Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 116
Перейти на страницу:

Увайшоўшы ў той пакой, я не толькі слухаў, але i глядзёў, i, магчыма, першае, што ўбачыў — гэта такія ж лісткі, як дала мне Вера. Некаторыя рабочыя, матросы, відаць, тыя, што прыйшлі нядаўна, чыталі ix, другія слухалі, мабыць непісьменныя.

Я таксама перад тым, як схаваць тонкі пачак за пазуху, прачытаў адозву. Помніце гэты першы дакумент рэвалюцыі, дарэчы, самы кароткі? Яго напісаў Ленін. Я запомніў яго на ўсё жыццё, як школьны верш.

«Да грамадзян Расіі! Часовы ўрад звергнуты. Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі органа Петраградскага Савета Рабочых i Са7ідацкіх дэпутатаў — Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які стаіць на чале Петраградскага пралетарыяту i гарнізона.

Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, адмена памешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, стварэнне Савецкага ўрада,— гэта справа забяспечана.

Няхай жыве рэвалюцыя рабочых, салдат i сялян!

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт пры Петраградскім Савеце Рабочых i Салдацкіх дэпутатаў.

25 кастрычніка 1917 г. 10 гадзін раніцы».

Можа таму я запомніў гэта, так, што стары рабочы паляпаў мяне па плячы i сказаў:

— Чытай, чытай, сынок. Запамінай. Такога яшчэ не было ніколі ў свеце, каб рабочыя ўладу ўзялі.

I яшчэ таму запомніў, што ў той вечар разоў можа сто прачытаў гэты тэкст салдатам.

У палку сапраўды друкаванага звароту Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта яшчэ не мелі. У штабе гаспадарылі члены палкавога камітэта, не ўсе, нават Ліпатава не было — пайшоў з атрадам, які павёў Іван Свірыдавіч.

Члены камітэта ведалі, што адбылося ў горадзе. Але ў палку ўзнікла складаная сітуацыя. Першая рота другога батальёна (трэба ж, каб у адной роце сабралася столькі контры i дурняў!) хацела раніцой вырвацца з казармы i пайсці на абарону Часовага ўрада, якога ўжо не існавала. Роту блакіравалі. Не пусцілі. Мяцежнікі зачыніліся ў сваім сектары казармы. Ім прапанавалі здаць зброю — адмовіліея.

Цэлы дзень члены камітэта ламалі галовы — што рабіць з гэтай ротай?

Камітэтчыкі, ды i ўсе запаснікі — самыя ж рашучыя рэвалюцыйныя салдаты пайшлі з Іванам Свірыдавічам! — былі так мірна настроены, што ніхто i думкі не выказаў, каб прымяніць зброю да сваіх жа аднапалчан.

Вось чаму, калі я з'явіўсяз адозвамі, камітэт узрадаваўся, як кажуць, удвая: i таму, што нарэшце прыйшоў друкаваны дакумент, які пацвярджаў перамогу рэвалюцыі рабочых i салдат, i таму, што зварот — усе яны былІ ў гэтым упэўнены — без кровапраліцця прывядзе да розуму мяцежную роту.

— Занясі ім лістоўкі, Жмянькоў, ты,— сказалі мне камітэтчыкі.— А то нам яны, дурні, не вераць.

Дзверы ў той сектар казармы былі зачынены. Калі я пастукаў, спыталі — хто.

— Дзяншчык камандзіра палка.

За дзвярамі доўга раіліся, ці можа слухалі — хто прыйшоў, колькі чалавек.

Адчыніў сам камандзір роты прапаршчык Цернавы. Гэтага афіцэра я дрэнна ведаў, бо ён ніколі не ўдзельнічаў у п'янках, карцёжнай гульні i нават па службе рэдка з'яўляўся ў штабе — увесь час быў ca сваёй ротай; салдаты любілі яго, верылі яму. Відаць, гэта быў адзін з таленавітых народных самародкаў, інтэлігент, але ап'янелы ад патрыятычнага чаду; ён верыў буржуазнай прапагандзе, што бальшавікі хочуць адкрыць фронт i прадаць Расію немцам. Я аддаў прапаршчыку лістоўку ca зваротам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Ён прачытаў i збялеў. Спытаў:

— Дзе камандзір палка?

— Дома. Чай п'е.

— Ён ведае пра гэта?

— Дзіва што! Па ўсім горадзе расклеена. Няма чалавека, хто не прачытаў бы!

Нічога я ў горадзе не бачыў. Але тое, што ўбачыў i пачуў у раённым штабе пасля свайго вызвалення з-пад арышту, дало мне гэтае перакананне — зварот ведаюць усе.

Прапаршчык хвіліну стаяў у дзіўнай разгубленасці; выгляд у яго быў не дужа баявы, абмяк чалавек. Вярнуў мне лістоўку асцярожна, нібы гранату з запалам.

Салдаты, адчуўшы, напэўна, што адбылося нешта незвычайнае, што можа праясніць ix становішча, падыходзілі з дальніх куткоў казармы, абкружылі нас, прыглушана гаманілі.

Прапаршчык, нарэшце, дапяў, што ад яго патрабуюць слова. Ён сказаў:

— Салдаты! Законнага ўрада няма. Улада ў руках балыдавікоў. За імі — большасць гарнізона, як i большасць нашага палка. Я не ведаю, чым гэта кончыцца. Але цяпер нам няма за каго выступаць. Я здымаю з сябе камандаванне і... званне афіцэра рускай арміі.

Ён зняў партупею з рэвальверам i кінуў у куток за дзверы, як непатрэбную рэч. Сарваў з шыняля пагоны. Гэта зрабіла моцнае ўражанне. Стары унтэр нават усхлігшуў, калі прапаршчык падзякаваў за службу, за давер i развітаўся.

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)