Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Перад геніем лёсу
Перад геніем лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Перад геніем лёсу

Электронная книга - «Перад геніем лёсу». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 143
Перейти на страницу:

Тадэвуш тады разглядаў сваіх спадарожнікаў. Ці проста будзе адарвацца ад групы? I што потым ціснуць у яго характарыстыцы, якую ён ніколі не пабачыць? Ці пацвердзіць ён тое, што ўжо было занатавана: „палітычна ўсвядомлены, маральна ўстойлівы, грамадскі актыўны”...

Тады ў Парыжы ix аўтобус ад вежы Эйфеля скіраваўся да нейкай харчэўні. „Poulailler”— „Курнік”. Назва, што ў раманах Дзюма. I ўсё, як ён сабе ўяўляў: віно, ножка каплуна. Клятчастыя абрусы, клятчастыя сурвэткі... I — нечакана — незадаволены жаночы голас: „Ну, эти французы! Вино, вино! Нет, чтобы супчику, чайку...” Потым той жа голас: „Тоже мне — Париж! Ни одной красивой бабы не вижу!” Голас належаў масіўнай даме, якую чамусьці ведалі ўсе. „Натуся, табе роўных тут няма”, — іранічна супакойваў яе начальнік групы, Фёдар Іванавіч. „Кто может сравниться с Матильдой моей”, — усмешліва падтрымліваў Фёдара Іванавіча чалавек з Кішынёва. А суседка Тадэвуша за сталом у „Курніку”, Ніна Якаўлеўна, дзівілася: „Няўжо Вы ніколі не бачылі перадачы Наталлі Ватрушкінай?” Тадэвуш паціскаў плячыма: „Я ж чалавек з лесу. Якія там тэлевізыі!” Тады Ніна Якаўлеўна паставілася да Тадэвуша з пытаннем, якое не давала ёй спакою ад самай Масквы: „Але ж гэта ці не Вы давалі інтэрв’ю? „Лепшы фотамастак года”? Тадэвуш матнуў галавой: „Быў такі грэх. Але я інжынер, электрык... А гэта...” „Хобі!” — радасна падхапіла Ніна Якаўлеўна. Успешлівая спявачка, яна была добразычлівая i кантактная, маці дарослай дачкі, ставілася з цікавасцю да маладых мужчын, што маглі б быць „партыяй” яе дачкі. «Вы i тут будзеце здымаць?” — спытала яна. — „Наўрад”, — выціснуў з сябе Тадэвуш. Не будзе ж ён распавядаць, як сябры сагітавалі яго на наладжванне выставы, як яна мела поспех, а поспех адзначалі так старанна, што i фотаапарат, i ўсё начынне да яго засталіся ў кватэры дружбака, які нечакана з’ехаў у камандыроўку. Так што такі важны фрагмент яго жыцця засганецца занатаваным толькі ў памяці.

Меладычны галасок Ніны Якаўлеўны выдзяляўся ў групе, як i басавіты, заўсёды нечым незадаволены „глас” Натусі. З Натусі пасмейваліся-паціху i голасна, але ў яе быў той неймаверны запас самапавагі, які робіць чалавека недатыкальным i няўранным. „Як называецца вакзал? Салазар?”- пыталася яна, калі група, ужо вяртаючыся з поўдня Францыі, атабарылася на чатыры дні ў Парыжы, у гатэлі „Гарнье”, паблізу вакзала Сэн-Лазар. А ў адным з музеяў яна ніяк не магла супакоіцца. У яе было важнае пытанне: „Дык на якім ложку ўсё ж спаў Напалеон?” Урэшце — яе пазнавальны імпэт i сталічныя амбіцыі — „на всех московских есть особый отпечаток”- яго ніяк не датычылі.

Затое яму падабалася, якую агульную танальнасць надавала ix падарожжу гід Люсі. Дагледжаная, субтыльная, сапраўдная парыжанка: прыгажосць i свавольны чар гумару, непадробны шарм i маладжавасць. Калі яны вяртаіся ў Парыж, пасля падарожжа ў Ланды, у край баскаў, яе сустракаў малады чалавек, сын. Нехта здзіўлена спытаў, колькі яму гадоў, a Люсі кінула, відавочна ведаючы эфект рэакцыі: “Гэта малодшы. Старэйшаму — трыццаць шэсць год”. Затое калі адноечы людзі з групы паспрабавалі a дзевятай гадзіне вечара пастукаць да яе ў нумар – нехта завяз у ліфце —, дык пабачылі ix наймілейшую экскурсаводку гняўлівую, што Юнона: хараство i маладосць патрабуюць жорсткай дысцыпліны. У дзевяць гадзін увечары Люсі клалася спаць. Затое ўраніцы была ружова-свежай, нібы спелы персік, i прыветнай, што гаспадыня, якая сустрэла чаканых гасцей. A гняўлівую багіню ў кіпені карункаў пеньюара доўга згадвалі мужчыны групы. I кожнага дня вандроўкі ў ix экскурсійна-аглядным соцыўме зноў царавала атмасфера маладосці i лёгкі авантурны дух матэрыялізаваўся ў гарэзлівай песеньцы Люсі i прыпеве, які бадзёра падхоплівалі ўсе: '„Oui, oui, oui, chevalier! No, no, no, chevalier!” — „Так, так, так, шэвалье! Не, не, не, шэвалье!”

У самалёце – калі яны ляцелі з Масквы да Парыжа i са сталіцы свету (паводле Чэслава Мілаша, i не яго аднаго) ў Бардо, гэтай атмасферы таварыскасці i агульнасці яшчэ не было. Затое адбылося іншае. Тадэвуш доўга дапамагаў жанчынам (ix была палавіна групы) насіць валізкі i ў салон самалёта ўвайшоў ледзь не апошні. Адно месца ў сярэдзіне салона было вольным i ён, не гледзячы, заняў яго. Спачатку заўважыў незвычайную блюзу сваёй суседкі: чорны шыфон з лёгкім, што павуцінне, белым карункавым — шытвом? Адкуль такое? Да адмысловых строяў у ix Айчыне ставіліся без асобай павагі. Тут, безумоўна, не было мастацкага факту от куцюр, аднак... Няўзнак Тадэвуш зірнуў на профіль – не тое каб класічна правільны, але рысы твару тонкія i адначасова мяккія, нібыта кранутыя растушоўкай, было ў профілі нешта няўлоўна-кранальнае, безабароннае. Шчака яе была зусім блізка, i яму раптам, як хлапчуку-падлетку, невыносна захацелася дакрануцца да яе сваёй шчакой. У нейкі момант, каб пазбавіцца ад гэтага наслання, ён вырашыў загаварыць з суседкай. Аднак яна сядзела, прымружыўшы вейкі — ці то спала, ці то проста не хацела размоў — i ён не рызыкнуў парушыць маўчанне. A калі на табло запалілі: „No smoking!” i самалёт пайшоў на пасадку, ён пачуў упершыню — смех, як лёгкі перазвон калакольцаў: „Добры вечар!”

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 143
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)