Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 175
Перейти на страницу:

Ціханчык сказаў сам сабе: «А навошта мне два радыёпрыёмнікі? Хопіць аднаго – гродзенскага «Вераса». Дзякуй сябрам. Калі ішоў на пенсію, то ўручылі. А гэты, старэнькі, але спраўны «Мерыдыян» аддам людзям: няхай карыстаюцца на здароўе ». Ён працёр «Мерыдыян » анучай, пакруціў-павярцеў у выцягнутай руцэ, палюбаваўся ім, а тады яшчэ раз пераканаўся, што працуе, нацягнуў на лысіну кепку і выйшаў на ганак. Хораша на дварэ. Сонечна, ціха. Пасля гарадскога тлуму тут ён, Ціханчык, адпачывае душой і целам. Не раз ужо дзякаваў свайму добраму знаёмаму Данілавічу, які надавуміў абзавесціся пад старасць хаткай у вёсцы, і, трэба заўважыць, не аднаго яго надавуміў. Паслухаўся. І не шкадуе. Чымся будаваць на тых сотках халупу, лацвей, канешне ж, купіць было гатовае жытло ў якой-небудзь вёсачцы. З прыбудкамі. З садком. Ды і з не благімі соткамі. Зноў жа – сярод людзей, што жывуць на зямлі пастаянна, моцна трымаюцца за яе. А гэта багата што значыць. Для Ціханчыка. І ў першую чаргу, што ты не чужы сярод іх, людзей, а – свой...

– Пайду да Колькі пастуха, – успомніў ён былога гарадскога жыхара, пузатага і добрага выпівоху. – Яму прыёмнік – самы раз: няхай раскашэліцца на батарэйкі і слухае каля кароў. Як знаходка будзе яму маё радыё. Яшчэ дзякуй скажа.

Х-ха, Колька! Некалі рабіў на заводзе буддэталяў. Вытурылі. Пабадзяўся па іншых прадпрыемствах – не было таксама фарту: дзе ж будуць трымаць цябе, калі цяпер за такіх, хто не ўмее піць горкую, не трымаюцца? Не той час. А есці нешта трэба. Вось якраз тады пенсіянер Данілавіч, у якога некалі кватараваў ён – яшчэ ў маладосці, толькі-толькі пабраўшыся з Ларыскай – а ён ужо меў у Беражках хату, падказаў яму, Кольку: за чатыраста рублёў прадаецца ў нас дамок з 1924 года нараджэння. Не хлусня. Людзі і ўзвялі ўсе хаты ў адзін год – у год смерці Леніна, гэта запомнілася ім.

– А што. І паеду!– загарэўся адразу ж Колька, плюнуў на бясхлебны горад, кватэру падзяліў з жонкай і дзецьмі: яму дасталася маласямейка. – А... а кім я там буду... у калгасе?

– Ды знойдуць табе работу,– запэўніў Данілавіч. – Якраз на ферме не хапае людзей.

Колька па першасці ўцёрся не даглядчыкам і не пастухом, а – механізатарам, палохаў курэй на шырокай вясковай вуліцы на старэнькім «Беларусу», за якім матлялася вялікая бочка: вазіў ад вежы на пашу ваду. Але каб жа палохаў толькі курэй! Даставалася і людзям страху, таму неўзабаве трактар адабралі, а пугу Колька зрабіў сам – доўгую, з раменкі. Пазней прыехала да яго і жонка. У яе была гарачая сетка, рана атрымала пенсію, гатавала Кольку ежу, мыла бялізну, а калі заслугоўваў – давала прачуханку. Харчаваліся яны добра. Паколькі грошы ў калгаснай касе меліся не заўсёды, то замест паперак можна было ўзяць мяса-сала на ферме, а то давалі калгасу – па бартэру – хадавыя прадукты: алей, цукар, тушонку. Не пуставаў і свой склеп – у ім мелася ўсё, што і павінна быць у вясковых жыхароў. Колька ж, калі сварыўся з Ларыскай, абяцаў усё кінуць- рынуць і зноў вярнуцца ў горад.

– Цябе там чакаюць,– спакойна, але колка гаварыла Ларыска.

– І чакаюць! Я, можна сказаць, выпраміўся ў сельскай мясцовасці! А ты, калі будзеш квакаць, адправішся на балота да сваіх!..

Раніцай Колька нікуды, вядома ж, не ехаў, браў пугу і «зсабойку» , тупаў на ферму.

Прыгадваючы ўсё гэта, Ціханчык ледзьве не прайшоў міма Колькавай хаты. Тыцнуўся ў веснічкі – на зашчапцы, з вуліцы рукой не дастанеш яе. Паклікаў:

– Коль-ка-а! Землячо-о-ок!

Паказаўся Колька, заспаны, расхрыстаны.

– Чым займаешся, землячок?– схіліў перад ім галаву Ціханчык. – Добрага здароўечка!

Колька крэкнуў:

– Ды з Ларыскай... за грубкай... бораліся.

Ціханчык пакруціў галавой, папракнуў:

– Пра гэта ж нельга гаварыць іншым... Гэта ж інтымнае дзела... святое... асабістае, так бы мовіць.

– А хлусіць я не ўмею!– буркнуў Колька. – Чаго хацеў, прахвесар?

Ціханчык адразу перамяніўся ў твары – той запаліўся, бы лямпачка – і падняў упоравень з галавой радыёпрыёмнік, цмокнуў:

– Як, га? Хоць Лондан, хоць Парыж, не кажучы пра Маскву і Мінск. Усё бярэ! Усё !

– Ты заходзіш ці так і будзеш стаяць на вуліцы?– ссунуў бровы Колька, паморшчыўся.

– Зайду! Зайду!

На дварэ селі на лаўку. Колька закурыў, а Ціханчык адганяў ад сябе дым то адной,то другой рукой, ёрзаў, крывіўся.

– Што, нясмачна?– хехекнуў Колька. – А я ж ем.

– Кідай курыць, Мікалай, кідай!– параіў Ціханчык. – Як земляку, як гамяльчанін гамяльчаніну, табе гавару. Кідай. І грошы, што таксама сёння нямалаважна, цалей, і кірхаць не будзеш. Дык я да цябе, землячок. Хачу абрадаваць цябе...

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)