Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Бедна басота - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Бедна басота

Электронная книга - «Бедна басота». Краткое содержание книги:

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 95
Перейти на страницу:

- За што ж цябе хваліць, ступа? - нечакана нават для Фядоры Чыркун сказала чыста па-беларуску Стэфа Невяроўская і, ужо адыходзячыся да дзвярэй, секанула, як гарохам: - Хай табе на тоўсты зад сорак скул уваб'ецца! Хай табе бэбах лопне! Хай у тваю краму пярун лясне!

Ушчэнт зняважаная і зганьбаваная, з разяўленым ад здзіўлення ротам Лізавета Каятанаўна чэравам абвісла на прылавак, а Фядора і Стэфа наўзахапкі кінуліся да выхаду, бо абедзве адначасова і правільна падумалі, што скамянелая крамшчыца вось-вось ажыве, хопіць з прылаўка кілаграмовую гіру і папусціць наўздагон. Але менавіта яна, растлусцелая кругавіцкая Юнона, сама пра тое не здагадваючыся, вярнула напышлівую чужаземку з аднаго гаспадарства ў другое, апусціла з неба на зямлю, прычым на зямлю родную, бацькоўскую, дзе адразу павінны ўспомніцца і чароўная паляшуцкая песня, і лагодная матчына калыханка.

Напэўна, гэта быў нервовы стрэс, незвычайнае душэўнае ўзрушэнне, бо як толькі Стэфа Невяроўская па-сапраўднаму шчыра вымавіла першыя беларускія словы, у яе тут жа прапала крыўда на свой пакалечаны лёс, на сталінскія парадкі, хоць на нейкі час забылася лютая зіма саракавога года і жабрацкае, галоднае жыццё ў казахстанскай ссылцы. Яна таму і размаўляла па-польску, бо падсвядома ненавідзела бальшавіцкае Палессе, якое так несправядліва абышлося з яе сям'ёю. Цяпер да Стэфы паступова, незаўважна вярталася замілаванне гэтым краем, памятным з дзяцінства, вярталася любоў да землякоў, і Фядора Чыркун, сапучы побач, толькі радавалася такому неспадзяванаму боскаму цуду. Пакуль яны міналі эмтээсаўскую сядзібу, змушаная вандроўніца і вялікая пакутніца яшчэ блытала польскія і беларускія словы, а калі ўбеглі ў Пчольнік, пад голыя кроны векавых дубоў, усё чужаземнае начыста выветрылася з яе памяці - засталося сваё, роднае, кроўнае.

- Але ж і добра я ёй сказанула, - засмяялася ўголас Стэфа Невяроўская.

- Ага, добра ты ёй сказанула, - азвалася ў тон сяброўцы Фядора Чыркун.

- Ажно сківіца ў паскудніцы абвісла.

- Ага, абвісла.

- У нас, у Зялёнай Гуры, і то такой важнай барыні не ўбачыш.

- Ага, не ўбачыш, - ахвотна пацвердзіла Фядора Чыркун, хоць сама за сваё жыццё нідзе далей за Ганцавічы не была. - Аднак скажы, галубка, як ты ў Зялёнай Гуры апынулася?

- Мой жа Язэп чыстакроўны паляк, - уздыхнула Стэфа Невяроўская. - Дужа пакрыўдзіўся ён на Саветаў, што раскулачылі бязвінна, у палапленых портках. Ну, быў панскім аб'ездчыкам. Быў, але шкоды нікому не чыніў. Хлеба хапала як сабе. Там, у тых раскосых людзей, скарынкі жабравалі, конскія маслакі варылі. Пасля вайны, як стала льга, мы і выехалі ў Польску.

- І пан Абуховіч?

- І пан Абуховіч. З дачкой Малгоськай. Пані Тэрэза яшчэ ў Казахстане ад голаду сканала.

- Як жа ён там жыве?

- Адзін жыве. Малгоська яго ўжо дзесьці ў Варшаве вучыцца. Абуховіч да нас у госці часта заходзіць.

На стылым парывістым ветры размаўляць было цяжка - перасыхалі, смяглі губы, і далей кабеты тэпалі моўчкі. Стылы пакроўскі вецер дзьме, здаецца, з поўначы, і гэта значыць: зіма грымне суровая, снежная і марозная. За дубовай градой, як толькі пачаўся густы мяшаны лес, усталяваўся адносны зацішак, але ўжо не было ахвоты што-небудзь успамінаць - хацелася цішыні, цяпла. Мяшаны лес: хвойнік, ельнік, бярэзнік, ядловец - цягнецца ўвогуле нядоўга, колькі хвілін шпаркай хады, і лясная дарога выбягае на селавы прастор, раздвойваецца павароткай на Горскую. Тут трэба развітвацца - Фядорына хата, пэўна, сумуе без сваёй гаспадыні, а хата Сцяпана Аліфера, вядома ж, маркоціцца па доўгачаканай замежнай госці. Сяброўкі спыніліся, каб сказаць адна адной дужа патрэбныя, самыя шчырыя і ветлівыя словы. Але што ім было казаць? Ні Фядора Чыркун, ні Стэфа Невяроўская пра гэта нават і не думалі: прыязныя, сардэчныя словы выспелі даўно, яны ёсць, яны самі просяцца з языка. Хай ужо да позняга вечара памаркоціцца хата Сцяпана Аліфера, затое Фядорынай хаце да вечара ўдвая будзе весялей.

- Стэфка, пайшлі да мяне ў госці. Хоць паляшуцкіх смакоў паспытаеш. У нас жа заведзена так: на Пакровы сваякоў і блізкіх забіраюць з царквы да сябе ў хату. Помніш?

- Помню, чаму ж не помніць.

- Я пеўня вялікага засмажыла. Не думай, што лядайкі певень быў. Добра курак таптаў, не каплун які-небудзь.

- Я і не думаю. Пайшлі, Фядора, да цябе ў госці. Якраз пры мне і прэзент пана Абуховіча тваёй дачушцы.

- Які прэзент?

- Вясельны залаты пярсцёнак.

- О Божачка!

- Я хітрая! Схавала пярсцёнак у такое мейсца, што і на мытні не здагадаліся.

- Ага, ты хітрая, - уздыхнула Фядора Чыркун, - але навошта вясельны залаты пярсцёнак маёй Ядзюні.

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 95
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)