пруток у руках і кінуў на тое ж месца, дзе і падняў. Ён узяў рыдлёўку і па агародзе пакрочыў у бок бярэзніка. «Прынясу другую бярозку, пасаджу на злосць ім. Каб ведалі!» А ідучы за дрэўцам, ніяк не абыдзеш вятрак. Дзед Нупрэй напраўляў якраз жорны, быў увесь у клопаце, але Юраську заўважыў адразу:

– Каго я бачу? Прызнацца, камандзір, чакаў цябе альбо-каго небудзь з тваіх гвардзейцаў раніцай. Вы куды гэта пахаваліся?

– І не хаваліся зусім. Я дома. А Сяргейку зноў матка пад хатні арышт пасадзіла. Паўлік пазней прыбяжыць. Траву рве.

– Праходзь, чаго стаў, як чужы?

– Калі малоць, дзед, будзем?

– Будзем. Хутка. Трэба, трэба карміць людзей. А як жа. За лета і жорны мае заіржавелі, не да месца сказана будзе. Хоць і прыглядаў. Што вятрак? Тут і сам, гляджу, без занятку заіржавею. Круціцца варта нам з ветраком. Абодвум. Тады і жыццё цвярдзей ступае. Так вось, Юрка.

Млынар спусціўся на ніз:

– Ты куды гэта з рыдлёўкай?

Хлапчук пра ўсё распавёў дзеду Нупрэю.

– Зрэзаў, кажаш, бярозку? Чаго гэта ён? Хіба рукі свярбелі? Дык прывядзі яго на вятрак, жорны мае так пачэшуць іх, што мокрае месца застанецца.

Юраська пырснуў смехам. Здорава б было! Аднак дзед потым не пагадзіўся сам з сабой:

– Хаця, не: навошта вятрак псаваць? Па зубах яму толькі збожжа. Ох, і любіць ён яго! – І паглядзеў у вочы Юраську: – Дык што, ты перад немцам паў ніц? Здаўся?

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)