Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 89
Перейти на страницу:

— Хочаш?

— Хачу.

— Ну добра, — цесьць усеўся выгадней. — Добра. Справа, вось, выглядае так: захацеў ты, сынок, зажыць бяды й гэтак яно будзе.

— Калі я захацеў таго, дык нашто перашкаджаць мне ў гэтым?

— Ты — усур'ёз?

— Усур'ёз, — Сьцяпана ахоплівала незразумелая весялосьць. — Вы, хіба, не пераканаліся ў тым?

— Сьцяпан, — сказаў цесьць, і жылы на яго шыі павяроўчалі. — Калі ты ня зьменісься, дык давядзецца табе пакінуць наш дом.

— Нам дадуць кватэру няхутка, — ён адказаў яму пасьля некаторага маўчаньня. — Чарга за імі надта-ж вялікая, а знаёмых у будаўнічым каапэратыве ў вас, дарагі цесьць, няма.

— Ну...

— Не прападзем, бацька...

— Гавары за сябе.

— I за Кіру.

Стары скрывіўся й нешта прамармытаў.

Зьявілася цешча.

— Хадзеце вячэраць, — сказала яна, акінуўшы іх чуйным позіркам.

— Дурыш нам галаву! — вызьверыўся на яе цесьць. — Мне цяпер не да ежы, сказаў ён жаласьліва. — Яго кармі! — кіўнуў галавою ў бок Сьцяпана. — Яму трэба многа есьці, каб мець сілу ваяваць за праўду...

— Дзе Кіра? — запытаў Сьцяпан.

— Павінна ўжо быць дома, — адказала яму цешча й хуценька павярнула назад. — Ідзеце, пакуль гарачае...

Сьцяпан устаў. Цесьць гняўліва прыгледзеўся зяцю.

— Рабі як хочаш, Сьцяпан, — кончыў ён гаворанае. — Я табе ня вораг. Сказаў, што думаю: губіш ты сябе. За нішто губіш! З дурноты! Думаеш, што камусьці ты гэтым дапаможаш? Сьвет выратуеш? Сьвет пасьмяецца зь цябе, пасьмяецца й спакойна сядзе сьнедаць. А ты — у турму! Так. Такія, як ты, не павінны жаніцца, блытаць жыцьцё іншым. — Ён памаўчаў. — Я не пахваляў Кірынага выбару... Прадчуваў...

— Дзякую, цесьць, за шчырасьць.

— От, няма за што, хлопчык. Не дай Бог жыць з тваім характарам.

— Дачка падзяляе вашы думкі? — запытаў Сьцяпан. Па яго нутры дрыготкай хваляй прабег холад. "Гэта было непатрэбнае пытаньне. Стары здагадваецца, што паміж намі няма згоды. Больш таго — узьнік разлад або й варожасьць... Ён ведае! Кіра раструбіла й па знаёмых. Зьмянілася яна, сьцётчала. Я кахаю яе зараз дзіўна, што й называецца прызвычаенасьцю, той абыякавасьцю, якая, быццам вада, залівае агонь пачуцьцяў, радасьці..."

— Я не пытаў яе.

— Што?

— Кажу: ня ведаю, якой думкі Кіра пра цябе, — паўтарыў цесьць. — Ну, хадзем есьці, раз маці нас кліча, — і ён накіраваўся ў кухню, па-качынаму.

26.

Потым Сьцяпан бесьперашкодна выбраўся на шпацыр. Старыя як быццам усьцешыліся гэтым, усё роўна што разьвітаньнем з госьцем, які ўжо абрыд. Ідучы сьцямнелай вуліцай, у яе канец, пад выганы, Сьцяпан рыхтаваўся канчаткова вырашыць тое, што надоўга застанецца важным яму. Сьцяпану было неабходна пераўсьвядоміць сутнасьць свайго каханьня да Кіры. У ёй назіралася штораз мацнейшая схільнасьць да ўладарніцтва, уласьцівая жанчынам, якія, выйшаўшы замуж, жывуць пры бацькох, знаходзячы ў іх штодзённую апору сабе. ("У мяне пачаткі сірочай хваробы..." — закпіў зь сябе Сьцяпан.)

Зрабілася яму лягчэй.

Навокал трываў бязьлюдны спакой. Хітра міргаючы, падпаўзалі агні вялікага гораду, акружалі Сумленевіча ад флянку, як бы па-дзіцячаму гуляючы ў вайну. У вадлеглай цемені прасоўваліся сьветлячкі машынаў з запаленымі фарамі; аўтобусы, бы парваныя пацеркі, скоўзваліся ў зарнічную адтуліну Зялёнай алеі.

Сьцяпан пачуўся далёка й добра.

У балотцы за начальніцкімі агародамі квакала жаба. У садовай глушы сьвяцілася ваконца альтанкі. Неўзабаве яно пагасла, але на міг зноў загарэлася, быццам сыгналячы пра небясьпеку. Ветрык даносіў адтуль ахапкі бесклапотнай гаворкі ў заканчэньне прыемна праведзенага вечару. I, вось, разыходзяцца там. Двое. Мужчына i жанчына.

— ...будуць чакаць, — нешта сказаў мужчына.

Жанчына засьмяялася.

— Пусьці, досыць! — папрасілася яна. Яшчэ сказала, а потым: — !дзі ўжо. Мяне ня трэба праводзіць. Чуеш? Ну, па, бывай... Буські.

Сьцяпану здалося, што гэты голас ён ня раз чуў. "Чыясьці жонка?" — падумаў ён, менавіта, аб шлюбнай здрадзе.

"Падгледзець мне чужую бяду? Чаму-б не? Сам-жа я жанаты, i хто дасьць заруку, што ў цябе ня здарыцца падобнае? Толькі, ці гэта не абарона табою пляткарскай цікаўлівасьці? Ах, чыненае знаходзіць апраўданьне", — Сьцяпан з салодкім неспакоем у грудзях чакаў прыбліжэньня постаці; яго засланяў кусьцік. Яму нават уявілася, што якраз ён, Сумленевіч, тут усяму прычына: спакушае суседачку, каб вывесьці яе на пухкі луг i зацалаваць там да бяспамяці, шукаць у ёй таго, чаго ня можа даць яму Кіра...

Жанчына прайшла. Яна зьлёгку спатыкнулася й ціха ўскрыкнула ад таго, пастаяла, быццам прыслухоўваючыся нечаму падазронаму. Сьцяпан стаіў дыханьне. Калі-б яна рушыла ў кірунку на яго, дык уцякаў-бы ад яе ўніз, дзе багонца й нізкаросл^і алешнік. ...Асьцярожна памаячыў ён за ёю. "Яна жыве недзе тут..."

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)