Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 78
Перейти на страницу:

Нунцый уважліва ўгледзеўся ў твар падстольнічага, які, напружваючыся, нёс на плячы карычнева-шэрую бочку, у якой пялёхкалася духмяная густая вадкасьць. Ён акуратна паставіў яе на стол, лоўка выбіў корак і стаў разьліваць па брэцьяніцах цёмна-барвовы напой. Промень сонца на момант супыніўся ў срэбнай брэцьяніцы, зайчыкамі зайграў на скуластым голеным твары маладога хлопца, дзе вопытны італьянец яскрава ўбачыў сьляды бяссоных начэй і пакутлівага роздуму. Тужлівыя шэрыя вочы пазіралі на гасьцей, і было бачна, што думкамі той далёка адсюль, і што ўвесь тлум, крыкі вітаньняў і гоман гасьцей цяжкія для яго.

— Гэта твар хрысьціяніна, — цьвёрда сказаў нунцый хутчэй сабе, чым субяседніку, але ваявода пачуў яго:

— Усё роўна спажывы для цябе, сьвяты ойча, ня будзе: яго хрысьціў Нестар, а вера яго, як вядома, грэчаская. І думаю, што не захоча Няжыла вяртацца ў цямніцу. Ён паразумнеў…

— Is feliciter sapit, qui perikulo alieno sapit.[51] І яшчэ: хаця ты і прыхільнік вашых багоў, аднак хачу, каб ты ведаў, ваявода: яшчэ тры з паловай стагоддзі таму нашая вера была адзінай. І Хрыстос таксама адзін.

— Пра гэта ты мне не кажы, ойча. Не хачу і слухаць пра вашыя справы. Мне люба выкрасаць купальскі агонь і танчыць у скоках… Ось, добра, што я ўзгадаў пра скокі — нешта тут мала весялосьці!

І ваявода ўскочыў, загрымеўшы на ўсю залу:

— Ці дазваляеш, вялікі князь, проса пасеяць?

— О! Проса, проса сеяць! — разьнеслася вакол, і, калі Альгерд згодна кіўнуў галавой, мужчыны паўставалі з лаваў і, выбіраючы сабе хаўрусьніц, хутка наладзілі дзьве шарэнгі, што паўсталі адна супраць другой.

— А мы проса сеялі, сеялі, — па кіўку ваяводы пачала пані кашталянава, высокая, моцна зьбітая кабета ў сіняй аксамітавай сукні і чырвоным кабаце з залатой шнуроўкай, у белай намітцы з тонкага ўсходняга мусьліну, і жанчыны падхапілі:

— Ой, дзід Лада, сеялі, сеялі…

Мужчыны рашуча пасунуліся да жанчын, і бас ваяводы зноў загучаў, як абдымаючы ўсіх прысутных:

— А мы проса вытапчам, вытапчам!

Заціхлі ўсе размовы. Да скокаў далучаліся іншыя госьці, і хутка большая частка прысутных з захапленьнем сьпявала і танчыла, славячы багіню Ладу і Леля. Вялікі князь у рытм сьпеваў пастукваў доўгімі пальцамі па белым ільняным абрусе. Князёўны пляскалі ў далоні.

Няжылу раптам здалося, што бачыць і назірае за ўсім гэтым ён нібы з нейкай вышыні, дзе і гукі і фарбы мяняюцца, дзе з-пад звыклага праглядае нешта зусім іншае.

Яго любы брат сядзеў зараз у вязьніцы, жалезьзе ўпілося ў тонкія маладыя рукі, да струпоў нацёршы запясьці. Жоўтая сукравіца сачылася з каленяў, на якіх ён стаяў у час малітваў.

Няжылу здалося, што ён расьце, уздымаецца над усім тут і робіцца вялізным, як сама зала. Ніколі не адчутае ім, гарачае, п’янкое пачуцьцё ахапіла ўсю ягоную істоту. Ён дрыжэў, вочы яго гарэлі, а ўласны голас здаўся чужым і незнаёмым, калі на ўсю залю загаварыў ён якраз у тую хвіліну, калі змоўклі дудкі і спыніліся расчырванелыя танцоры, выціраючы рукавамі і хусьцінкамі спатнелыя твары:

— Вы, хто сьмяецца і танчыць, калі лепшы з вас усіх канае ў цямніцы…

Разгубленае маўчаньне. Раптоўная цішыня.

Няжыла ўбачыў: твар Альгерда спалатнеў, вочы сталі вялікімі і бяздоннымі. Але яшчэ болей зьмяніўся твар Бурылы: ён зжаўцеў, як быццам уся жоўць стала вокамгненна выступаць з кожнай ягонай поры.

— Вы, хто ліе чалавечую кроў на драўляныя калені ідалаў…

Ён задыхнуўся словамі. Але трэба было закончыць думку, і нехта зноў крыкнуў ягоным голасам так, што ва ўсёй вялізнай залі не засталося ніводнага куточка, дзе б ён ні прагучаў:

— Ваш час мінае!!

Вялікі жрэц коўтаў паветра, быццам яго стала не хапаць. Зьмяніліся твары і ў іншых — зьбялеў кашталян Нарбут, мабыць, адразу скеміўшы, што адказваць за раптоўнае здарэньне давядзецца яму. Зьніякавелі князёўны. Скамянелі жрацы.

Першым апамятаўся Бурыла:

— Двойчы адступніку няма месца ў княжым палацы! Мы выпрасілі табе дараваньне, але сабака ўсё роўна наступіць на ўласны хвост!

Тады Альгерд выпрастаўся, велічны і грозны:

— У цямніцу яго, злачынцу!

І гэта быў канец. Але Няжыла не змаўкаў. Ён крычаў, пакуль яму не заплішчылі рот і ня вынесьлі, сьпяшаючыся, подбегам, з залі і ня ўдарылі па галаве так, што ён захлынуўся недагаворанымі словамі, і сьвядомасьць яго не пакацілася некуды ў халодную, неспазнаную бездань…

вернуться

51

Лацінскі выраз Is feliciter sapit, qui perikulo alieno sapit азначае: «Шчасьліва паразумнеў той, хто паразумнеў ад бяды іншага».

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)